Англійская літаратура

літаратура англійскай мовы і культуры From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Англійская літаратура — гэта літаратура, напісаная на англійскай мове ў англамоўным свеце. Англійская мова развівалася больш за 1400 гадоў.[1] Самыя раннія формы англійскай мовы, група англа-фрызскіх дыялектаў, прынесеных у Вялікабрытанію англасаксонскімі пасяленцамі ў V стагоддзі, называюцца стараанглійскай. «Беавульф» — самы вядомы твор на стараанглійскай мове. Нягледзячы на тое, што яго дзеянне адбываецца ў Скандынавіі, ён атрымаў статус нацыянальнага эпасу ў Англіі. Аднак пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 годзе пісьмовая форма англасаксонскай мовы пачала губляць папулярнасць. Пад уплывам новай арыстакратыі французская мова стала агульнапрынятай мовай пры двары, у парламенце і ў вышэйшым свеце.[2] Англійская мова, на якой размаўлялі пасля прыходу нарманаў, вядомая як сярэднеанглійская. Гэтая форма англійскай мовы існавала да 1470-х гадоў, калі шырока распаўсюдзілася лонданская форма англійскай мовы — канцылярскі стандарт (англ.: Chancery Standard, позняя сярэднеанглійская). Джэфры Чосер, аўтар «Кентэрберыйскіх аповедаў», шмат зрабіў для павышэння легітымнасці роднай сярэднеанглійскай мовы ў той час, калі дамінуючымі літаратурнымі мовамі ў Англіі ўсё яшчэ былі французская і лацінская. Стандартызацыі мовы спрыяла вынаходніцтва кнігадрукарскага станка Іаганам Гутэнбергам у 1439 годзе, а пазней — «Біблія караля Якава» (1611)[3] і Вялікі зрух галосных[en].[4]

Хуткія факты Англійская літаратура, Вывучаецца ў ...

Паэт і драматург Уільям Шэкспір лічыцца найвялікшым англамоўным пісьменнікам і адным з найвялікшых драматургаў свету.[5][6][7] Яго п’есы перакладзены на ўсе асноўныя сучасныя мовы і ставяцца часцей, чым п’есы любога іншага драматурга.[8] У XIX стагоддзі гістарычныя раманы сэра Вальтэра Скота сталі крыніцай натхнення для шматлікіх еўрапейскіх мастакоў, кампазітараў і пісьменнікаў.[9]

Англійская мова распаўсюдзілася па ўсім свеце разам з экспансіяй Брытанскай імперыі паміж канцом XVI і пачаткам XVIII стагоддзяў. На піку сваёй магутнасці яна была найбуйнейшай імперыяй у гісторыі.[10] Станам на 1913 год у Брытанскай імперыі жыло 412 мільёнаў чалавек, што складала 23% насельніцтва свету на той час.[11] На працягу XIX і XX стагоддзяў брытанскія калоніі і ЗША пачалі ствараць свае ўласныя літаратурныя традыцыі на англійскай мове. Агулам з 1907 года па цяперашні час Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджалася за творы на англійскай мове пісьменнікам з Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі і Рэспублікі Ірландыя, ЗША і былых брытанскіх калоній часцей, чым за творы на любой іншай мове.

Remove ads

Стараанглійская літаратура (каля 450—1066)

Thumb
Першая старонка «Беавульфа»

Стараанглійская літаратура[en], або англасаксонская літаратура, — агульная назва для дайшоўшых да нашых дзён твораў, што былі напісаны на стараанглійскай мове ў англасаксонскай Англіі ў перыяд пасля пасялення саксаў і іншых германскіх плямёнаў у Англіі (юты і англы) каля 450 года, пасля сыходу рымлян. Прынята лічыць, што стараанглійскі перыяд «заканчваецца неўзабаве пасля Нармандскага заваявання» ў 1066 годзе.[12] Сярод жанраў тагачасных твораў — эпічная паэзія, агіяграфія, пропаведзі, пераклады Бібліі, юрыдычныя працы, хронікі і загадкі.[13] Усяго захавалася каля 400 рукапісаў таго перыяду.[13]

«Відсід[en]» у Эксетарскай кнізе[en] канца X стагоддзя дае спіс каралёў плямёнаў, упарадкаваны паводле іх папулярнасці і ўплыву на гісторыю, прычым Атыла, кароль гунаў, стаіць на першым месцы, а за ім ідзе Германарых, кароль остготаў.[14]:187 Гэта таксама можа быць найстарэйшы твор, што дайшоў да нашых дзён, у якім распавядаецца пра Бітву готаў і гунаў[en], таксама апісаную ў пазнейшых скандынаўскіх творах: «Сага пра Хервёр[en]» і «Дзеянні данаў».[14]:179 Спасылаючыся на дакладнае веданне аўтарам гістарычных дэталяў, Лотэ Хедэагер сцвярджае, што твор значна старэйшы і, верагодна, датуецца канцом VI ці пачаткам VII стагоддзя.[14]:184–86 Разам з тым яна зазначае, што, па меркаванні некаторых даследчыкаў, такіх як Джон Найлз, твор прыдуманы ў X стагоддзі.[14]:181–84

«Англасаксонскія хронікі» — гэта зборнік аналаў на стараанглійскай мове з IX стагоддзя, які храналагічна апісвае гісторыю англасаксаў.[15] Паэма «Бітва пры Молдане[en]» таксама прысвечана гісторыі. У гэтым творы, дата напісання якога не вызначана, ушаноўваецца бітва пры Молдане[en] 991 года, у якой англасаксы не змаглі прадухіліць уварванне вікінгаў.[16]

Вусная традыцыя была вельмі моцнай у ранняй англійскай культуры, і большасць літаратурных твораў прызначалася для вуснага выканання.[17][18] Эпічныя паэмы былі вельмі папулярныя, і некаторыя з іх, у тым ліку «Беавульф», захаваліся да нашых дзён. «Беавульф» — самы вядомы твор на стараанглійскай мове, які атрымаў статус нацыянальнага эпасу[en] ў Англіі, нягледзячы на тое, што дзеянне адбываецца ў Скандынавіі. Адзіны захаваны рукапіс — гэта Кодэкс Ноўэла[en], дакладны час стварэння якога аспрэчваецца, але большасць даследчыкаў адносяць яго прыблізна да 1000 года. «Беавульф» — умоўная назва,[19] а яго стварэнне датуецца перыядам паміж VIII[20][21] і пачаткам XI стагоддзя.[22]

Амаль усе англасаксонскія аўтары ананімныя. Імёны дванаццаці з іх вядомыя з сярэдневяковых крыніц, але толькі чацвёра аўтараў вядомыя сваімі творамі на роднай мове з пэўнасцю: Кэдмана[be-tarask], Беда, Альфрэд Вялікі і Кіневульф[en]. Кэдман — самы ранні англійскі паэт, імя якога дайшло да нас,[23][удакладніць] і яго адзіны захаваны твор «Гімн Кэдмана[en]», верагодна, датуецца канцом VII стагоддзя. Гэты верш — адзін з самых ранніх засведчаных тэкстаў на стараанглійскай мове. Разам з рунічнымі надпісамі на Рутвельскім крыжы[en] і куфэрку Фрэнкса, гэта адзін з трох кандыдатаў на самы ранні вядомы прыклад стараанглійскай паэзіі. Таксама ён належыць да ліку найбольш ранніх запісаных паэтычных тэкстаў на германскіх мовах. Паэма «Сон пра крыж[en]» была высечана на Рутвельскім крыжы[en].[23][удакладніць]

Дзве стараанглійскія паэмы канца X стагоддзя, «Вандроўнік[en]» і «Мараплавец[en]»,[24] напісаны на рэлігійныя тэмы. Марсдэн апісвае «Мараплаўца» як «павучальную і дыдактычную паэму, у якой пакуты зімовага мараплаўства выкарыстоўваюцца як метафара выклікаў, з якімі сутыкаецца адданы хрысціянін».[25]

Класічная антычнасць не была забыта ў англасаксонскай Англіі, і некалькі стараанглійскіх паэм з’яўляюцца адаптацыямі познекласічных філасофскіх тэкстаў. Самая доўгая з іх — зроблены каралём Альфрэдам у IX стагоддзі пераклад твора Баэцыя «Суцяшэнне філасофіяй[en]».[26] Акрамя таго, знакамітая «Царкоўная гісторыя народа англаў» (лац.: Historia ecclesiastica gentis Anglorum), напісаная Бедам на лацінскай мове каля 731 года, была перакладзена на стараанглійскую мову дзесьці паміж канцом IX стагоддзя і прыблізна 930 годам.

Remove ads

Сярэднеанглійская літаратура (1066—1500)

Пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 годзе пісьмовая форма англасаксонскай мовы стала менш распаўсюджанай. Пад уплывам новай арыстакратыі французская мова стала агульнапрынятай мовай пры двары, у парламенце і ў вышэйшым свеце. Па меры інтэграцыі заваёўнікаў іх мова і літаратура змешваліся з мовай і літаратурай карэннага насельніцтва, і нармандскія дыялекты кіруючых класаў сталі англа-нармандскімі[en]. З таго часу і да XII стагоддзя адбываўся паступовы пераход англасаксонскай мовы ў сярэднеанглійскую. Палітычная ўлада больш не была ў англійскіх руках, таму заходнесаксонская літаратурная мова мела не больш уплыву, чым любы іншы дыялект, і сярэднеанглійскія літаратурныя творы пісаліся на многіх дыялектах, у адпаведнасці з рэгіёнам, яго гісторыяй, культурай і паходжаннем асобных аўтараў.[2]

У гэты перыяд рэлігійная літаратура працягвала карыстацца папулярнасцю. Пісаліся, адаптаваліся і перакладаліся агіяграфічныя творы, такія як «Жыціе святой Одры (англ.)», напісанае Эадмерам[en].[27] У час напісання «Ормулума[en]» (к.1150 — к.1180)[28] упершыню адбываецца відавочнае змешванне стараанглійскіх і англа-нармандскіх элементаў у англійскай мове, што азнаменавала пачатак сярэднеанглійскага перыяду.[29] Пазней Лаяман[en] у «Бруце[en]» адаптаваў нармандска-французскі тэкст Васа[en] і стварыў першы англамоўны твор, які прадстаўляе легенды пра караля Артура і рыцараў Круглага стала.[30] Гэта быў таксама першы гістарыяграфічны твор, напісаны на англійскай мове пасля «Англасаксонскіх хронік».

Thumb
«Пётр-араты» з рукапісу XIV стагоддзя

Пераклады Бібліі на сярэднеанглійскую мову, у прыватнасці Біблія Уікліфа[en], дапамаглі замацаваць статус англійскай мовы як літаратурнай. Біблія Уікліфа — гэта назва, якую цяпер даюць групе перакладаў Бібліі на сярэднеанглійскую мову, зробленых пад кіраўніцтвам або па ініцыятыве Джона Уікліфа[en]. Яны з’явіліся прыкладна паміж 1382 і 1395 гадамі[31] і сталі галоўнай прычынай узнікнення лалардскага[en] руху, прыхільнікі якога, як і пазней дзеячы Рэфармацыі, адхілялі многія палажэнні Рымска-каталіцкай царквы.

Іншы літаратурны жанр, рыцарскі раман[en], з’яўляецца на англійскай мове з XIII стагоддзя ў творах «Кароль Горн[en]» і «Хэўлак Датчанін[en]», заснаваных на англа-нармандскіх арыгіналах, такіх як «Раман пра Горна[en]» (каля 1170).[32] Менавіта ў XIV стагоддзі ўпершыню з’явіліся буйныя пісьменнікі і на англійскай мове. Гэта былі Уільям Лэнгленд[en], Джэфры Чосер і так званы паэт «Жамчужыны»[en], найбольш вядомым творам якога з’яўляецца «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар[en]».[33]

«Пётр-араты[en]» Лэнгленда, або Visio Willelmi de Petro Plowman («Бачанне Уільямам Пятра-аратага») — гэта сярэднеанглійская алегарычная паэма, напісаная каля 1360—1387 гг. нерыфмаваным алітэрацыйным вершам.[34]

«Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» — гэта позні сярэднеанглійскі алітэрацыйны рыцарскі раман XIV стагоддзя. Гэта адна з найбольш вядомых артурыянскіх гісторый пэўнага тыпу, вядомага як «гульня ў абезгалоўліванне». Сінтэзуючы валійскую, ірландскую і англійскую традыцыі, «Сэр Гавейн» падкрэслівае важнасць гонару і рыцарства. У тым жа рукапісе, што і «Сэр Гавейн», захаваліся тры іншыя паэмы, якія цяпер прынята лічыць творамі таго ж аўтара, у тым ліку складаная элегічная паэма «Жамчужына[en]».[35] Мідлендскі[en] англійскі дыялект гэтых паэм прыкметна адрозніваецца ад лонданскага дыялекту Чосера, і, хоць у сцэнах пры двары ў «Сэры Гавейне» адчуваецца ўплыў французскай мовы, у паэмах таксама шмат дыялектных слоў, часта скандынаўскага паходжання, якія ўжываліся на паўночным захадзе Англіі.[35]

Thumb
Джэфры Чосер

Сярэднеанглійская мова існавала да 1470-х гадоў, калі шырока распаўсюдзілася лонданская форма англійскай мовы — канцылярскі стандарт (англ.: Chancery Standard), а кнігадрукаванне пачало стандартызаваць мову. Чосер сёння найбольш вядомы дзякуючы «Кентэрберыйскім аповедам». Гэта зборнік гісторый, напісаных на сярэднеанглійскай мове (у асноўным вершаваных, хоць некаторыя ў прозе), якія нібыта апавядаюць паломнікі, што разам едуць з Саўтварка[en] да мошчаў святога Томаса Бекета ў Кентэрберыйскім саборы. Чосер шмат зрабіў для павышэння легітымнасці роднай сярэднеанглійскай мовы ў той час, калі дамінуючымі літаратурнымі мовамі ў Англіі ўсё яшчэ былі французская і лацінская.

У гэты час літаратура ў Англіі пісалася на розных мовах, у тым ліку на лацінскай, нармандска-французскай і англійскай. Пра шматмоўны характар чытацкай аўдыторыі ў XIV стагоддзі сведчыць прыклад Джона Гаўэра?!. Сучаснік Уільяма Лэнгленда і сябар Чосера, Гаўэр запомніўся ў першую чаргу трыма асноўнымі творамі: Mirroir de l’Omme, Vox Clamantis і Confessio Amantis, трыма доўгімі паэмамі, напісанымі на англа-нармандскай, лацінскай і сярэднеанглійскай мовах адпаведна; творы аб’яднаны агульнымі маральнымі і палітычнымі тэмамі.[36]

У XIV стагоддзі былі створаны таксама значныя рэлігійныя творы, у тым ліку Юліяны Норыджскай[en] і Рычарда Рола[en]. Лічыцца, што «Адкрыцці Боскай Любові (англ.)» Юліяны (каля 1393) — першая апублікаваная кніга, напісаная жанчынай на англійскай мове.[37]

Галоўным творам XV стагоддзя з’яўляецца «Смерць Артура[en]» сэра Томаса Мэлары[en], надрукаваная Кэкстанам у 1485 годзе.[38] Гэтая кампіляцыя шэрагу французскіх і англійскіх артурыянскіх раманаў — адна з першых кніг, што былі надрукаваны ў Англіі. Яе папулярнасць аказала ўплыў на пазнейшае адраджэнне цікавасці да артурыянскіх легенд.[39]

Сярэдневяковы тэатр

У Сярэднявеччы драма на народных мовах Еўропы магла ўзнікнуць з інсцэніровак літургіі. Містэрыі[en] прадстаўляліся ў прытворах сабораў або вандроўнымі акцёрамі ў святочныя дні. Міраклі[ru] і містэрыі, а таксама маралітэ[en] (або «інтэрлюдыі») пазней ператварыліся ў больш складаныя формы драмы, якія можна было ўбачыць на елізавецінскіх сцэнах. Іншай формай сярэднявечнага тэатра былі прадстаўленні ражаных (англ.: Mummers' play), форма ранняга вулічнага тэатра, звязаная з танцам морыс[en]; тэмамі прадстаўленняў былі, напрыклад, Святы Георгій і Цмок, Робін Гуд. Гэта былі народныя казкі, якія пераказвалі старыя гісторыі, і акцёры падарожнічалі з горада ў горад, выконваючы іх для сваёй аўдыторыі ў абмен на грошы і гасціннасць.[40]

Містэрыі і міраклі — адны з самых ранніх фармальна развітых п’ес у сярэднявечнай Еўропе. Сярэднявечныя містэрыі былі засяроджаны на прадстаўленні біблейскіх гісторый у цэрквах у выглядзе жывых карцін з суправаджаючым іх антыфонным[en] спевам. Яны развіваліся з X па XVI стагоддзе, дасягнуўшы піку папулярнасці ў XV стагоддзі, перш чым састарэлі з-за ўздыму прафесійнага тэатра.[41]

Thumb
Гравюра XIX стагоддзя, якая адлюстроўвае пастаноўку з Чэстэрскага цыкла містэрый[en]

Існуюць чатыры поўныя або амаль поўныя захаваныя англійскія біблейскія зборнікі п’ес позняга сярэднявечча. Самым поўным з’яўляецца Ёркскі цыкл[en] з 48 пастановак. Яны ставіліся ў горадзе Ёрк з сярэдзіны XIV стагоддзя да 1569 года.[42] Акрамя сярэднеанглійскай драмы, захаваліся тры п’есы на корнскай мове, вядомыя як Ардыналія[en].[43][44]

Маралітэ[en], што выраслі з рэлігійна абумоўленых містэрый[en] Сярэднявечча, — гэта жанр сярэднявечнай і ранняй цюдараўскай тэатральнай забавы, які ўяўляў сабой зрух у бок больш свецкай асновы для еўрапейскага тэатра.[45] Маралітэ — гэта тып алегорыі, у якой пратаганіст сустракаецца з увасабленнямі розных маральных якасцей, якія спрабуюць падштурхнуць яго выбраць жыццё па боскіх запаветах замест зла. П’есы былі найбольш папулярныя ў Еўропе ў XV і XVI стагоддзях.[46]

«The Somonyng of Everyman» («Пакліканне кожнага чалавека»[удакладніць]) (каля 1509—1519), якую звычайна называюць проста «Кожны[en]», — гэта англійская маралітэ канца XV стагоддзя. Як і алегорыя Джона Баньяна «Шлях пілігрыма» (1678), «Кожны» даследуе пытанне хрысціянскага збавення праз выкарыстанне алегарычных персанажаў.[47]

Remove ads

Англійскае Адраджэнне (1500—1660)

Англійскае Адраджэнне як частка Паўночнага Адраджэння было культурным і мастацкім рухам у Англіі ў перыяд з канца XV да XVII стагоддзя.[48] Яно звязана з агульнаеўрапейскім Рэнесансам, які, як прынята лічыць, пачаўся ў Італіі ў канцы XIV стагоддзя. Як і большасць краін паўночнай Еўропы, Англія амаль не адчувала гэтых змен больш за стагоддзе — рэнесансны стыль і ідэі пранікалі ў Англію досыць павольна. Многія навукоўцы звязваюць пачатак англійскага Адраджэння з гадамі праўлення Генрыха VIII[49], а елізавецінская эпоха ў другой палове XVI стагоддзя звычайна лічыцца вяршыняй англійскага Адраджэння.[48][50]

Уплыў італьянскага Адраджэння таксама можна знайсці ў паэзіі Томаса Уаета[en], аднаго з самых ранніх англійскіх паэтаў Адраджэння. Ён унёс мноства інавацый у англійскую паэзію, у тым ліку разам з Генры Говардам, графам Сурэем[en] прынёс з Італіі ў Англію санет у пачатку XVI стагоддзя.[51][52][53] Пасля таго, як Уільям Кэкстан пачаў друкаваць кнігі ў Англіі ў 1476 годзе, літаратура на англійскай мове заквітнела.[38] Пад уплывам Рэфармацыі стваралася літургія на роднай мове, што прывяло да з’яўлення «Кнігі агульных малітваў[en]» (1549), якая аказала працяглы ўплыў на літаратурную мову.

Елізавецінскі перыяд (1558—1603)

Паэзія

Эдмунд Спенсер быў адным з найважнейшых паэтаў елізавецінскага перыяду, аўтарам «Каралевы фей[en]» (1590 і 1596), эпічнай паэмы і фантастычнай алегорыі, якая ўслаўляла дынастыю Цюдараў і Лізавету I. Яшчэ адна значная фігура ў англійскай паэзіі гэтай эпохі — сэр Філіп Сідні[en], сярод твораў якога — «Астрафіл і Стэла[en]», «Абарона паэзіі (англ.)» і «Аркадыя графіні Пембрук (англ.)». Вершы, што пісаліся як тэксты песень, такія як творы Томаса Кэмпіёна[en], набывалі папулярнасць разам з пашырэннем распаўсюду друкаванай літаратуры. Яшчэ адной важнай фігурай у елізавецінскай паэзіі быў Джон Дон (гл. ніжэй).

Драма

Сярод самых ранніх елізавецінскіх п’ес — «Горбадук[en]» (1561) Сэквіла і Нортана, а таксама «Іспанская трагедыя[en]» Томаса Кіда[en] (1592). «Горбадук» адметны тым, што гэта першая вершаваная драма на англійскай мове, у якой выкарыстоўваецца белы верш, а таксама тым, што ў ім элементы з ранейшых маралітэ[en] і сенекаўскай трагедыі (англ.) развіваюцца ў напрамку, якім пойдуць пазнейшыя драматургі.[54] «Іспанская трагедыя»[55] — гэта елізавецінская трагедыя, напісаная Томасам Кідам паміж 1582 і 1592 гадамі, якая была папулярнай і ўплывовай у свой час і стварыла новы жанр у англійскай літаратуры, трагедыю помсты[en].[56]

Thumb
Уільям Шэкспір

Уільям Шэкспір вылучаецца ў гэты перыяд як паэт і драматург, якога дагэтуль ніхто не пераўзышоў. Шэкспір пісаў п’есы ў розных жанрах, у тым ліку гістарычныя хронікі (напрыклад, «Рычард III» і «Генрых IV»), трагедыі (напрыклад, «Гамлет», «Атэла» і «Макбет»), камедыі (напрыклад, «Сон у летнюю ноч», «Як вам гэта спадабаецца» і «Дванаццатая ноч») і познія «рамансы», або трагікамедыі. Дзейнасць Шэкспіра працягваецца ў якавіянскі перыяд.

Сярод іншых важных фігур у елізавецінскім тэатры — Крыстафер Марла, а таксама Бэн Джонсан[en], Томас Дэкер[en], Джон Флетчар[en] і Фрэнсіс Бомант[en].

Якавіянскі перыяд (1603—1625)

Драма

На пачатку XVII стагоддзя Шэкспір напісаў так званыя «праблемныя п’есы», а таксама шэраг сваіх найбольш вядомых трагедый, у тым ліку «Макбет[en]» і «Кароль Лір».[57] У апошні перыяд сваёй творчасці Шэкспір звярнуўся да «рамансу», або трагікамедыі, і завяршыў яшчэ тры буйныя п’есы, сярод якіх «Бура[en]». Менш змрочныя, чым трагедыі, гэтыя п’есы маюць больш сур’ёзны тон, чым камедыі 1590-х гадоў, але яны заканчваюцца прымірэннем і прабачэннем патэнцыйна трагічных памылак.[58]

Пасля смерці Шэкспіра паэт і драматург Бэн Джонсан[en] быў вядучай літаратурнай фігурай эпохі караля Якава. Эстэтыка Джонсана вяртаецца да Сярэднявечча, а яго персанажы ўвасабляюць тэмпераменты[en], разуменне якіх грунтавалася на тагачаснай медыцынскай тэорыі.[59] Сярод камедый Джонсана — «Вальпонэ» (1605 або 1606) і «Варфаламееўскі кірмаш[en]» (1614). Сярод іншых, хто прытрымліваўся стылю Джонсана, былі Бомант[en] і Флетчар[en], якія напісалі папулярную камедыю «Рыцар палаючага песціка[en]» (верагодна, 1607—1608), сатыру на ўздым сярэдняга класу.[60]

Іншым папулярным стылем тэатра ў якавіянскія часы была трагедыя помсты[en], якую папулярызаваў у елізавецінскую эпоху Томас Кід[en], а затым далей развіў Джон Уэбстэр[en] у творах «Белы д’ябал» (1612) і «Герцагіня Мальфі» (1613). Сярод іншых трагедый помсты — «Падменены[en]», напісаная Томасам Мідлтанам[en] і Уільямам Роўлі[en].[61]

Паэзія

Джордж Чапмен[en] запомніўся галоўным чынам сваім знакамітым вершаваным перакладам у 1616 годзе «Іліяды» і «Адысеі» Гамера на англійскую мову.[62] Гэта былі першыя ў гісторыі поўныя пераклады абедзвюх паэм на англійскую мову. Пераклад аказаў глыбокі ўплыў на англійскую літаратуру, яму прысвечаны знакаміты санет Джона Кітса «На першае знаёмства з чапменаўскім Гамерам» (1816).

Шэкспір папулярызаваў англійскі санет, які ўнёс значныя змены ў мадэль Петраркі. Зборнік з 154 санетаў Шэкспіра, прысвечаных такім тэмам, як плынь часу, каханне, прыгажосць і смяротнасць, упершыню быў апублікаваны ў 1609 годзе ў фармаце ін-кварта.

Акрамя Шэкспіра і Бэна Джонсана, да ліку буйных паэтаў пачатку XVII стагоддзя належалі паэты-метафізікі[en]: Джон Дон, Джордж Герберт, Генры Воган[en], Эндру Марвел[en] і Рычард Крэша[en].[63] Іх стыль характарызаваўся досціпам і метафізічнымі канцэптамі, гэта значыць, надуманымі або незвычайнымі параўнаннямі або метафарамі.[64]

Проза

Найважнейшым празаічным творам пачатку XVII стагоддзя была Біблія караля Якава. На той час гэта быў адзін з самых маштабных перакладчыцкіх праектаў у гісторыі англійскай мовы, пачаты ў 1604 годзе і завершаны ў 1611 годзе. Ён уяўляе сабой кульмінацыю традыцыі перакладаў Бібліі на англійскую мову, якая пачалася з працы Уільяма Тындэйла, і стаў стандартнай Бібліяй Царквы Англіі.[65]

Позняе Адраджэнне (1625—1660)

Паэзія

Паэты-метафізікі[en] Джон Дон і Джордж Герберт яшчэ працягвалі дзейнасць пасля 1625 года, а пазней у XVII стагоддзі пісала другое пакаленне паэтаў-метафізікаў, у тым ліку Рычард Крэша[en], Эндру Марвел[en], Томас Трэхерн[en] і Генры Воган[en]. Яшчэ адна важная група англійскіх паэтаў XVII стагоддзя — паэты-кавалеры[en], якія паходзілі са слаёў грамадства, што падтрымлівалі караля Карла I падчас Англійскай грамадзянскай вайны (1642—1651; кароль Карл кіраваў з 1625 года і быў пакараны смерцю ў 1649 годзе). Найбольш вядомыя з іх — Роберт Герык[en], Рычард Лаўлейс[en], Томас Кэру[en] і сэр Джон Саклінг[en]. Яны «не былі арганізаванай групай, але ўсе знаходзіліся пад уплывам» Бэна Джонсана. Большасць паэтаў-кавалераў былі прыдворнымі, але ёсць і некаторыя прыкметныя выключэнні: напрыклад, Роберт Герык не быў прыдворным, але яго стыль вызначае яго як паэта-кавалера. У сваіх творах кавалеры выкарыстоўваюць алегорыю і класічныя алюзіі і знаходзяцца пад уплывам рымскіх аўтараў: Гарацыя, Цыцэрона і Авідзія. Джон Мільтан «быў апошнім вялікім паэтам англійскага Адраджэння»[66] і апублікаваў шэраг твораў да 1660 года, у тым ліку «L'Allegro (англ.)» (1631), «Il Penseroso (англ.)» (1634), маску «Комус[en]» (1638) і элегію «Лікід[en]» (1638). Аднак яго асноўныя эпічныя творы, у тым ліку «Страчаны рай[be-tarask]» (1667), былі апублікаваныя ў перыяд Рэстаўрацыі.

Remove ads

Эпоха Рэстаўрацыі (1660—1700)

Літаратура Рэстаўрацыі надзвычай разнастайная: у ёй ёсць як і «Страчаны рай», так і «Садом[en]» графа Рочэстэра[en], сексуальная камедыя «Жонка з вёскі[en]» і маральна-дыдактычны «Шлях пілігрыма». Да гэтай эпохі адносяцца «Два трактаты пра праўленне[en]» Лока, заснаванне Каралеўскага таварыства, эксперыменты і духоўныя медытацыі Роберта Бойля, істэрычныя нападкі на тэатры з боку Джэрэмі Кольера[en], пачатак літаратурнай крытыкі ў дзейнасці Драйдэна і першыя газеты. Афіцыйнае перапыненне літаратурнай культуры, выкліканае цэнзурай і радыкальна-маралістычнымі стандартамі пры пурытанскім рэжыме Кромвеля, стварыла прабел у літаратурнай традыцыі, што дазволіла ўсім формам літаратуры як быццам пачацца наноў пасля Рэстаўрацыі. У час Міжцарства раялісцкія сілы, звязаныя з дваром Карла I, адправіліся ў выгнанне з дваццацігадовым Карлам II. Шляхта, якая падарожнічала з Карлам II, такім чынам, знаходзілася больш за дзесяць гадоў у цэнтры літаратурнай сцэны кантынента.

Паэзія

Thumb
Джон Мільтан, рэлігійная эпічная паэма Страчаны рай, апублікаваная ў 1667 годзе.

У гэты час рэлігійных змен і палітычных узрушэнняў тварыў Джон Мільтан, адзін з найвялікшых англійскіх паэтаў. Мільтан найбольш вядомы сваёй эпічнай паэмай «Страчаны рай[be-tarask]» (1667). Паэзія і проза Мільтана адлюстроўваюць глыбокія асабістыя перакананні, цягу да свабоды і самавызначэння, а таксама надзённыя праблемы і палітычную турбулентнасць яго часу. Яго знакамітая «Арэапагітыка[en]», напісаная ў асуджэнне папярэдняй цэнзуры, з’яўляецца адным з самых уплывовых і гарачых выступленняў у абарону свабоды слова і свабоды друку.[67] Самай буйной і важнай паэтычнай формай эпохі была сатыра. Як правіла, сатыры публікаваліся ананімна, бо асобам, звязаным з сатырай, пагражала вялікая небяспека.

Джон Драйдэн быў уплывовым англійскім паэтам, літаратурным крытыкам, перакладчыкам і драматургам, які дамінаваў у літаратурным жыцці Англіі часоў Рэстаўрацыі да такой ступені, што гэты перыяд стаў вядомы ў літаратурных колах як «Эпоха Драйдэна». Ён усталяваў гераічны куплет[en] як стандартную форму англійскай паэзіі. Найбольшымі дасягненнямі Драйдэна ў сатырычнай паэзіі сталі такія творы, як іраікамічная паэма «Макфлекна[en]» (1682).[68] Аляксандр Поўп знаходзіўся пад моцным уплывам Драйдэна і часта запазычваў у яго; іншыя пісьменнікі XVIII стагоддзя ў роўнай ступені знаходзіліся пад уплывам як Драйдэна, так і Поўпа.

Проза

У прозе перыяду Рэстаўрацыі пераважаюць хрысціянскія рэлігійныя творы, але ў гэты перыяд таксама пачалі развівацца два напрамкі, якія будуць дамінаваць у пазнейшыя перыяды: мастацкая літаратура і журналістыка. Рэлігійнае пісьменства часта пераходзіла ў палітычнае і эканамічнае, гэтак жа як творы на палітычныя і эканамічныя тэмы непасрэдна закраналі рэлігію. Таксама ў часы Рэстаўрацыі многія са сваіх філасофскіх прац напісаў Джон Лок. Яго два «Трактаты пра праўленне» пазней натхнялі мысляроў Амерыканскай рэвалюцыі. Рэстаўрацыя змякчыла рэзкасць сектанцкіх выказванняў, але радыкалізм захаваўся і пасля Рэстаўрацыі. Пурытанскія аўтары, такія як Джон Мільтан, былі вымушаныя адысці ад грамадскага жыцця або адаптавацца, а некаторыя з аўтараў, што прапаведавалі супраць манархіі і непасрэдна ўдзельнічалі ў царазабойстве[en] Карла I, былі рэпрэсаваныя. Такім чынам, творы з заклікамі да гвалту былі вымушаныя сысці ў падполле, і многія з тых, хто служыў у перыяд Міжцарства, змякчылі свае пазіцыі ў перыяд Рэстаўрацыі. Джон Баньян вылучаецца сярод іншых рэлігійных аўтараў таго перыяду. «Шлях пілігрыма» Баньяна — гэта алегорыя асабістага збаўлення і дапаможнік па хрысціянскім жыцці.

Thumb
«Шлях пілігрыма» Джона Баньяна (1678)

У перыяд Рэстаўрацыі найбольш папулярным шляхам распаўсюду навін была публікацыя ў фармаце бродшыта[en]. Адзін вялікі аркуш паперы мог змяшчаць пісьмовы аповед пра падзею, звычайна небесстаронні.

Немагчыма дакладна датаваць з’яўленне рамана ў англійскай літаратуры. Аднак доўгая мастацкая проза і выдуманыя біяграфіі пачалі адрознівацца ад іншых форм у Англіі ў перыяд Рэстаўрацыі. Існуючая традыцыя рамансаў у Францыі і Іспаніі была папулярная ў Англіі. Адной з найбольш значных фігур у станаўленні рамана ў перыяд Рэстаўрацыі з’яўляецца Афра Бен[en], аўтарка «Арунока[en]» (1688), якая была не толькі першай прафесійнай жанчынай-раманісткай, але, магчыма, і сярод першых прафесійных раманістаў абодвух палоў у Англіі.

Драма

Як толькі была знята забарона на публічныя сцэнічныя прадстаўленні, раней уведзеная пурытанскім рэжымам, драма хутка і багата адрадзілася.[69] Найбольш вядомыя п’есы ранняга перыяду Рэстаўрацыі — гэта несентыментальныя або «жорсткія» камедыі Джона Драйдэна, Уільяма Уічэрлі[en] і Джорджа Этэрэджа[en], якія адлюстроўваюць атмасферу пры двары і ўслаўляюць арыстакратычны мачызм — лад жыцця з няспыннымі сексуальнымі прыгодамі і заваяваннямі. Пасля рэзкага падзення якасці і колькасці ў 1680-х гадах, у сярэдзіне 1690-х адбыўся кароткі другі росквіт драмы, асабліва камедыі. Камедыі, такія як «Шлях свету[en]»[удакладніць] Уільяма Конгрыва (1700), «Рэцыдыў[en]» (1696) і «Раззлаваная жонка[en]» (1697) Джона Ванбру[en], былі «мякчэйшымі» і больш сярэднекласавымі па духу, вельмі адрознымі ад арыстакратычнай экстраваганцы дваццацігадовай даўніны, і накіраванымі на шырэйшую аўдыторыю.

Remove ads

XVIII стагоддзе

Аўгусцінская літаратура (1700—1745)

У XVIII стагоддзі літаратура адлюстроўвала светапогляд Эпохі Асветніцтва (або Эпохі Розуму): рацыянальны і навуковы падыход да рэлігійных, сацыяльных, палітычных і эканамічных пытанняў, у межах якога прапагандаваўся свецкі погляд на рэчы і агульнае пачуццё прагрэсу і ўдасканальваемасці. На чале руху стаялі філосафы, якія натхняліся адкрыццямі папярэдняга стагоддзя (такіх навукоўцаў, як Ісак Ньютан) і працамі Дэкарта, Джона Лока і Фрэнсіса Бэкана. Яны імкнуліся адкрыць усеагульныя прынцыпы, якія кіруюць чалавецтвам, прыродай і грамадствам, і дзейнічаць на іх аснове. Асветнікі выказваліся супраць духоўных і навуковых аўтарытэтаў, дагматызму, нецярпімасці, цэнзуры, а таксама эканамічных і сацыяльных абмежаванняў. Яны лічылі дзяржаву належным і рацыянальным інструментам прагрэсу. Крайні рацыяналізм і скептыцызм эпохі натуральна прывялі да дэізму, а таксама адыгралі пэўную ролю ва ўзнікненні рамантызму як пазнейшай рэакцыі. «Энцыклапедыя, або Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў» Дэні Дзідро ўвасабляла дух эпохі.

Тэрмін «аўгусцінская літаратура» (англ.: Augustan literature) паходзіць ад саміх аўтараў 1720-х і 1730-х гадоў, што адгукнуліся на тэрмін, якому Георг I аддаваў перавагу ў дачыненні да сябе. Георг I меў на ўвазе, што гэты тытул адлюстроўвае яго магутнасць, а літаратары бачылі ў ім адлюстраванне пераходу Старажытнага Рыма ад грубай і неадшліфаванай літаратуры да вельмі палітычнай і вытанчанай літаратуры. Гэта эпоха буяння і скандалаў, велізарнай энергіі, вынаходлівасці і абурэння; час, калі англічан, валійцаў, шатландцаў і ірландцаў чакала пашырэнне эканомікі, зніжэнне бар’ераў для адукацыі і пачатак Прамысловай рэвалюцыі.

Паэзія

Менавіта ў гэты час паэт Джэймс Томсан[en] стварыў свае меланхалічныя «Поры года (англ.)» (1728—1730), а Эдуард Юнг[en] напісаў сваю паэму «Начныя думкі[en]» (1742), хоць найбольш выбітным паэтам эпохі з’яўляецца Аляксандр Поўп (1688—1744). У гэтую эпоху таксама адбываецца канкурэнцыя розных мадэлей пастаралі[en]. У крытыцы паэты змагаліся з дактрынай дэкоруму, прысвечанай супастаўленню правільных слоў з правільным сэнсам і дасягненню інтанацыі, якая адпавядала б сур’ёзнасці тэмы. У той жа час іраікамічны жанр быў на піку, і творы Поўпа «Выкраданне локана[en]» (1712—1717) і «Дунсіяда[en]» (1728—1743) да нашых дзён лічацца найвялікшымі іраікамічнымі паэмамі, калі-небудзь напісанымі.[70] Поўп таксама пераклаў «Іліяду» (1715—1720) і «Адысею» (1725—1726). Пасля смерці Поўпа яго творчасць шмат разоў пераацэньвалі.[71]

Драма

Да пачатку перыяду адносяцца апошнія п’есы Джона Ванбру[en] і Уільяма Конгрыва, якія абодва працягвалі традыцыі камедыі Рэстаўрацыі з некаторымі зменамі. Аднак большасць пастановак гэтага часу — фарсы, ніжэйшыя ў жанравым дачыненні, і значна больш сур’ёзныя і бытавыя трагедыі. Джордж Ліла[en] і Рычард Стыл[en] абодва стваралі вельмі маральныя формы трагедыі, дзе персанажы і іх клопаты былі цалкам сярэднекласавымі або працоўнымі. Гэта адлюстроўвала прыкметныя змены ў аўдыторыі п’ес: каралеўскае заступніцтва больш не было важнай часткай тэатральнага поспеху. Акрамя таго, Колі Сібер[en] і Джон Рыч[en] пачалі змагацца адзін з адным за ўсё большыя відовішчы для паказу на сцэне. Была ўведзена фігура Арлекіна, і пачаў ставіцца тэатр пантамімы. Гэтая «нізкая» камедыя была вельмі папулярнай, і п’есы страцілі важнасць у параўнанні з пастаноўкай. Опера таксама пачала набываць папулярнасць у Лондане, і ў літаратуры шмат хто супраціўляўся гэтаму італьянскаму ўварванню. У 1728 годзе Джон Гей[en] вярнуўся ў тэатр з «Опера жабракоў[en]». Ліцэнзійны акт 1737 года[en] паклаў канец большай частцы тагачаснай драматургіі, бо тэатры зноў былі ўзятыя пад дзяржаўны кантроль.

Проза, у тым ліку раман

У прозе ранняя частка перыяду азнаменавалася развіццём англійскага эсэ. «Назіральнік[en]» Джозефа Адысана[en] і Рычарда Стыла[en] ўсталяваў форму брытанскага перыядычнага эсэ. Аднак гэта быў таксама час, калі ўпершыню з’явіўся англійскі раман. Даніэль Дэфо перайшоў ад журналістыкі і напісання крымінальных біяграфій для прэсы да напісання выдуманых крымінальных біяграфій: «Раксана[en]» і «Моль Флэндэрс[en]». Яму таксама належыць «Рабінзон Круза» (1719).

Thumb
Джонатан Свіфт

Калі Адысан і Стыл дамінавалі ў адным тыпе прозы, то Джонатан Свіфт, аўтар сатыры «Падарожжы Гулівера», быў лідарам у іншым. У «Сціплай прапанове[en]» і «Лістах суконшчыка» Свіфт неахвотна абараняў ірландскі народ ад драпежніцтва каланіялізму. Гэта выклікала бунты і арышты, але Свіфт, які не меў любові да ірландскіх рымскіх католікаў, быў абураны злоўжываннямі, якія ён бачыў.

Наступствам Ліцэнзійнага акту 1737 года[en] стала тое, што не адзін пачатковец-драматург перайшоў на напісанне раманаў. Генры Філдынг пачаў пісаць сатырычную прозу і раманы, бо яго п’есы не маглі прайсці цэнзуру. Тым часам Сэмюэл Рычардсан стварыў раман «Памела, або ўзнагароджаная дабрачыннасць[en]» (1740), і Генры Філдынг атакаваў гэты твор за яго меркаваную абсурднасць у «Джозефе Эндрусе[en]» (1742) і «Шамеле[en]» (1741). Пазней Філдынг напісаў сатыру на «Кларысу[en]» Рычардсана (1748) у «Гісторыі Тома Джонса, знайдыша[en]» (1749). Тобіяс Смолет (1721—1771) узвысіў жанр круцельскага рамана[en] такімі творамі, як «Родэрык Рэндам[en]» (1748) і «Перэгрын Пікл[en]» (1751).

Эпоха чуллівасці (1745—1798)

Thumb
Сэмюэл Джонсан[en]

Гэты перыяд вядомы як эпоха чуллівасці (англ.: Age of Sensibility), але яго часам таксама апісваюць як «Эпоху Джонсана».[72] Сэмюэл Джонсан[en], якога часта называюць доктарам Джонсанам, быў англійскім аўтарам, які зрабіў трывалы ўклад у англійскую літаратуру як паэт, эсэіст, мараліст, літаратурны крытык, біёграф, рэдактар і лексікограф. Джонсана апісвалі як «магчыма, самага выбітнага літаратара ў англійскай гісторыі».[73] У 1755 годзе, пасля дзевяці гадоў працы, быў апублікаваны «Слоўнік англійскай мовы[en]» Джонсана. Ён меў далёкасяжны ўплыў на сучасную англійскую мову і цяпер ацэньваецца як «адно з найвялікшых адзінкавых дасягненняў у навуцы».[74]

Другая палова XVIII стагоддзя ўбачыла з’яўленне трох буйных ірландскіх аўтараў: Олівера Голдсміта, Рычарда Брынслі Шэрыдана і Лорэнса Стэрна. Голдсміт з’яўляецца аўтарам рамана «Уэйкфілдскі святар[en]» (1766), пастаральнай паэмы «Пакінутая вёска (англ.)» (1770) і дзвюх п’ес, «Дабрадушны чалавек» (1768) і «Ноч памылак» (1773). Першая п’еса Шэрыдана, «Супернікі[en]» (1775), была пастаўлена ў Ковент-Гардэне і мела імгненны поспех. П’есай «Школа зласлоўя[en]» ён заявіў пра сябе як пра самага значнага лонданскага драматурга канца XVIII стагоддзя. І Голдсміт, і Шэрыдан рэагавалі супраць сентыментальнай камедыі тэатра XVIII стагоддзя, пішучы п’есы, бліжэйшыя да стылю камедыі Рэстаўрацыі.[75]

Стэрн публікаваў свой знакаміты раман «Трыстрам Шэндзі[en]» часткамі паміж 1759 і 1767 гадамі.[76] У 1778 годзе Фрэнсіс Бёрні[en] напісала «Эвеліну[en]», адзін з першых раманаў нораваў[en].[77] Раманы Фані Бёрні «любіла Джэйн Осцін і захаплялася імі».[78]

Папярэднікі рамантызму

Рамантычны рух у англійскай літаратуры пачатку XIX стагоддзя мае свае карані ў паэзіі XVIII стагоддзя, гатычным рамане і рамане сентыменталізму.[79][80] Сярод яго папярэднікаў — т. зв. могілкавыя паэты[en], з 1740-х гадоў і пазней, чые творы характарызуюцца змрочнымі развагамі пра смяротнасць. Гэта ў тым ліку паэты Томас Грэй[en]Элегія, напісаная на сельскіх могілках[en]», 1751)[81] і Эдуард Юнг[en] («Скаргі, або Начныя думкі[en] пра жыццё, смерць і неўміручасць», 1742—1745).[82] Да гэтага пазнейшыя аўтары дадалі цягу да «ўзнёслага» і таямнічага, а таксама цікавасць да старажытных англійскіх паэтычных форм і народнай паэзіі.[83] Іншымі папярэднікамі рамантызму з’яўляюцца Джэймс Томсан[en] і Джэймс Макферсан[en].[80] Джэймс Макферсан стаў першым шатландскім паэтам, які атрымаў міжнародную вядомасць, заявіўшы, што знайшоў творы старажытнага барда Асіяна[en].[84]

Сентыментальны раман[en] або «раман сентыменталізму» — гэта жанр, які развіўся ў другой палове XVIII стагоддзя. Ён услаўляе эмацыйныя і інтэлектуальныя канцэпцыі пачуцця, сентыменталізму і чуллівасці[en]. Мода на сентыменталізм, які трэба адрозніваць ад чуллівасці, пачалася як у паэзіі, так і ў прозе XVIII стагоддзя як рэакцыя на рацыяналізм аўгусцінскай эпохі.[85] Сярод найбольш вядомых сентыментальных раманаў на англійскай мове — «Памела, або ўзнагароджаная дабрачыннасць[en]» Сэмюэла Рычардсана (1740), «Уэйкфілдскі святар[en]» Олівера Голдсміта (1766), «Трыстрам Шэндзі[en]» Лорэнса Стэрна (1759-67) і «Чалавек пачуцця (англ.)» Генры Макензі[en] (1771).[86]

Значнымі замежнымі аўтарамі, што ўплывалі на англійскую літаратуру гэтага часу, былі немцы Гётэ, Шылер і Аўгуст Вільгельм Шлегель[be-tarask], а таксама французскі філосаф і пісьменнік Жан-Жак Русо.[87] «Філасофскае даследаванне паходжання нашых ідэй пра ўзнёслае і прыгожае[en]» Эдмунда Бёрка (1757) — яшчэ адна важная крыніца ўплыву.[88] Зменлівыя абставіны, выкліканыя Прамысловай і Аграрнай[en] рэвалюцыямі, таксама паўплывалі на рост рамантычнага руху ў Брытаніі.

У канцы XVIII стагоддзя раман Хораса Уолпала «Замак Отранта[en]» (1764) стварыў жанр гатычнай літаратуры, які спалучае элементы жахаў і рамансу[en].[89] Эн Рэдкліф[en] увяла задуменную фігуру гатычнага злыдня, які пазней ператварыўся ў байранічнага героя[en]. Яе «Таямніцы Удольфа[en]» (1795) часта згадваюцца як архетыпічны гатычны раман.[90] Пазнейшае пакаленне гатычнай літаратуры з’явілася разам з «Франкенштэйнам[en]» (1818) Мэры Шэлі.

Станаўленне амерыканскай літаратуры

Паспяховая вайна за незалежнасць, якую вялі каланісты ў Брытанскай Паўночнай Амерыцы з 1775 па 1783 год, прывяла да ўтварэння Злучаных Штатаў. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да аддзялення англійскай літаратуры ў тым рэгіёне, што стаў Злучанымі Штатамі, ад асноўнага напрамку англійскай літаратуры і, такім чынам, да развіцця новай амерыканскай літаратуры, якая імкнулася вылучыць сябе як частку фарміравання новай амерыканскай сацыяльнай і культурнай ідэнтычнасці. Гэта была першая англамоўная літаратура за межамі Брытанскіх астравоў. У позні каланіяльны перыяд ужо былі апублікаваныя важныя празаічныя трактаты, якія адлюстроўвалі палітычныя дэбаты, што завяршыліся амерыканскай рэвалюцыяй, напісаныя такімі выдатнымі дзеячамі, як Сэмюэл Адамс[en], Джазая Куінсі[en], Джон Дыкінсан[en] і Джозеф Галаўэй[en], прычым апошні быў лаяльны да каралеўскай улады. Дзве ключавыя фігуры — Бенджамін Франклін і Томас Пейн. «Альманах беднага Рычарда[en]» і «Аўтабіяграфія Бенджаміна Франкліна» Франкліна высока цэняцца дзякуючы іх досціпу і ўплыву на фарміраванне амерыканскай ідэнтычнасці, якая тады зараджалася. Памфлет Пейна «Здаровы сэнс[en]» і яго твор «Амерыканскі крызіс[en]», як лічыцца, аказалі ключавы ўплыў на палітычны тон таго часу.

Падчас вайны за незалежнасць былі папулярныя такія вершы і песні, як «Натан Хейл[en]». Сярод вядучых сатырыкаў былі Джон Трамбул[en] і Фрэнсіс Хопкінсан[en]. Філіп Морын Фрэно[en] таксама пісаў вершы пра вайну.

У пасляваенны перыяд Томас Джэферсан заняў сваё месца ў амерыканскай літаратуры дзякуючы свайму аўтарству Дэкларацыі незалежнасці, свайму ўплыву на Канстытуцыю ЗША, сваёй аўтабіяграфіі, «Нататкам пра штат Вірджынія[en]» і шматлікім лістам. У зборніку эсэ «Федэраліст[en]» Аляксандра Гамільтана, Джэймса Мэдысана і Джона Джэя даецца гістарычны агляд арганізацыі амерыканскага ўрада і рэспубліканскіх каштоўнасцей. Фішэр Эймс[en], Джэймс Оціс[en] і Патрык Генры[en] таксама цэняцца за свае палітычныя творы і прамовы.

Ранняя амерыканская літаратура з цяжкасцю знаходзіла свой унікальны голас у існуючых літаратурных жанрах, і гэтая тэндэнцыя адбілася ў раманах. Еўрапейскія стылі часта імітаваліся, але крытыкі звычайна лічылі імітацыі ніжэйшымі за арыгіналы. У канцы XVIII і пачатку XIX стагоддзяў былі апублікаваныя першыя амерыканскія раманы. Гэтыя творы былі занадта доўгімі, каб друкавацца для публічнага чытання. Выдаўцы рызыкавалі выдаць іх у надзеі, што яны стануць стабільна прадавацца і перавыдавацца. Гэтая схема ў канчатковым выніку аказалася паспяховай, таму што ўзровень пісьменнасці сярод мужчын і жанчын у той час павялічваўся. Сярод першых амерыканскіх раманаў — «Прыгоды Алонса» Томаса Этвуда Дыгса, апублікаваныя ў Лондане ў 1775 годзе, і «Сіла спачування[en]» Уільяма Хіла Браўна[en], апублікаваная ў 1789 годзе. Раман Браўна апісвае трагічную гісторыю кахання паміж братам і сястрой, якія закахаліся, не ведаючы, што яны сваякі. Таксама варта адзначыць пісьменніц, такіх як Сюзана Роўсан[en], якая напісала кнігу «Шарлота: Гісторыя праўды» (пазней перавыдадзена як «Храм Шарлоты[en]»). «Храм Шарлоты» — гэта гісторыя спакушэння, натхнёная раманамі англійскага пісьменніка Сэмюэла Рычардсана, напісаная ў трэцяй асобе. Кніга перасцерагае ад таго, каб слухаць голас кахання, і раіць супраціўляцца. Роўсан напісала яшчэ дзевяць раманаў, шэсць тэатральных твораў, два зборнікі паэзіі, шэсць падручнікаў і незлічоную колькасць песень.[91] «Храм Шарлоты» меў больш за паўтара мільёна чытачоў за паўтара стагоддзя і быў самым прадаваным творам XIX стагоддзя да выхаду «Хаціны дзядзькі Тома[en]» Стоу. Яшчэ адна значная пісьменніца — Ханна Уэбстэр Фостэр[en], якая напісала папулярны раман «Какетка, або Гісторыя Элізы Уортан (англ.)», апублікаваны ў 1797 годзе.[92] «Какетка», гісторыя пра жанчыну, якую спакусілі, а потым кінулі, атрымала высокую ацэнку за дэманстрацыю супярэчлівых уяўленняў эпохі пра жаноцкасць,[93] хоць яе і крытыкавалі за дэлегітымізацыю пратэсту супраць падпарадкавання жанчын.[94] Сярод іншых важных ранніх амерыканскіх пісьменнікаў — Чарлз Брокдэн Браўн[en], Уільям Гілмар Сімс[en], Лідзія Марыя Чайлд[en] і Джон Ніл[en].

Remove ads

Рамантызм (1798—1837)

Рамантызм — мастацкі, літаратурны і інтэлектуальны рух, які ўзнік у Еўропе ў канцы XVIII стагоддзя.[95] У іншыя часткі англамоўнага свету рамантызм прыйшоў пазней.

Thumb
Уільям Блэйк

Рамантычны перыяд быў часам сур’ёзных сацыяльных змен у Англіі і Уэльсе з-за дэпапуляцыі сельскай мясцовасці і хуткага развіцця перанаселеных прамысловых гарадоў, што адбывалася ў перыяд прыкладна паміж 1750 і 1850 гадамі. Перамяшчэнне такой вялікай колькасці людзей у Англіі было вынікам дзвюх сіл: Аграрнай рэвалюцыі[en], якая ўключала агароджванне[en] зямлі і выганяла рабочых з зямлі, і Прамысловай рэвалюцыі, якая забяспечвала іх працай.[96] Рамантызм можна разглядаць часткова як рэакцыю на Прамысловую рэвалюцыю,[97] хоць гэта быў таксама бунт супраць арыстакратычных сацыяльных і палітычных норм Эпохі Асветніцтва, а таксама рэакцыя супраць навуковай рацыяналізацыі прыроды.[98] Вялікая французская рэвалюцыя аказала асабліва важны ўплыў на палітычнае мысленне многіх рамантычных паэтаў.[99]

Пейзаж часта займае важнае месца ў паэзіі гэтага перыяду, настолькі, што рамантыкаў, асабліва, мабыць, Уордсварта, часта называюць «паэтамі прыроды». Аднак даўжэйшыя рамантычныя «вершы пра прыроду» маюць больш шырокую праблематыку, таму што яны звычайна з’яўляюцца развагамі пра «эмацыйную праблему або асабісты крызіс».[100]

Рамантычная паэзія

Роберт Бёрнс быў піянерам рамантычнага руху і пасля смерці стаў культурнай іконай у Шатландыі. Паэт, мастак і гравёр Уільям Блэйк — яшчэ адзін з ранніх рамантычных паэтаў. Хоць Блэйк у цэлым не быў прызнаны пры жыцці, цяпер ён лічыцца значнай фігурай у гісторыі як паэзіі, так і выяўленчага мастацтва эпохі рамантызму. Сярод яго найважнейшых твораў — «Песні нявіннасці[en]» (1789) і «Песні вопыту[en]» (1794), а таксама глыбокія і складаныя «прароцтвы», такія як «Ерусалім: Эманацыя гіганта Альбіёна» (1804 — каля 1820).[101]

Пасля Блэйка сярод самых ранніх рамантыкаў былі паэты Азёрнай школы, у тым ліку Уільям Уордсварт, Сэмюэл Тэйлар Колрыдж, Роберт Саўці і журналіст Томас дэ Квінсі[en]. Аднак самым вядомым паэтам у той час быў Вальтэр Скот.[102]

У 1784 годзе сваімі «Элегічнымі санетамі» Шарлота Сміт[en] зноў увяла санет у англійскую літаратуру.[крыніца?]

Раннія паэты-рамантыкі прынеслі новую эмацыянальнасць і інтраспекцыю, і іх з’яўленне адзначана першым рамантычным маніфестам у англійскай літаратуры, «Прадмовай» да зборніка «Лірычныя балады[en]» (1798). Вершы ў «Лірычных баладах» былі ў асноўным напісаны Уордсвартам; «Паэма пра старога марака[en]» і яшчэ некалькі вершаў належаць Колрыджу.[103] Сярод найважнейшых вершаў Уордсварта — «Радкі, складзеныя ў некалькіх мілях над Тынтэрнскім абацтвам[en]», «Рашучасць і незалежнасць (англ.)», «Ода: намёкі на неўміручасць з успамінаў ранняга дзяцінства (англ.)» і аўтабіяграфічны эпас «Прэлюдыя[en]».[104]

Роберт Саўці быў яшчэ адным з так званых «паэтаў Азёрнай школы» і паэтам-лаўрэатам[en] на працягу 30 гадоў, хоць сваёй вядомасцю ён доўгі час саступаў Уільяму Уордсварту і Сэмюэлу Тэйлару Колрыджу. Томас дэ Квінсі[en] найбольш вядомы сваім творам «Споведзь англічаніна, пажыральніка опіуму[en]» (1821).[105] Эсэіст Уільям Хэзліт[en] (1778—1830), сябар Колрыджа і Уордсварта, сёння найбольш вядомы сваёй літаратурнай крытыкай, асабліва кнігай «Персанажы п’ес Шэкспіра» (1817—1818).[106]

Другое пакаленне

Thumb
Лорд Байран

У другое пакаленне рамантычных паэтаў уваходзяць лорд Байран, Персі Біш Шэлі, Феліцыя Хеманс[en] і Джон Кітс. Байран, аднак, усё яшчэ знаходзіўся пад уплывам сатырыкаў XVIII стагоддзя і быў, мабыць, найменш «рамантычным» з трох, аддаючы перавагу «бліскучаму досціпу Поўпа перад тым, што ён называў 'няправільнай паэтычнай сістэмай' сваіх рамантычных сучаснікаў».[107] Байран дасягнуў велізарнай славы і ўплыву па ўсёй Еўропе, і Гётэ назваў Байрана «несумненна, найвялікшым геніем нашага стагоддзя».[108]

Шэлі, мабыць, найбольш вядомы сваімі творамі «Ода заходняму ветру (англ.)», «Да жаваранка (англ.)» і «Аданаіс[en]», элегіяй, напісанай на смерць Кітса. У блізкае кола яго прыхільнікаў уваходзілі самыя прагрэсіўныя мысляры таго часу. Такі твор, як «Каралева Маб» (1813), паказвае Шэлі «як прамога нашчадка французскіх і брытанскіх рэвалюцыйных інтэлектуалаў 1790-х гадоў».[109] Шэлі стаў кумірам для наступных трох-чатырох пакаленняў паэтаў, у тым ліку для віктарыянскіх і прэрафаэліцкіх паэтаў, такіх як Роберт Браўнінг[be-tarask] і Дантэ Габрыэль Расеці, а таксама пазнейшага У. Б. Ейтса.[110]

Хоць Джон Кітс падзяляў радыкальныя палітычныя погляды Байрана і Шэлі, «яго лепшая паэзія не палітычная»,[111] але асабліва адзначаецца сваёй пачуццёвай музыкай і вобразнасцю, а таксама клопатам пра матэрыяльную прыгажосць і мімалётнасць жыцця.[112] Сярод яго самых вядомых твораў — «Ода салаўю[en]», «Ода грэчаскай вазе[en]» і «Да восені». Кітс заўсёды лічыўся буйным рамантыкам, «і яго статус як паэта няўхільна рос праз усе змены моды».[113]

Прытрымліваючыся форм рамантычнай традыцыі, Феліцыя Хеманс[en] пачала працэс яе падрыву, дэканструкцыю, якую працягнула Летыцыя Элізабет Лэндан[en], «гарадская паэтка, глыбока ўважлівая да тэм заняпаду і раскладання».[114] Новыя формы метрычнага рамансу і драматычнага маналогу[en] Лэндан шмат капіяваліся і спрыялі яе доўгаму ўплыву на віктарыянскую паэзію.[114]

Іншыя паэты

Яшчэ адным важным паэтам гэтага перыяду быў Джон Клэр[en], сын батрака, які стаў вядомы ўслаўленнем англійскай сельскай мясцовасці і плачам па зменах, што адбываліся ў сельскай Англіі.[115] Яго паэзія перажыла сур’ёзную пераацэнку, і цяпер яго часта лічаць адным з найважнейшых паэтаў XIX стагоддзя.[116]

Джордж Краб[en] быў англійскім паэтам, які ў рамантычны перыяд пісаў «дакладныя па назіраннях, рэалістычныя партрэты сельскага жыцця… у форме гераічнага куплету[en] аўгусцінскай эпохі».[117] Сучасны крытык Фрэнк Уайтхед лічыць, што «Краб, асабліва ў сваіх вершаваных аповесцях, з’яўляецца важным — нават буйным — паэтам, чыя творчасць была і застаецца сур’ёзна недаацэненай».[118]

Рамантычны раман

Адным з самых папулярных раманістаў эпохі быў сэр Вальтэр Скот, чые гістарычныя раманы[en] сталі крыніцай натхнення для шматлікіх мастакоў, кампазітараў і пісьменнікаў па ўсёй Еўропе. Дзейнасць Скота як раманіста пачалася ў 1814 годзе з рамана «Уэверлі[en]», які часта называюць першым гістарычным раманам.[9]

Thumb
Апошні з магікан
Ілюстрацыя з выдання 1896 года,
аўтар Дж. Т. Мэрыл

Творы Джэйн Осцін крытыкуюць сентыментальны раман[en] другой паловы XVIII стагоддзя і з’яўляюцца часткай пераходу да рэалізму XIX стагоддзя.[119] Яе сюжэты ў такіх раманах, як «Пыха і перадузятасць» (1813) і «Эма» (1815), у аснове сваёй камічныя, падкрэсліваюць залежнасць жанчын ад шлюбу для забеспячэння сацыяльнага статусу і эканамічнай бяспекі.[120]

Рамантызм у Амерыцы

Еўрапейскі рамантычны рух дасягнуў Амерыкі ў пачатку XIX стагоддзя. Амерыканскі рамантызм быў такім жа шматгранным і індывідуалістычным, як і ў Еўропе. Як і еўрапейцы, амерыканскія рамантыкі дэманстравалі высокі ўзровень маральнага энтузіязму, прыхільнасць да індывідуалізму і раскрыцця асобы, акцэнт на інтуітыўным успрыманні і здагадку, што прыродны свет па сваёй сутнасці добры, у той час як чалавечае грамадства сапсаванае.[121]

Рамантычная гатычная літаратура рана з’явілася ў творах Вашынгтона Ірвінга «Легенда аб Соннай Лагчыне[en]» (1820) і «Рып ван Вінкль[en]» (1819). У эсэ і асабліва ў падарожных кнігах Вашынгтона Ірвінга прысутнічаюць маляўнічыя элементы «мясцовага каларыту». З 1823 года пладавіты і папулярны раманіст Джэймс Фенімар Купер пачаў публікаваць свае гістарычныя раманы[en] пра жыццё на франціры і індзейцаў. А вось апавяданні Эдгара Алана По пра жахлівае, якія ўпершыню з’явіліся ў пачатку 1830-х гадоў, і яго паэзія былі больш уплывовымі ў Францыі, чым на радзіме.[122][123]

Remove ads

Віктарыянская літаратура (1837—1901)

«Пісьменнікі-мудрацы»

Thumb
Томас Карлайл, фота Джуліі Маргарэт Кэмеран, 1867

У гэтыя гады «пісьменства мудрацоў» (англ.: sage writing) развілося як новы літаратурны жанр, у якім аўтар імкнуўся «выказаць уяўленні пра свет, становішча чалавека ў ім і тое, як ён павінен жыць».[124] Джон Холаўэй вызначыў Бенджаміна Дызраэлі, Джордж Эліят, Джона Генры Ньюмана і Томаса Хардзі як пісьменнікаў гэтага тыпу. Першым сярод іх быў Томас Карлайл, шатландскі эсэіст, гісторык і філосаф, які стаў «несумнеўным кіраўніком англійскай літаратуры» ў XIX стагоддзі.[125][126] Вядомы як «мудрэц з Чэлсі», вельмі пладавіты аўтар крытыкаваў Прамысловую рэвалюцыю,[127] палітычную эканомію[128] і прапаведаваў культ герояў[129] у серыі твораў, унікальны стыль якіх называюць словам Carlylese.[130] Яго ўплыў на віктарыянскую літаратуру быў амаль усёабдымным; у 1855 годзе Джордж Эліят пісала, што «наўрад ці знойдзецца выбітны або актыўны розум гэтага пакалення, на які б не аказалі ўплыву творы Карлайла», так што калі б усе яго кнігі «былі спалены як найвялікшае саці на яго пахавальным вогнішчы, гэта было б усё роўна што ссекчы дуб пасля таго, як з яго жалудоў узышоў малады лес».[131]

Англа-шатландскі мастацтвазнавец і філосаф Джон Рэскін, які таксама пісаў у падобным ключы, лічыў Карлайла сваім настаўнікам.[132] У пачатку сваёй дзейнасці ён займаўся эстэтыкай, падтрымліваў Цёрнера[be-tarask] і братэрства прэрафаэлітаў.[133] Пазней ён звярнуўся да этыкі, выкладаючы свае ідэі па адукацыйнай рэформе і палітычнай эканоміі, якія пазней аказалі вялікі ўплыў на практыку ў Англіі і ва ўсім свеце.[134][135] «Пісьменнікам-мудрацом» таксама лічыцца Мэцью Арнальд[en], англійскі паэт і крытык, вядомы сваёй крытыкай філістарства[en].

Віктарыянскі раман

Менавіта ў віктарыянскую эпоху (1837—1901) раман стаў вядучым літаратурным жанрам на англійскай мове.[136] У гэтым росце папулярнасці важную ролю адыгралі жанчыны — і ў якасці аўтараў, і ў якасці чытачоў,[137] а штомесячная публікацыя мастацкіх кніг па частках таксама спрыяла гэтаму ўсплёску папулярнасці і далейшым узрушэнням пасля выбарчай рэформы 1832 года[en].[138] Гэта шмат у чым было рэакцыяй на хуткую індустрыялізацыю і звязаныя з ёй сацыяльныя, палітычныя і эканамічныя праблемы; праз літаратуру каментаваліся злоўжыванні ўрада і прамыслоўцаў, а таксама пакуты беднякоў, якія не атрымлівалі выгады ад эканамічнага росквіту Англіі.[139] Сярод важных прыкладаў тагачаснага рамана — «Сібіла, або Дзве нацыі» (1845) Бенджаміна Дызраэлі і «Элтан Лок» (1849) Чарлза Кінгслі[en].

Thumb
Чарлз Дзікенс

Чарлз Дзікенс з’явіўся на літаратурнай сцэне ў канцы 1830-х гадоў і неўзабаве стаў, мабыць, самым вядомым раманістам у гісторыі англійскай літаратуры. Дзікенс жорстка высмейваў розныя з’явы сучаснага яму грамадства, у тым ліку працоўны дом[en] у «Прыгодах Олівера Твіста[en]» і недахопы прававой сістэмы ў «Халодным доме[en]».[140] З Дзікенсам спачатку канкурыраваў Уільям Мейкпіс Тэкерэй, які ў віктарыянскі перыяд лічыўся другім пісьменнікам пасля яго, але цяпер ён вядомы амаль выключна сваёй кнігай «Кірмаш пыхлівасці[be-tarask]» (1847). Сёстры Бронтэ, Эмілі, Шарлота і Эн, сталі вядомыя як раманісткі ў 1840-х і 1850-х гадах.[141] «Джэйн Эйр[en]» (1847), самы вядомы твор Шарлоты Бронтэ[en], быў першым з раманаў сясцёр, які дасягнуў поспеху. Эмілі Бронтэ напісала раман «Навальнічны перавал», і, паводле Джульет Гардзінер, «яркі сексуальны запал і сіла яго мовы і вобразнасці ўразілі, збянтэжылі і жахнулі рэцэнзентаў»,[142] схіліўшы віктарыянскую публіку і многіх рэцэнзентаў-сучаснікаў да думкі, што ён быў напісаны мужчынам.[143] «Жыхарка Уайлдфел-Хола[en]» (1848) Эн Бронтэ цяпер лічыцца адным з першых фемінісцкіх раманаў.[144]

Элізабет Гаскел таксама была паспяховай пісьменніцай, і яе раман «Поўнач і Поўдзень[en]» параўноўвае лад жыцця ў прамысловым рэгіёне на поўначы Англіі з больш багатым поўднем.[145] Энтані Тролап[en] быў адным з самых паспяховых, пладавітых і паважаных англійскіх раманістаў віктарыянскай эпохі. Раманы Тролапа адлюстроўваюць жыццё землеўладальніцкіх і прафесійных класаў ранняй віктарыянскай Англіі.[146] Джордж Эліят, псеўданім Мэры Эн Эванс, была буйной раманісткай сярэдзіны віктарыянскага перыяду. Яе творы, асабліва «Мідлмарч[en]» (1871—1872), з’яўляюцца важнымі прыкладамі літаратурнага рэалізму і захапляюць спалучэннем высокай віктарыянскай літаратурнай дэтальнасці з інтэлектуальнай шырынёй, якая выводзіць іх за вузкія геаграфічныя рамкі, часта адлюстраваныя ў іх.[147]

Джордж Мерэдзіт найбольш вядомы сваімі раманамі «Выпрабаванне Рычарда Феверэла (англ.)» (1859) і «Эгаіст» (1879). Яго рэпутацыя была вельмі высокай яшчэ на пачатку XX стагоддзя, але потым сур’ёзна знізілася.[148] Цікавасць да сельскіх праблем і зменлівай сацыяльнай і эканамічнай сітуацыі ў вёсцы бачная ў раманах Томаса Хардзі (1840—1928), у тым ліку «Мэр Кэстэрбрыджа[en]» (1886) і «Тэс з роду д’Эрбервіляў[en]» (1891). Хардзі — віктарыянскі рэаліст у традыцыі Джордж Эліят,[149] і, як і Чарлз Дзікенс, ён таксама вельмі крытычна ставіўся да многага ў віктарыянскім грамадстве. Яшчэ адзін значны раманіст канца XIX стагоддзя — Джордж Гісінг (1857—1903), які апублікаваў 23 раманы паміж 1880 і 1903 гадамі. Яго найбольш вядомы раман — «Нью-Граб-стрыт» (1891).

Хоць «Кароль Залатой ракі[en]» Джона Рэскіна быў напісаны яшчэ ў 1841 годзе, гісторыю сучаснага жанру фэнтэзі звычайна адлічваюць ад Джорджа Макдональда[en], уплывовага аўтара «Прынцэсы і гобліна[en]» і «Фантастэса[en]» (1858).[150] Уільям Морыс напісаў серыю рамансаў[en] у 1880-х і 1890-х гадах, яны лічацца першымі творамі высокага фэнтэзі[en].[151]

Thumb
Рэдзьярд Кіплінг

Эпісталярны раман Уілкі Колінза[en] «Месяцавы камень[en]» (1868) звычайна лічыцца першым дэтэктыўным раманам на англійскай мове.[152] Важны шатландскі пісьменнік канца XIX стагоддзя — Роберт Льюіс Стывенсан, аўтар «Дзіўнай гісторыі доктара Джэкіла і містара Хайда» (1886) і гістарычнага рамана «Выкрадзены[en]» (1886). Рэдзьярд Кіплінг быў вельмі рознабаковым пісьменнікам, аўтарам раманаў, апавяданняў і вершаў, які набыў папулярнасць у канцы XIX стагоддзя сваімі апавяданнямі і вершамі пра жыццё ў Брытанскай Індыі, апублікаванымі ў шэрагу зборнікаў, такіх як «Простыя казкі з пагоркаў[en]», «Рыкша-прывід і іншыя апавяданні[en]», «Трое салдат[en]» і «Казарменныя балады[en]». Літаратурная дзейнасць Г. Д. Уэлса пачалася ў 1890-х гадах з навукова-фантастычных раманаў, такіх як «Машына часу» (1895) і «Вайна сусветаў[en]» (1898), дзе апісваецца ўварванне марсіян на Зямлю ў позневіктарыянскай Англіі. Уэлс лічыцца, разам з французам Жулем Вернам, буйной фігурай у развіцці жанру навуковай фантастыкі. Ён таксама пісаў рэалістычную мастацкую літаратуру пра ніжэйшы сярэдні клас у такіх раманах, як «Кіпс» (1905).

Амерыканскі раман (ад рамантызму да рэалізму)

(Гл. таксама абмеркаванне амерыканскай літаратуры ў раздзеле «Рамантызм» вышэй.)

Да сярэдзіны XIX стагоддзя лідарства літаратуры з Брытанскіх астравоў пачалі аспрэчваць пісьменнікі з былых амерыканскіх калоній. На амерыканскіх пісьменнікаў у гэты час асабліва моцна ўплываў рамантызм, які спарадзіў трансцэндэнталізм[en] Новай Англіі. Пераломным момантам, калі трансцэндэнталізм стаў буйным культурным рухам, звычайна лічыцца публікацыя эсэ Ральфа Уолда Эмерсана «Прырода[en]» (1836).[121][153] Томас Карлайл аказаў моцны ўплыў на Эмерсана, трансцэндэнталізм[154] і амерыканскіх пісьменнікаў у цэлым, асабліва яго раман «Sartor Resartus[en]», уплыў якога на амерыканскую літаратуру, па словах аднаго даследчыка, «такі велізарны, такі ўсёабдымны, што яго цяжка пераацаніць».[155]

Thumb
Натаніэль Готарн

Рамантычны амерыканскі раман цалкам развіўся з «Пунсовай літары[en]» (1850) Натаніэля Готарна, драматычнай гісторыі жанчыны, выгнанай са сваёй супольнасці за ўчыненне пералюбства. Творчасць Готарна аказала глыбокі ўплыў на яго сябра Германа Мелвіла. У «Мобі Дзіку» (1851) прыгодніцкае кітабойнае падарожжа становіцца сродкам для даследавання такіх тэм, як апантанасць, прырода зла і барацьба чалавека са стыхіямі. Аднак да 1880-х гадоў псіхалагічны і сацыяльны рэалізм канкурыравалі ў жанры рамана з рамантызмам.

Амерыканская рэалістычная мастацкая літаратура пачынаецца ў 1870-х гадах з твораў Марка Твэна, Уільяма Дына Хоўэлса[en] і Генры Джэймса.

Марк Твэн (псеўданім Сэмюэля Лэнгхарна Клеменса) быў першым буйным амерыканскім пісьменнікам, які нарадзіўся далёка ад Усходняга ўзбярэжжа — у памежным штаце Місуры. Яго рэгіянальныя шэдэўры — раманы «Прыгоды Тома Соера» (1876) і «Прыгоды Гекльберы Фіна[en]» (1884). Стыль Твэна змяніў прынятую дагэтуль манеру амерыканцаў пісаць на сваёй мове. Яго персанажы размаўляюць як жывыя людзі, і ў іх маўленні выразна па-амерыканску гучаць мясцовыя дыялекты, новаствораныя словы і рэгіянальныя акцэнты.

Генры Джэймс быў буйным амерыканскім раманістам канца XIX і пачатку XX стагоддзяў. Нарадзіўшыся ў Нью-Ёрку, большую частку свайго дарослага жыцця ён правёў у Англіі. Многія з яго раманаў засяроджаны на амерыканцах, якія жывуць у Еўропе або падарожнічаюць па ёй. Джэймс досыць прама піша пра дылему Старога і Новага свету. Сярод яго твораў — «Жаночы партрэт[en]» (1881), «Бостанцы[en]» (1886), «Прынцэса Казамасіма[en]» (1886).[156]

Жанравая літаратура

Thumb
Сэр Артур Конан Дойл напісаў 56 апавяданняў і чатыры раманы з удзелам Шэрлака Холмса

Галоўным аўтарам гісторый з прывідамі[en] у XIX стагоддзі быў Шэрыдан Ле Фаню. Сярод яго твораў — змрочны таямнічы раман «Дзядзька Сайлас[en]» (1865) і гатычная навела «Карміла[en]» (1872), дзе распавядаецца гісторыя маладой жанчыны, на якую звярнула ўвагу жанчына-вампір. Жахлівая гісторыя Брэма Стокера «Дракула» (1897) належыць да шэрагу літаратурных жанраў, такіх як літаратура пра вампіраў[en], літаратура жахаў, гатычны раман і літаратура ўварвання[en].[157]

Шэрлак Холмс Артура Конана Дойла — бліскучы лонданскі «кансультант-дэтэктыў», вядомы сваім інтэлектуальным майстэрствам. Паміж 1887 і 1927 гадамі Конан Дойл апублікаваў чатыры раманы і 56 апавяданняў з удзелам Холмса. Усе гісторыі пра Холмса, акрамя чатырох, расказаны яго сябрам, памочнікам і біёграфам доктарам Уотсанам. Літаратурны жанр «згублены свет[en]» узнік пад уплывам рэальных гісторый археалагічных знаходак імперскіх авантурыстаў. Генры Райдэр Хагард[en] стварыў адзін з самых ранніх яго прыкладаў, «Капальні цара Саламона[en]», у 1885 годзе. Тагачасная еўрапейская палітыка і дыпламатычныя манеўры натхнілі Энтані Хоўпа[en] на рурытанскі прыгодніцкі раман[en] «Вязень Зенды[en]» (1894).

Дзіцячая літаратура

Дзіцячая літаратура развілася як асобны жанр. Некаторыя творы сталі міжнародна вядомымі, напрыклад, творы Льюіса Кэрала, «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» (1865) і яго працяг «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». «Востраў скарбаў» (1883) Роберта Льюіса Стывенсана — класічная пірацкая прыгода. Рэдзьярд Кіплінг пісаў апавяданні для дзяцей, натхнёныя яго дзяцінствам у Індыі і іншымі тэмамі, у тым ліку такія класічныя творы, як «Кніга джунгляў[en]», «Другая кніга джунгляў[en]», «Кім[en]» і «Адважныя капітаны[en]». У канцы віктарыянскай эпохі і на пачатку эдвардыянскай эпохі пісьменніца і ілюстратарка Беатрыкс Потэр стала вядомай сваімі дзіцячымі кнігамі з персанажамі-жывёламі. У 1902 годзе, ва ўзросце за трыццаць, Потэр апублікавала вельмі паспяховую дзіцячую кнігу «Казка пра трусіка Пітэра[en]». Агулам яна выдала 23 дзіцячыя кнігі і стала багатай жанчынай.

Віктарыянская паэзія

Thumb
Альфрэд Тэнісан[be-tarask], каля 1863

Вядучымі паэтамі ў віктарыянскі перыяд былі лорд Тэнісан[be-tarask], Роберт Браўнінг[be-tarask], Элізабет Барэт Браўнінг і Мэцью Арнальд[en]. Паэзія гэтага перыяду знаходзілася пад моцным уплывам рамантыкаў, але таксама ішла сваімі ўласнымі шляхамі.[158] Асабліва прыкметным было развіццё драматычнага маналогу[en], формы, ужыванай многімі паэтамі гэтага перыяду, але даведзенай да дасканаласці Робертам Браўнінгам. Літаратурная крытыка XX стагоддзя паступова стала звяртаць увагу на сувязі паміж віктарыянскай паэзіяй і мадэрнізмам.[159]

Тэнісан быў паэтам-лаўрэатам[en] Злучанага Каралеўства на працягу большай часткі праўлення каралевы Вікторыі. Т. С. Эліят апісваў яго як «найвялікшага майстра метрыкі, а таксама меланхоліі», які меў «найлепшы слых сярод усіх англійскіх паэтаў пасля Мільтана».[160] Рэпутацыя Мэцью Арнальда[en] як паэта «на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў […] рэзка ўпала».[161]

Дантэ Габрыэль Расеці быў паэтам, ілюстратарам, мастаком і перакладчыкам. Ён заснаваў братэрства прэрафаэлітаў у 1848 годзе разам з Уільямам Холманам Хантам і Джонам Эверэтам Міле.[162][удакладніць] Мастацтва Расеці характарызавалася сваёй пачуццёвасцю і адраджэннем сярэднявечнай эстэтыкі.[163] Артур Х'ю Клаф[en] і Джордж Мерэдзіт — два іншыя важныя другарадныя паэты гэтай эпохі.[148][164]

Да канца XIX стагоддзя англійскія паэты пачалі цікавіцца французскім сімвалізмам, і віктарыянская паэзія ўвайшла ў дэкадэнцкую фазу fin-de-siècle[en].[165] У 1890-х гадах з’явіліся дзве групы паэтаў: паэты «Жоўтай кнігі[en]», якія прытрымліваліся прынцыпаў эстэтызму[en], у тым ліку Алджэрнан Чарлз Суінберн, Оскар Уайльд і Артур Сайманс[en], і «Клуб рыфмачоў[en]», у які ўваходзілі Эрнест Доўсан[en], Лаянел Джонсан[en] і ірландзец Уільям Батлер Ейтс. Ейтс стаў важнай постаццю мадэрнізму ў XX стагоддзі.[166] Таксама ў 1896 годзе Альфрэд Эдвард Хаўсмен[en] за свой кошт апублікаваў зборнік «Шропшырскі хлопец (англ.)».[167]

Сярод аўтараў камічных вершаў быў драматург, лібрэтыст, паэт і ілюстратар У. Ш. Гілберт[en], найбольш вядомы сваімі чатырнаццаццю камічнымі операмі, створанымі ў супрацоўніцтве з кампазітарам сэрам Артурам Саліванам[en], сярод якіх найбольш вядомыя «Пензанскія піраты[en]» і «Мікада[en]».[168]

Раманіст Томас Хардзі пісаў паэзію на працягу ўсёй сваёй дзейнасці, але апублікаваў свой першы зборнік толькі ў 1898 годзе, таму яго, як правіла, разглядаюць як паэта XX стагоддзя. «Вершы» Джэрарда Мэнлі Хопкінса[en], якога цяпер лічаць буйным паэтам, былі апублікаваныя пасмяротна Робертам Брыджэсам у 1918 годзе.[169]

Амерыканская паэзія

У XIX стагоддзі Амерыка таксама дала буйных паэтаў, такіх як Эмілі Дзікінсан і Уолт Уітмен. Два найвялікшыя амерыканскія паэты XIX стагоддзя наўрад ці маглі б быць больш рознымі па тэмпераменце і стылі. Уітмен быў паэтычным наватарам. Яго галоўны твор — зборнік «Лісце травы[en]», у якім ён выкарыстоўвае свабодны верш і радкі нерэгулярнай даўжыні, каб адлюстраваць усёахопнасць амерыканскай дэмакратыі. Эмілі Дзікінсан, наадварот, жыла адасобленым жыццём высакароднай незамужняй жанчыны ў маленькім гарадку Амхерст, Масачусетс. У межах сваёй фармальнай структуры яе паэзія дасціпная, вытанчана зробленая і псіхалагічна праніклівая. Яе творчасць была нетрадыцыйнай для свайго часу, і мала што было апублікавана пры яе жыцці.

Віктарыянская драма

Thumb
Афіша оперы «Пінафор[en]» Гілберта і Салівана

Драматычнае мастацтва змянілася ў віктарыянскую эпоху: на лонданскай сцэне ставіліся шматлікія фарсы, музычны бурлеск[en], экстраваганца[en] і камічныя оперы, якія канкурыравалі з пастаноўкамі п’ес Шэкспіра і сур’ёзнай драматургіяй такіх аўтараў, як Джэймс Планшэ[en] і Томас Уільям Робертсан[en]. У 1855 годзе антрэпрыза Германа Рыда пачала працэс павышэння ідэйна-мастацкага ўзроўню і рэпутацыі музычнага тэатра ў Брытаніі, што завяршылася знакамітай серыяй камічных опер Гілберта[en] і Салівана[en]; у 1890-х гадах традыцыю працягнулі першыя эдвардыянскія музычныя камедыі. Працягласць (колькасць паказаў) тэатральных пастановак у віктарыянскі перыяд хутка змянялася. Паляпшаўся транспарт, змяншаўся ўзровень галечы ў Лондане, а вулічнае асвятленне зрабіла начныя паездкі больш бяспечнымі, таму колькасць патэнцыйных наведвальнікаў тэатраў значна павялічылася, і саміх тэатраў станавілася больш. П’есы маглі ісці даўжэй і ўсё яшчэ прыцягваць гледачоў, што давала лепшы прыбытак і спрыяла паляпшэнню якасці пастановак. Першай п’есай, якую паказалі 500 разоў запар, была лонданская камедыя «Нашы хлопчыкі», пастаўленая ў 1875 годзе. Яе рэкорд у 1 362 паказы быў пабіты ў 1892 годзе камедыяй «Цётка Чарлі[en]».[170]

Некалькі камічных опер Гілберта і Салівана пераадолелі бар’ер у 500 паказаў, пачынаючы з «Пінафор[en]» у 1878 годзе, а хіт Альфрэда Сельера і Б. Ч. Стэфенсана 1886 года, «Дораці (англ.)», ішоў 931 раз. Пасля У. Ш. Гілберта вядучым паэтам і драматургам позняга віктарыянскага перыяду стаў Оскар Уайльд. П’есы Уайльда, у прыватнасці, вылучаюцца сярод мноства цяпер забытых п’ес віктарыянскіх часоў і маюць значна больш блізкую сувязь з п’есамі драматургаў эдвардыянскай эпохі, такіх як ірландзец Джордж Бернард Шоу, чыя дзейнасць пачалася ў 1890-я гады. Камічны шэдэўр Уайльда 1895 года, «Як важна быць сур’ёзным», трымае іранічнае люстэрка перад арыстакратыяй і дэманструе майстэрства досціпу і парадаксальнай мудрасці.

Remove ads

XX стагоддзе

Мадэрнізм: пачатак (каля 1901—1923)

Thumb
Джозеф Конрад, 1919 або пазней

Англійскі літаратурны мадэрнізм заявіў пра сябе ў пачатку XX стагоддзя, вырасшы з расчаравання ў каштоўнасцях віктарыянскай эпохі, такіх як пэўнасць, кансерватызм і вера ў ідэю аб’ектыўнай ісціны.[171] На рух паўплывалі, сярод іншага, ідэі Чарлза Дарвіна, Эрнста Маха, Анры Бергсона, Фрыдрыха Ніцшэ, Джэймса Дж. Фрэзера, Карла МарксаКапітал[en]», 1867) і псіхааналітычныя тэорыі Зігмунда Фрэйда.[172] Кантынентальныя мастацкія рухі імпрэсіянізму, а пазней кубізму, таксама аказалі ўплыў.[173] Важнымі літаратурнымі папярэднікамі мадэрнізму былі Фёдар Дастаеўскі, Уолт Уітмен, Шарль Бадлер, Арцюр Рэмбо і Аўгуст Стрындберг.[174]

Галоўным брытанскім лірычным паэтам першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя быў Томас Хардзі. Хоць ён і не быў мадэрністам, Хардзі — важная пераходная фігура паміж віктарыянскай эпохай і XX стагоддзем. Буйны раманіст канца XIX стагоддзя, Хардзі дажыў да 1920-х гадоў, у гэты перыяд ён публікаваў толькі паэзію. Яшчэ адной значнай пераходнай фігурай паміж віктарыянцамі і мадэрністамі быў Генры Джэймс, раманіст канца XIX стагоддзя, які ў XX стагоддзі працягваў публікаваць буйныя раманы, у тым ліку «Залатая чаша» (1904). Пісьменнік-мадэрніст польскага паходжання Джозеф Конрад апублікаваў свае першыя важныя творы «Сэрца цемры[en]» і «Лорд Джым[en]» у 1899—1900 гадах. Аднак вельмі арыгінальная паэзія віктарыянца Джэрарда Мэнлі Хопкінса[en] была апублікавана толькі ў 1918 годзе, праз доўгі час пасля яго смерці, тады як дзейнасць іншага буйнога паэта-мадэрніста, ірландца У. Б. Ейтса, пачалася ў канцы віктарыянскай эпохі. Ейтс стаў адной з вядучых фігур англійскай літаратуры XX стагоддзя.

Хоць мадэрнізму наканавана было стаць важным літаратурным рухам у першыя дзесяцігоддзі новага стагоддзя, шмат якія з выдатных тагачасных пісьменнікаў, як і Томас Хардзі, не былі мадэрністамі. У першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя паэты-геаргіянцы, такія як Руперт Брук і Уолтэр дэ ла Мар[en], захоўвалі кансерватыўны падыход да паэзіі, спалучаючы рамантызм, сентыментальнасць і геданізм. Іншы паэт-геаргіянец, Эдвард Томас[en],[175] з’яўляецца адным з паэтаў Першай сусветнай вайны разам з Уілфрэдам Оўэнам?!, Рупертам Брукам, Айзекам Розенбергам[en] і Зігфрыдам Сасунам[en]. Уплывовымі прадстаўнікамі брытанскай драматургіі ў гэты час былі ірландскія драматургі Джордж Бернард Шоу, Дж. М. Сінг[en] і Шон О’Кейсі[en]. Дзейнасць Шоу пачалася ў апошняе дзесяцігоддзе XIX стагоддзя, а п’есы Сінга належаць да першага дзесяцігоддзя XX стагоддзя. Самая вядомая п’еса Сінга, «Смяльчак з Заходняга свету[en]», «выклікала абурэнне і бунты, калі была ўпершыню пастаўлена» ў Дубліне ў 1907 годзе.[176] Джордж Бернард Шоу ператварыў эдвардыянскі тэатр у арэну для дэбатаў па важных палітычных і сацыяльных пытаннях.[177]

Да ліку раманістаў, якія не лічацца мадэрністамі, адносяцца Герберт Уэлс, Джон Галсуорсі (Нобелеўская прэмія па літаратуры, 1932), аўтар «Сагі аб Фарсайтах[en]» (1906—1921), і Э. М. Форстэр[be-tarask], хоць у творчасці Форстэра даследчыкі часта бачаць «як мадэрнісцкія, так і віктарыянскія элементы».[178] Самы вядомы твор Форстэра, «Падарожжа ў Індыю» (1924), адлюстроўваў выклікі імперыялізму, а ў яго ранейшых раманах даследаваліся абмежаванні і крывадушнасць эдвардыянскага грамадства ў Англіі. Рэдзьярд Кіплінг, які пачаў публікавацца ў XIX стагоддзі, заставаўся, мабыць, самым папулярным брытанскім пісьменнікам і ў першыя гады XX стагоддзя.

Поруч з У. Б. Ейтсам, іншай важнай постаццю ў паэзіі ранняга мадэрнізму быў паэт амерыканскага паходжання Т. С. Эліят. Эліят стаў брытанскім падданым у 1927 годзе, але нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў ЗША. Яго самыя вядомыя творы: «Пруфрак[en]» (1915), «Бясплодная зямля[en]» (1922) і «Чатыры квартэты[en]» (1935—1942).

Сярод раманістаў пасля Джозефа Конрада важнымі прадстаўнікамі ранняга мадэрнізму былі Дораці Рычардсан[en], чый раман «Завостраны дах» (1915) з’яўляецца адным з самых ранніх прыкладаў тэхнікі патоку свядомасці, і Д. Г. Лоўрэнс[en], які апублікаваў «Вясёлку[en]» (1915, адразу канфіскавана паліцыяй) і «Закаханых жанчын[en]» (1920).[179] Потым у 1922 годзе з’явіўся важны мадэрнісцкі раман ірландца Джэймса Джойса «Уліс», які называюць «дэманстрацыяй і падсумаваннем усяго руху».[180]

Thumb
Джэймс Джойс, 1918

Працяг мадэрнізму (1923—1939)

Thumb
Вірджынія Вульф, 1927

Сярод значных брытанскіх пісьменнікаў паміж сусветнымі войнамі — шатландскі паэт Х’ю Макдыярмід[en], які пачаў публікавацца ў 1920-х гадах, і раманістка Вірджынія Вульф, якая была ўплывовай феміністкай і праявіла сябе як буйная наватарка стылю, звязанага з тэхнікай патоку свядомасці, у такіх раманах, як «Місіс Дэлаўэй[en]» (1925) і «Да маяка[en]» (1927). Т. С. Эліят зрабіў спробу адрадзіць паэтычную драму ў творы «Суіні-аганіст (англ.)» (1932), за якім рушылі ўслед іншыя п’есы, у тым ліку тры з іх пасля вайны. «У дужках[en]», мадэрнісцкая эпічная паэма, заснаваная на досведзе аўтара Дэвіда Джонса[en] ў Першай сусветнай вайне, была апублікавана ў 1937 годзе.

Важнай інавацыяй 1930-х і 1940-х гадоў былі раманы пра рабочы клас, напісаныя пісьменнікамі з рабочага асяроддзя. Сярод іх шахцёр Джэк Джонс[en], Джэймс Хэнлі[en], чый бацька быў качагарам і які таксама хадзіў у мора ў маладосці, і шахцёры Льюіс Джонс[en] з Паўднёвага Уэльса і Гаральд Хеслап (англ.) з графства Дарэм.[181]

Олдас Хакслі апублікаваў сваю знакамітую антыўтопію «Цудоўны новы свет[en]» у 1932 годзе, тады ж выйшаў «Гластанберыйскі раманс (англ.)» Джона Купера Поўіса[en].[182] Сэмюэл Бекет апублікаваў свой першы буйны твор, раман «Мэрфі», у 1938 годзе. У тым жа годзе быў апублікаваны першы буйны раман Грэма Грына «Брайтанскі ледзянец[en]». Затым у 1939 годзе Джэймс Джойс апублікаваў «Памінкі па Фінегану[en]», дзе створана асаблівая мова для выяўлення свядомасці персанажа, які бачыць сон.[183] Таксама ў 1939 годзе памёр Ейтс. Яшчэ адзін значны мадэрніст 1930-х гадоў — брытанскі паэт У. Х. Одэн.

Позні мадэрнізм і постмадэрнізм (1940—2000)

Хоць некаторыя лічаць, што мадэрнізм скончыўся каля 1939 года,[184] у дачыненні да англійскай літаратуры пытанне «Калі (і ці ўвогуле) мадэрнізм завяршыўся і пачаўся постмадэрнізм» з’яўляецца амаль такім жа спрэчным, як і пытанне аб пераходзе ад віктарыянства да мадэрнізму.[185] Фактычна некаторыя мадэрністы жылі і публікаваліся яшчэ ў 1950-я і 1960-я гады, у тым ліку Т. С. Эліят, Дораці Рычардсан[en] і Эзра Паўнд. Больш за тое, Бэзіл Бантынг[en], які нарадзіўся ў 1901 годзе, мала публікаваўся да выхаду «Брыгфлэтс (англ.)» у 1965 годзе, а Сэмюэл Бекет, які нарадзіўся ў Ірландыі ў 1906 годзе, працягваў ствараць значныя творы да 1980-х гадоў, хоць некаторыя лічаць яго постмадэрністам.[186]

Сярод брытанскіх пісьменнікаў 1940-х і 1950-х гадоў былі паэт Дылан Томас і празаік Грэм Грын, творчасць якога ахоплівае перыяд з 1930-х да 1980-х гадоў. Іўлін Во, У. Х. Одэн працягвалі публікавацца і ў 1960-я. Энтані Паўэл[en] пачаў свой 12-томны цыкл «Танец пад музыку часу (англ.)» у 1951 годзе і працягваў пісаць і публікаваць яго да выхаду апошняга тома ў 1975 годзе.

Постмадэрнісцкая літаратура з’яўляецца адначасова працягам эксперыментаў, распачатых пісьменнікамі мадэрнісцкага перыяду (у значнай ступені гэтыя эксперыменты абапіраюцца, напрыклад, на фрагментацыю, парадокс, ненадзейных апавядальнікаў і г.д.), і рэакцыяй на ідэі Асветніцтва, уласцівыя мадэрнісцкай літаратуры. Цяжка вызначыць, што такое постмадэрнісцкая літаратура, як і постмадэрнізм у цэлым, і няма адзінага меркавання адносна дакладных характарыстык, маштабу і важнасці постмадэрнісцкай літаратуры. Сярод пісьменнікаў-постмадэрністаў — амерыканцы Генры Мілер, Уільям С. Бероуз, Джозеф Хелер[en], Курт Вонегут, Уільям Гэдыс[en], Хантэр С. Томпсан[be-tarask], Трумэн Капотэ і Томас Пінчан?!.

Раман

Thumb
Thumb
Джордж Оруэл (злева) і Олдас Хакслі (справа).

У 1947 годзе Малькальм Лаўры[en] апублікаваў раман «Пад вулканам[en]», а ў 1949 годзе выйшла сатыра Джорджа Оруэла на таталітарызм — «1984». Сярод іншых празаікаў, якія пісалі ў 1950-я гады і пазней, былі: Энтані Паўэл[en], чый дванаццацітомны цыкл раманаў «Танец пад музыку часу (англ.)» з’яўляецца камічным даследаваннем рухаў і манер, улады і пасіўнасці ў англійскім палітычным, культурным і ваенным жыцці сярэдзіны XX стагоддзя; лаўрэат Нобелеўскай прэміі Уільям Голдынг, чый алегарычны раман «Валадар мух» (1954) даследуе, як створаная чалавекам культура церпіць крах, на прыкладзе групы брытанскіх школьнікаў, якія апынуліся на незаселенай выспе; Грэм Грын, чые раманы «Сутнасць справы (англ.)» (1948) і «Канец рамана[en]» (1951) выкарыстоўваюць каталіцтва для даследавання маральных дылем у чалавечых адносінах, працягваючы тэмы, якія развіваліся ў яго ранейшых раманах. Пісьменніца і філосаф Айрыс Мёрдак у другой палове XX стагоддзя пісала шматлікія раманы, праблематыка якіх датычыцца ў асноўным сексуальных адносін, маралі і ўлады падсвядомасці.

Шатландская пісьменніца Мюрыел Спарк[en] у сваіх раманах рассоўвала межы рэалізму. «Міс Джын Бродзі ў росквіце[en]» (1961) часам ненадоўга пераносіць чытача ў далёкую будучыню, каб паказаць розныя лёсы, якія чакаюць яго персанажаў. Энтані Бёрджэс асабліва запомніўся сваім раманам-антыўтопіяй «Механічны апельсін» (1962), дзеянне якога адбываецца ў не вельмі далёкай будучыні. У 1960-х і 1970-х гадах Пол Скот[en] напісаў сваю манументальную серыю пра апошняе дзесяцігоддзе брытанскага панавання ў Індыі — «Радж-квартэт (англ.)» (1966—1975). Шатландыя ў канцы XX стагоддзя дала некалькі важных празаікаў, у тым ліку аўтара «Як позна гэта было, як позна[en]» Джэймса Келмана[en], які, як і Сэмюэл Бекет, умеў ствараць гумар з самых змрочных сітуацый, і Аласдэра Грэя[en], чый «Ланарк: Жыццё ў чатырох кнігах[en]» (1981) — гэта фэнтэзі-антыўтопія, дзеянне якой адбываецца ў сюррэалістычнай версіі Глазга пад назвай Антанк.[187]

Два значныя ірландскія празаікі гэтага перыяду — Джон Бэнвіл[en] і Колм Тойбін[en]. Марцін Эміс[en], Пэт Баркер[en], Іэн Мак’юэн[be-tarask] і Джуліян Барнс — іншыя выбітныя брытанскія празаікі канца XX стагоддзя.

Драматургія

Важным культурным рухам у брытанскім тэатры, які развіўся ў канцы 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, быў «рэалізм кухоннай ракавіны[en]» (або «драматургія кухоннай ракавіны») — тэрмін, прыдуманы для апісання мастацтва, раманаў, фільмаў і тэлеп’ес[en]. У дачыненні да прадстаўнікоў гэтага мастацкага руху часта ўжываўся тэрмін «раззлаваныя маладыя людзі[en]». У іх творах стыль сацыяльнага рэалізму і адлюстраванне хатняга жыцця рабочага класа выкарыстоўваюцца для даследавання сацыяльных і палітычных праблем. Салонным п'есам (англ.) пасляваеннага перыяду, тыповым для такіх драматургаў, як Тэрэнс Ратыган[en] і Ноэл Каўард[en], «раззлаваныя маладыя людзі» кінулі выклік у 1950-х гадах у такіх п’есах, як «Азірніся ў гневе[en]» (1956) Джона Осбарна.

Таксама ў 1950-я гады абсурдысцкая п’еса «У чаканні Гадо» (1955) ірландскага пісьменніка Сэмюэла Бекета глыбока паўплывала на брытанскую драматургію. Тэатр абсурду паўплываў на Гаральда ПінтэраДзень нараджэння (п’еса)[en]», 1958), чые творы часта характарызуюцца пагрозай або клаўстрафобіяй. Бекет таксама паўплываў на Тома СтопардаРозенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя[en]», 1966). Аднак творы Стопарда таксама адметныя сваёй жыццярадаснай дасціпнасцю і шырокім колам інтэлектуальных праблем, якія ён закранае ў розных п’есах.

Важным новым элементам у свеце брытанскай драматургіі з моманту з’яўлення радыё ў 1920-х гадах сталі замовы п’ес і адаптацыі існуючых п’ес радыёстанцыяй BBC. Гэта было асабліва важна ў 1950-х і 1960-х гадах (а з 1960-х практыка распаўсюдзілася і на тэлебачанне). Многія буйныя брытанскія драматургі, па сутнасці, альбо пачыналі сваю кар’еру на BBC, альбо іх творы былі адаптаваны для радыё, сярод такіх аўтараў Кэрыл Чэрчыл[en] і Том Стопард, чыя «першая прафесійная пастаноўка была ў пятнаццаціхвіліннай праграме „Just Before Midnight“ на радыё BBC, якая прадстаўляла новых драматургаў».[188] Джон Мортымер[en] дэбютаваў на радыё ў якасці драматурга ў 1955 годзе, адаптаваўшы ўласны раман «Like Men Betrayed» для Лёгкай праграмы[en] BBC. Вядомымі радыёдраматургамі таксама былі Брэндан Біэн[en] і празаік Анджэла Картэр[en].

Сярод самых вядомых твораў, створаных для радыё, — «Пад шатамі Малочнага лесу[en]» Дылана Томаса (1954), «Усе, хто падае[en]» Сэмюэла Бекета (1957), «Лёгкі боль[en]» Гаральда Пінтэра (1959) і «Чалавек на ўсе часы» Роберта Болта[en] (1954).[189]

Паэзія

Такія буйныя паэты, як Т. С. Эліят, У. Х. Одэн і Дылан Томас, працягвалі публікавацца ў гэты перыяд. Хоць дзейнасць У. Х. Одэна пачалася ў 1930-х і 1940-х гадах, ён апублікаваў некалькі зборнікаў у 1950-х і 1960-х. Яго значэнне ў сучаснай літаратуры аспрэчвалася, але, мабыць, найбольш распаўсюджанае меркаванне крытыкаў з 1930-х гадоў і далей ставіць яго ў шэраг трох найбуйнейшых брытанскіх паэтаў XX стагоддзя і спадкаемцаў Ейтса і Эліята.[190]

Сярод новых паэтаў, якія пачыналі сваю дзейнасць у 1950-х і 1960-х гадах, — Філіп Ларкін[en]Траецкія вяселлі (англ.)», 1964), Тэд Х’юз[en]Ястраб у дажджы (англ.)», 1957), Сільвія ПлатКалос і іншыя вершы (англ.)», 1960) і Шэймас ХініСмерць натураліста (англ.)», 1966). Паўночная Ірландыя таксама дала шэраг іншых значных паэтаў, у тым ліку Дэрэка Махуна[en] і Пола Малдуна[en]. У 1960-х і 1970-х гадах т. зв. марсіянская паэзія (англ.) імкнулася вырвацца з-пад уплыву «звыклага», апісваючы звычайныя рэчы незвычайнымі спосабамі, нібы, напрыклад, вачыма марсіяніна. Паэты, найбольш цесна звязаныя з гэтым рухам, — Крэйг Рэйн (англ.) і Крыстафер Рыд[en].

Іншым літаратурным рухам у гэты перыяд было Брытанскае паэтычнае адраджэнне (англ.) — шырокая сукупнасць груповак і падгруп, якая ахоплівала перформанс[be-tarask], гукавую[en] і канкрэтную паэзію[en].[191] Паэтамі Мёрсі-біт (англ.) былі Адрыян Анры[en], Браян Патэн[en] і Роджэр Мак-Гоф[en]. Іх творчасць была свядомай спробай стварыць англійскі эквівалент амерыканскім бітнікам. Іншыя значныя паэты канца XX стагоддзя — валіец Р. С. Томас[en], Джэфры Хіл[en], Чарлз Томлінсан[en] і Кэрал Эн Дафі[en]. Джэфры Хіл[en] лічыцца адным з самых выбітных англійскіх паэтаў свайго пакалення,[192] Чарлз Томлінсан[en] — яшчэ адзін важны англійскі паэт старэйшага пакалення, хоць «з моманту сваёй першай публікацыі ў 1951 годзе ён зрабіў кар’еру, якая атрымала больш увагі на міжнароднай арэне, чым у яго роднай Англіі».[193]

Літаратура краін Садружнасці Нацый

Thumb
Дорыс Лесінг, Кёльн, 2006.

З 1950 года значная колькасць буйных пісьменнікаў паходзіла з краін, якія на працягу стагоддзяў былі заселеныя брытанцамі, за выключэннем Амерыкі, дзе значныя пісьменнікі з’явіліся яшчэ ў віктарыянскі перыяд. Безумоўна, і да 1950 года выйшаў шэраг важных твораў на англійскай мове з перыферыі тагачаснай Брытанскай імперыі. Знакаміты раман паўднёваафрыканскай пісьменніцы Оліў Шрэйнер[en] «Гісторыя афрыканскай фермы[en]» быў апублікаваны ў 1883 годзе, а новазеландка Кэтрын Мэнсфілд[en] апублікавала свой першы зборнік апавяданняў «У нямецкім пансіёне (англ.)» у 1911 годзе. Першы буйны празаік з Індыйскага субкантынента, які пісаў на англійскай мове, Р. К. Нараян, пачаў публікавацца ў Англіі ў 1930-х гадах дзякуючы падтрымцы англійскага празаіка Грэма Грына.[194] Дзейнасць карыбскай[en] пісьменніцы Джын Рэйс[en] пачалася яшчэ ў 1928 годзе, хоць яе самы вядомы твор, «Шырокае Саргасава мора[en]», быў апублікаваны толькі ў 1966 годзе. Знакаміты раман паўднёваафрыканца Алана Пэйтана[en] «Плач, любімая краіна[en]» датуецца 1948 годам. Дорыс Лесінг з Паўднёвай Радэзіі, цяпер Зімбабвэ, была дамінуючай фігурай на англійскай літаратурнай сцэне, часта публікуючыся з 1950 года на працягу ўсяго XX стагоддзя, і ў 2007 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Thumb
Сэр Салман Рушдзі на фестывалі ў Хэй-он-Уай 2016 года, найбуйнейшым штогадовым літаратурным фестывалі Вялікабрытаніі

Салман Рушдзі — яшчэ адзін пісьменнік з былых брытанскіх калоній, які пасля Другой сусветнай вайны назаўжды пасяліўся ў Брытаніі. Рушдзі праславіўся дзякуючы раману «Дзеці паўночы[en]» (1981). У яго самым спрэчным рамане «Сатанінскія вершы[en]» (1989) распавядаецца выдуманая біяграфія прарока Мухамеда. Пісьменнікам-імігрантам быў і В. С. Найпал, ураджэнец Трынідада, які напісаў, сярод іншага, «Паварот ракі[en]» (1979). Найпал атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.[195]

Некаторыя пісьменнікі з Нігерыі дасягнулі міжнароднага прызнання за творы на англійскай мове, у тым ліку празаік Чынуа Ачэбэ, а таксама драматург Воле Шайінка. Шайінка атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1986 годзе, як і паўднёваафрыканская пісьменніца Надзін Гордымер у 1995 годзе. Іншыя паўднёваафрыканскія англамоўныя пісьменнікі — празаік Джон Максвел Кутзее (Нобелеўская прэмія 2003 г.) і драматург Атол Фугард[en]. Самым вядомым у свеце аўтарам з Кеніі з’яўляецца Нгугі ва Тхіёнга[en], які пісаў раманы, п’есы і апавяданні на англійскай мове. Паэт Дэрэк Уолкат з Сент-Люсіі ў Карыбскім басейне стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў 1992 годзе. Аўстраліец Патрык Уайт, буйны празаік гэтага перыяду, чый першы твор быў апублікаваны ў 1939 годзе, атрымаў прэмію ў 1973 годзе. Іншыя значныя аўстралійскія пісьменнікі канца гэтага перыяду — паэт Лес Мюрэй[en] і празаік Пітэр Кэры[en], які з’яўляецца адным з чатырох пісьменнікаў, што двойчы атрымлівалі Букераўскую прэмію.[196]

Сярод буйных канадскіх празаікаў — Кэрал Шылдс[en], Лоўрэнс Хіл[en], Маргарэт Этвуд і Эліс Манро. Раман Кэрал Шылдс «Каменныя дзённікі (англ.)» атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за мастацкую кнігу ў 1995 годзе, а іншы яе раман, «Вечарынка Лары (англ.)», атрымаў прэмію Orange[en] у 1998 годзе. «Кніга неграў (англ.)» Лоўрэнса Хіла атрымала ў 2008 годзе Пісьменніцкую прэмію Садружнасці (англ.) за найлепшую кнігу, а Эліс Манро ў 2013 годзе стала першай канадкай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.[197] Манро таксама атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію ў 2009 годзе. Сярод сусветна вядомых паэтаў — Леанард Коэн і Эн Карсан. Карсан у 1996 годзе атрымала Літаратурную прэмію Ланана[en] за паэзію. У 2006 годзе ўзнагароды фонду за паэзію, мастацкую літаратуру і нон-фікшн склалі па 150 000 долараў ЗША.

Амерыканскія пісьменнікі

З 1940 года і ў XXI стагоддзі амерыканскія драматургі, паэты і празаікі працягвалі заставацца вядомымі на міжнародным узроўні.

Жанравая літаратура ў XX стагоддзі

Многія творы, апублікаваныя ў XX стагоддзі, былі ўзорамі жанравай літаратуры. Гэтае вызначэнне ўключае крымінальныя раманы, шпіёнскі раман[ru], гістарычны любоўны раман[en], фэнтэзі, графічны раман[en] і навуковую фантастыку.

Thumb
Дж. Р. Р. Толкін, 1940-я

Агата Крысці была важнай і надзвычай паспяховай пісьменніцай крымінальнага жанру, якая найбольш вядомая сваімі 66 дэтэктыўнымі раманамі, а таксама шматлікімі апавяданнямі і паспяховымі п’есамі для тэатраў Вест-Энда. Разам з Дораці Лі Сэерс[en], Наяй Марш[en] і Марджары Алінгем[en] Крысці дамінавала ў жанры дэтэктыўнага рамана ў 1920-х і 1930-х гадах, перыяд, які часта называюць «Залатым векам дэтэктыўнага рамана». Гэтых чатырох пісьменніц лічылі «каралевамі злачынства».[198] Іншыя значныя пісьменнікі гэтага жанру ў больш позні час — Рут Рэндэл[en], Ф. Д. Джэймс[en] і шатландзец Іэн Рэнкін?!.

Раман Эрскіна Чайлдэрса[en] «Загадка пяскоў (англ.)» (1903) — ранні прыклад шпіёнскай літаратуры[ru]. Джон Бакен[en], шатландскі дыпламат, а пазней генерал-губернатар Канады, часам лічыцца вынаходнікам жанру трылера. Яго пяць раманаў пра гераічнага Рычарда Ханэя з’яўляюцца аднымі з самых ранніх у гэтым жанры. Першы раман пра Ханэя, «Трыццаць дзевяць прыступак[en]», быў экранізаваны ў знакамітым трылеры Альфрэда Хічкака. Ханэй стаў прататыпам для яшчэ больш вядомага выдуманага персанажа, Джэймса Бонда, створанага Янам Флемінгам, галоўнага героя доўгай серыі фільмаў. Яшчэ адным вядомым пісьменнікам у жанры шпіёнскага рамана быў Джон ле Карэ.

Thumb
Джаан Роўлінг, 2006

Празаік Джарджэт Хеер[en] стварыла жанр гістарычнага любоўнага рамана[en]. Арыгінальная п’еса Эмы Орцы[en] «Пунсовы першацвет[en]» (1905) палюбілася лонданскай публіцы, вытрымаўшы больш за 2000 пастановак і стаўшы адным з самых папулярных спектакляў, пастаўленых у Англіі на той час.[199]

Сярод значных пісьменнікаў у жанры фэнтэзі былі Дж. Р. Р. Толкін, аўтар «Хобіта, або Туды і назад» і «Валадара Пярсцёнкаў»; К. С. Льюіс, аўтар «Хронік Нарніі»; Джаан Роўлінг, якая напісала надзвычай паспяховую серыю «Гары Потэр». Лойд Аляксандэр[en], лаўрэат Ганаровай прэміі Ньюберы[en], а таксама медаля Ньюберы за сваю пенталогію «Хронікі Прыдэйна[en]», — яшчэ адзін значны аўтар фэнтэзі для юных чытачоў. Як і фэнтэзі, у апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя жанр навуковай фантастыкі пачалі ўспрымаць больш сур’ёзна, і гэта адбылося дзякуючы творчасці такіх пісьменнікаў, як Артур Кларк2001: Касмічная адысея[en]») і Майкл Муркок[en]. Яшчэ адзін выбітны пісьменнік у гэтым жанры, Дуглас Адамс, асабліва вядомы камічным навукова-фантастычным творам «Аўтаспынам па галактыцы[en]». Прадстаўнікі мэйнстрыму, такія як Дорыс Лесінг і Маргарэт Этвуд, таксама пісалі творы ў гэтым жанры.

Вядомы сваімі змрочнымі, чорна-камічнымі фэнтэзійнымі творамі для дзяцей Роальд Даль[en] стаў адным з самых прадаваных аўтараў XX стагоддзя, а сярод яго найбольш любімых дзіцячых раманаў — «Чарлі і шакаладная фабрыка[be-tarask]», «Мацільда[en]», «Джэймс і гіганцкі персік[en]», «Вядзьмаркі[en]», «Неверагодны містар Фокс[be-tarask]» і «ВДВ[en]».[200] Сярод вядомых аўтараў коміксаў — Ніл Гейман і Алан Мур[en], пры гэтым Гейман таксама стварае графічныя раманы[en].

Літаратурная крытыка ў XX стагоддзі

У XX стагоддзі літаратурная крытыка набрала абароты. У гэтую эпоху былі заснаваны вядомыя навуковыя часопісы для разгляду канкрэтных аспектаў англійскай літаратуры. Большасць з гэтых навуковых часопісаў заваявалі шырокі аўтарытэт дзякуючы таму, што выдаваліся ўніверсітэцкімі выдавецтвамі. Такім чынам, рост універсітэтаў спрыяў умацаванню сувязі паміж англійскай літаратурай і літаратурнай крытыкай у XX стагоддзі.

Remove ads

XXI стагоддзе

Нобелеўскія прэміі

Remove ads

У беларускіх перакладах

Гл. таксама

Зноскі

  1. How the English Language has evolved through history. childrensuniversity.manchester.ac.uk/. Manchester University. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2017. Праверана 15 снежня 2016.
  2. Baugh, Albert and Cable, Thomas. 2002. The History of the English Language. Upper Saddle River, New Jersey: Prentice Hall. pp. 79-81.
  3. «And now at last, … it being brought unto such a conclusion, as that we have great hope that the Church of England (sic) shall reape good fruit thereby …» Bible (King James Version, 1611)/Epistle Dedicatorie Архівавана 31 студзеня 2020 года.
  4. How English evolved into a global language. BBC News. 20 снежня 2010. Архівавана з арыгінала 25 верасня 2015. Праверана 9 жніўня 2015.
  5. Bevington 2002, pp. 1–3.
  6. Wells 1997, p. 399.
  7. The Oxford Companion to English Literature, p. 890.
  8. Maddison 2001, p. 97: «The total population of the Empire was 412 million [in 1913]»; Maddison 2001, pp. 241: «[World population in 1913 (in thousands):] 1 791 020».
  9. Angus Cameron (1983). «Anglo-Saxon literature» in Dictionary of the Middle Ages, vol. 1, pp. 274-88.
  10. Hedeager, Lotte (2011). Knowledge Production Reconsidered. Iron Age myth and materiality : an archaeology of Scandinavia, AD 400–1000. Abindon, Oxfordshire; New York: Routledge. pp. 177–90. ISBN 978-0-415-60602-8. OCLC 666403125.
  11. Stanley Brian Greenfield, A New Critical History of Old English Literature (New York: New York University Press, Abels, Richard (2005). Alfred the Great: War, Kingship and Culture in Anglo-Saxon England. Longman. p. 15. ISBN 0-582-04047-7.
  12. Magoun, Francis P jr (1953), The Oral-Formulaic Character of Anglo-Saxon Narrative Poetry, Speculum, 28 (3): 446–67, doi:10.2307/2847021, JSTOR 2847021, S2CID 162903356.
  13. Fry, Donald K jr (1968), The Beowulf Poet: A Collection of Critical Essays, Englewood Cliffs: Prentice-Hall, pp. 83–113.
  14. Robinson 2001: 'Like most Old English poems, Beowulf has no title in the unique manuscript in which it survives (British Library, Cotton Vitellius A.xv, which was copied round the year 1000 AD), but modern scholars agree in naming it after the hero whose life is its subject.'
  15. Hieatt, A Kent (1983). Beowulf and Other Old English Poems. New York: Bantam Books. pp. xi–xiii.
  16. Kiernan 1996, pp. xix–xx, 3–4, 23–34, 60, 62, 90, 162, 171, 258, 257, 277–78, footnote 69.
  17. Drabble 1996, p. 1052.
  18. Marsden, Richard (2004). The Cambridge Old English Reader. Cambridge: Cambridge UP. p. 221. ISBN 978-0-521-45612-8.
  19. Walter John Sedgefield (ed.), King Alfred’s Old English Version of Boethius: De consolatione philosophiae, 1968 (1899)
  20. Rubenstein, JC (2004), Eadmer of Canterbury (c. 1060 – c. 1126), Oxford Dictionary of National Biography, doi:10.1093/ref:odnb/8383, Праверана 8 лютага 2011.
  21. Parkes, M. B. (1983). On the presumed date and possible origin of the manuscript of the Orrmulum. In Stanley, E. G.; Gray, Douglas (рэд-ры). Five hundred years of words and sounds: A festschrift for Eric Dobson. Cambridge: D. S. Brewer. pp. 115–27. ISBN 0-85991-140-3.
  22. Johannesson, Nils-Lennart; Cooper, Andrew (2023). Ormulum. Early English text society. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-289043-6.
  23. Versions of the Bible, Catholic Encyclopedia, New advent, Архівавана з арыгінала 18 мая 2013, Праверана 26 сакавіка 2013
  24. Sir Gawayne and the Grene Knight, Encyclopædia Britannica (online academic ed.), 24 сакавіка 2013, Архівавана з арыгінала 30 мая 2015, Праверана 21 чэрвеня 2022.
  25. Шаблон:Cite DNB
  26. Colledge, Edmund; Walsh, James (1978). Julian of Norwich – Showings. Paulist Press. ISBN 978-0-8091-2091-8.
  27. The Oxford Companion to English Literature (1996), p. 182.
  28. Malory's Morte d'Arthur: Exhibition Guide. University of Rochester | Robbins Library Digital Projects. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2021. Праверана 21 жніўня 2021.
  29. Cuddon, J.A. (1999). Dictionary of Literary Terms and Literary Theory. London: Penguin Books. p. 523.
  30. Gassner, John; Quinn, Edward (1969). England: middle ages. The Reader's Encyclopedia of World Drama. London: Methuen. pp. 203–04. OCLC 249158675.
  31. A Glossary of Literary Terms, M.H. Abrams. (Fort Worth, Texas: Harcourt Brace, 1999, pp. 165-66.
  32. Jenner, Henry. A Handbook of the Cornish Language. Архівавана з арыгінала 26 жніўня 2013. Праверана 7 красавіка 2013 via Project Gutenberg.
  33. A brief history of the Cornish language. Maga Cornish Language Partnership. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2008.
  34. Richardson and Johnston (1991, 97-98).
  35. Dictionary of Literary Terms and Literary Theory, p. 523.
  36. The Norton Anthology of English Literature, Vol. 1 (2000), p. 445; The Oxford Companion to English Literature (1996), p. 775.
  37. Ward & Waller 1907–1916, Vol. 3: Renascence and Reformation.
  38. "English Renaissance", Poetry Foundation online. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2021.
  39. A Companion to English Renaissance Literature and Culture, ed. Michael Hattaway (2000)
  40. «Gorboduc and Titus Andronicus»; James D. Carroll, Notes and Queries, 2004, pp. 51, 267-69.
  41. The Spanish tragedy, a play. London: J.M. Dent and co. 1898.
  42. The Oxford Companion to English Literature, ed. Margaret Drabble. (Oxford: Oxford University Press, 1996), pp. 832, 935.
  43. «Ben Jonson.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online Academic Edition. Encyclopædia Britannica Inc., 2012. Web. 20 верасня 2012. https://www.britannica.com/EBchecked/topic/127459/Ben Jonson.
  44. The Oxford Companion to English Literature (1996). p. 546.
  45. «Revenge Tragedy» in A Dictionary of Literary Terms and Literary Theory, ed. JA Cuddon (London: Penguin Books, 1999), pp. 744-46.
  46. Chapman’s Homer: The Iliad. Ed. Allardyce Nicoll. Bollingen Series 41. Princeton: Princeton UP, 1998; Chapman’s Homer: The Odyssey. Ed. Allardyce Nicoll. Bollingen Series 41. Princeton: Princeton UP, 2000.
  47. Burrow, Colin, Metaphysical poets (act. c. 1600 – c. 1690), Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, Архівавана з арыгінала 24 верасня 2015, Праверана 7 мая 2012.
  48. Gardner, Helen The Metaphysical Poets Penguin Books, 1957 ISBN 0-14-042038-X
  49. Drabble 1996, pp. 100–01.
  50. «John Milton.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online. Encyclopædia Britannica Inc., 2013. Web. 8 красавіка 2013. <https://www.britannica.com/EBchecked/topic/383113/John-Milton Архівавана 8 мая 2015.>.
  51. Sanders, Karen (2003). Ethics & Journalism. Sage. p. 66. ISBN 978-0-7619-6967-9. Архівавана з арыгінала 26 сакавіка 2023. Праверана 22 сакавіка 2023.
  52. John Dryden, Major Works, ed. by Keith Walker, (Oxford: Oxford University Press, 1987), p. 37.
  53. Hatch, Mary Jo (2009). The Three Faces of Leadership: Manager, Artist, Priest. John Wiley & Sons. p. 47.
  54. J. A. Cuddon, A Dictionary of Literary Terms. London: Penguin, 1999, p. 514.
  55. Alexander Pope(недаступная спасылка). Poets.org (25 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2014. Праверана 6 студзеня 2013.
  56. A Handbook to English Literature (7th edition), ed. Harmon & Holman. (Upper Saddle River, NJ: Prentice Hall), 1996), p. 575.
  57. Rogers, Pat (2006), Johnson, Samuel (1709–1784), Oxford Dictionary of National Biography (online ed.), doi:10.1093/ref:odnb/14918, Праверана 25 жніўня 2008
  58. Bate 1977, p. 240
  59. The Bloomsbury Guide to English Literature (1990), pp. 564, 698, 906.
  60. The Oxford Companion to English Literature, p. 947.
  61. Fanny Burney. Encyclopædia Britannica. Праверана 21 жніўня 2021.
  62. The Oxford Companion to English Literature, ed Margaret Drabble. (Oxford: Oxford University Press, 1996), p. 151.
  63. J.A. Cuddon, A Dictionary of Literary Terms, p. 588
  64. Pre-Romanticism. Encyclopædia Britannica. Праверана 21 жніўня 2021.
  65. The Oxford Companion to English Literature (1996), p. 418.
  66. The Oxford Companion to English Literature, p. 1106.
  67. William Harmon and C. Hugh Holman, A Handbook to Literature. (Upper Saddle River, New Jersey: Prentice Hall, 1986), pp. 452-53, 502.
  68. J. Buchan, Crowded with Genius (London: Harper Collins, 2003), ISBN 0-06-055888-1, p. 163.
  69. Richard Maxwell and Katie Trumpener, eds., The Cambridge Companion to Fiction in the Romantic Period (2008).
  70. J.A. Cuddon, A Dictionary of Literary Terms (1999), p. 809.
  71. J.A. Cuddon, pp. 588-89.
  72. The Oxford Companion to English Literature, pp. 957-58.
  73. «The Castle of Otranto: The creepy tale that launched gothic fiction» Архівавана 3 ліпеня 2019.. BBC. Retrieved 14 кастрычніка 2017
  74. Oxford Book of Gothic Tales. Oxford: Oxford University Press, 2001
  75. Parker, Patricia L. «Charlotte Temple by Susanna Rowson». The English Journal. 65.1: (1976) 59-60. JSTOR. Web. 1 сакавіка 2010.
  76. Schweitzer, Ivy. «Review». Early American Literature. 23.2: (1988) 221—225. JSTOR. Web. 1 сакавіка 2010.
  77. Hamilton, Kristie. «An Assault on the Will: Republican Virtue and the City in Hannah Webster Foster’s 'The Coquette'». Early American Literature. 24.2: (1989) 135—151. JSTOR. Web. 1 сакавіка 2010
  78. Joudrey, Thomas J. (2013). Maintaining Stability: Fancy and Passion in the Coquette. The New England Quarterly. 86: 60–88. doi:10.1162/TNEQ_a_00257. S2CID 57567236. Архівавана з арыгінала 5 лютага 2023. Праверана 21 верасня 2017.
  79. The Norton Anthology of English Literature, 7th edition, vol. 2, p. 5.
  80. The Bloomsbury Guide to English Literature, p. 21.
  81. Encyclopædia Britannica. «Romanticism». Retrieved 30 January 2008, from Encyclopædia Britannica Online. Britannica.com. Retrieved 2010-08-24.
  82. Christopher Casey, (30 кастрычніка 2008). «„Grecian Grandeurs and the Rude Wasting of Old Time“: Britain, the Elgin Marbles, and Post-Revolutionary Hellenism». Foundations. Volume III, Number 1. Retrieved 2009-06-25.
  83. The Norton Anthology of English Literature, vol. 2 (2000), p. 2.
  84. The Norton Anthology of English Literature, vol.2 (2000), p. 9
  85. «William Blake.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online Academic Edition. Encyclopædia Britannica Inc., 2012. Web. 2 кастрычніка 2012. <https://www.britannica.com/EBchecked/topic/68793/William-Blake Архівавана 3 мая 2015.>.
  86. The Bloomsbury Guide to English Literature, p. 885.
  87. «Samuel Taylor Coleridge.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online Academic Edition. Encyclopædia Britannica Inc., 2013. Web. 13 мая. 2013. <https://www.britannica.com/EBchecked/topic/125261/Samuel-Taylor-Coleridge Архівавана 26 красавіка 2015.>.
  88. The Norton Anthology of English Literature, vol. 2 (2000), p. 11.
  89. Horace Ainsworth Eaton, Thomas De Quincey: A Biography, New York: Oxford University Press, 1936; reprinted New York: Octagon Books, 1972; Grevel Lindop, The Opium-Eater: A Life of Thomas De Quincey, London: J.M. Dent & Sons, 1981.
  90. The Bloomsbury Guide to English Literature, p. 587.
  91. The Bloomsbury Guide to English Literature, p. 379.
  92. Rupert Christiansen. Romantic Affinities: Portraits From an Age, 1780—1830. (London: Bodley Head, 1988), p. 215
  93. The Oxford Companion to English Literature (1996), p. 905.
  94. The Bloomsbury Guide to English Literature, p. 248,
  95. «John Keats.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online Academic Edition. Encyclopædia Britannica Inc., 2013. Web. 12 мая. 2013.<https://www.britannica.com/EBchecked/topic/314020/John-Keats Архівавана 26 красавіка 2015.>; The Bloomsbury Guide to English Literature, pp. 649-50.
  96. The Oxford Companion to English Literature (1996), p. 534.
  97. The Encyclopaedia of Romantic Literature, edited by Frederick Burwick, Nancy Goslee and Diane Hoeveler
  98. Geoffrey Summerfield, in introduction to John Clare: Selected Poems, Penguin Books 1990, pp. 13-22. ISBN 0-14-043724-X
  99. Sales, Roger (2002) John Clare: A Literary Life; Palgrave Macmillan ISBN 0-333-65270-3
  100. The Oxford Companion to English Literature (1996), p. 239.
  101. Frank Whitehead. George Crabbe: A Reappraisal. (Susquehanna University Press, 1995) ISBN 0-945636-70-9.
  102. Litz, pp. 3-14; Grundy, «Jane Austen and Literary Traditions», The Cambridge Companion to Jane Austen, pp. 192-93; Waldron, «Critical Responses, Early», Jane Austen in Context, pp. 83, 89-90; Duffy, «Criticism, 1814—1870», The Jane Austen Companion, pp. 93-94.
  103. A. Walton Litz, Jane Austen: A Study of Her Development. New York: Oxford University Press, 1965. p. 142; Oliver MacDonagh, Jane Austen: Real and Imagined Worlds. New Haven: Yale University Press, 1991. pp. 66-75; Collins, 160-61.
  104. George L. McMichael and Frederick C. Crews, eds. Anthology of American Literature: Colonial through romantic (6th ed. 1997) p 613
  105. Harner, Gary Wayne (1990). «Edgar Allan Poe in France: Baudelaire’s Labor of Love». In Fisher, Benjamin Franklin IV. Poe and His Times: The Artist and His Milieu. Baltimore: The Edgar Allan Poe Society. ISBN 978-0-9616449-2-5.
  106. Holloway, John (1913). The Victorian Sage: Studies in Argument. London: Macmillan & Co Ltd. p. 1.
  107. Emerson, Ralph Waldo (1881). «The Literary Work of Thomas Carlyle» Архівавана 8 сакавіка 2022.. Scribner’s Monthly. No. 22. p. 92. Mr. Carlyle… has yet for many years been accepted by competent critics of all shades of opinion as the undoubted head of English letters.
  108. Stephen, Leslie, ed. (1887). Dictionary of National Biography. Vol. 9. London: Smith, Elder & Co. p. 124. Carlyle during these years had become the acknowledged head of English literature.
  109. Carlyle, Thomas (1843). Past and Present. The Works of Thomas Carlyle in Thirty Volumes. Vol. 10. New York: Charles Scribner’s Sons (published 1903).
  110. Carlyle, Thomas (1904). Critical and Miscellaneous Essays: Volume IV. The Works of Thomas Carlyle in Thirty Volumes. Vol. 29. New York: Charles Scribner’s Sons.
  111. Carlyle, Thomas (1841). On Heroes, Hero-Worship and the Heroic in History. The Works of Thomas Carlyle in Thirty Volumes. Vol. 5. New York: Charles Scribner’s Sons (published 1903).
  112. «Carlylese.» Merriam-Webster.com Dictionary, Merriam-Webster, https://www.merriam-webster.com/dictionary/Carlylese .
  113. George Eliot, «Thomas Carlyle», George Eliot Archive, accessed 12 сакавіка 2022, https://georgeeliotarchive.org/items/show/96.
  114. Ruskin, John (1905). Cook, E. T.; Wedderburn, Alexander (eds.). Unto This Last. Munera Pulveris. Time and Tide. With Other Writings on Political Economy 1860—1873 Архівавана 29 лістапада 2021.. The Works of John Ruskin. Vol. XVII. London: George Allen, 156, Charing Cross Road. New York: Longmans, Green, and Co. p. xxxix.
  115. Ruskin, John (1903—1905). Cook, E. T.; Wedderburn, Alexander (eds.). Modern Painters Архівавана 15 сакавіка 2022.. The Works of John Ruskin. Vols. III—VII. London: George Allen, 156, Charing Cross Road. New York: Longmans, Green, and Co.
  116. Purton, Valerie, рэд. (2018). John Ruskin and Nineteenth-Century Education. Anthem Nineteenth-Century Series. Anthem. ISBN 9781783088058.
  117. Henderson, William (2014). John Ruskin's Political Economy. Routledge. ISBN 9780415757683.
  118. The Bloomsbury Guide to English Literature (1990), p. 93.
  119. Bloomsbury Guide to English Literature, p. 95.
  120. Bloomsbury Guide, p. 101.
  121. James, Louis (2006)
  122. The Norton Anthology of English Literature, (7th edition) vol. 2, p. 1335.
  123. Lucasta Miller, The Bronte Myth. (New York: Anchor, 2005), pp. 12-13
  124. Juliet Gardiner, The History today who’s who in British history (2000), p. 109
  125. Carter, McRae, The Routledge History of Literature in English: Britain and Ireland (2001), p. 240
  126. Davies, Stevie (1996). Introduction and Notes. The Tenant of Wildfell Hall. Penguin Books. ISBN 978-0-14-043474-3.
  127. Abrams, M.H., et al. (Eds.) «Elizabeth Gaskell, 1810—1865». The Norton Anthology of English Literature, The Major Authors: The Romantic Period through the Twentieth Century, 7th ed., Vol. B. New York & London: W.W. Norton & Company, 2001.
  128. The Oxford Companion to English Literature (1996), p. 1013.
  129. The Bloomsbury Guide to English Literature (1990), p. 490.
  130. The Oxford Companion to English Literature (1996), pp. 650-51.
  131. Dennis Taylor, «Hardy and Wordsworth». Victorian Poetry, vol.24, no.4, Winter, 1986.
  132. George MacDonald, BBC. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2022. Праверана 12 сакавіка 2022.
  133. Dozois, Gardner (1997). Preface. Modern Classics of Fantasy. New York: St. Martin's Press. pp. xvi–xvii. ISBN 031215173X.
  134. David, Deirdre The Cambridge Companion to the Victorian Novel p. 179. Cambridge University Press, 2001.
  135. «Romanticism, American», in The Oxford Dictionary of American Art and Artists ed by Ann Lee Morgan (Oxford University Press, 2007) online Архівавана 28 ліпеня 2020.
  136. Gravett, Sharon L. (1995). «Carlyle’s Demanding Companion: Henry David Thoreau». Carlyle Studies Annual. 15: 21-31. JSTOR: 44946086.
  137. Carlyle, Thomas (2003). Tarr, Rodger L. (рэд.). Sartor Resartus: The Life and Opinions of Herr Teufelsdröckh in Three Books. University of California Press. pp. xxxiii.
  138. «Henry James.» Encyclopedia of World Biography, Gale, 1998. Biography in Context, Accessed 4 кастрычніка 2017.
  139. The Norton Anthology of English Literature, 7th ed, vol. 2. (New York: Norton, 2000), p. 1060.
  140. Carol T. Christ, Victorian and Modern Poetics. (Chicago: University of Chicago Press, 1986); «Robert Browning», The Bloomsbury Guide to English Literature. (New York: Prentice-Hall, 1990), p. 373.
  141. The Oxford Companion to English Literature, p. 981.
  142. Landow, George P, The Literary Canon, Victorian Web, Архівавана з арыгінала 19 лютага 2015, Праверана 3 мая 2013.
  143. A handbook to Literature, ed William Harmon & C. Hugh Holman (Upper Saddle River, NJ: Prentice Hall, 1996), 407.
  144. Everett, Glenn, Arthur Hugh Clough – A Brief Biography, Victorian Web, Архівавана з арыгінала 17 лістапада 2012, Праверана 16 верасня 2012.
  145. The Norton Anthology of English Literature, 7th edition, vol.2, ed. M.H. Abrams, p. 1741.
  146. The Norton Anthology of English Literature, 7th edition, vol. 2, p. 1740.
  147. The Norton Anthology of English Literature, 7th edition, vol. 2, p. 2041.
  148. Kenrick, John. G&S Story: Part III Архівавана 1 чэрвеня 2022., accessed 13 кастрычніка 2006; and Powell, Jim. William S. Gilbert’s Wicked Wit for Liberty Архівавана 29 студзеня 2017. accessed 13 кастрычніка 2006.
  149. Online text and basic information, U Toronto, Архівавана з арыгінала 12 лютага 2012.
  150. Article on long-runs in the theatre before 1920. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 16 верасня 2012.
  151. M.H. Abrams, A Glossary of literary Terms (7th edition). (New York: Harcourt Brace), 1999), p. 167.
  152. M.H. Abrams, p. 167.
  153. M.H. Abrams, p. 168.
  154. Marshall Berman, All that is Solid Melts into Air. (Harmsworth: Penguin, 1988), p. 23.
  155. Drabble 1996, pp. 377, 988.
  156. The Oxford Companion to English Literature. (1996), p. 781.
  157. «English literature.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online Academic Edition. Encyclopædia Britannica Inc., 2012. Web. 15 лістапада 2012. <https://www.britannica.com/EBchecked/topic/188217/English-literature Архівавана 2 мая 2015.>.
  158. The Bloomsbury Guide to English Literature, ed. Marion Wynne Davies (New York: Prentice Hall, 1990), p. 118.
  159. The Oxford Companion to English Literature, ed. Margaret Drabble, p. 562.
  160. Beebe, Maurice (Fall 1972). «Ulysses and the Age of Modernism». James Joyce Quarterly (University of Tulsa) 10 (1): p. 176.
  161. Chris Gostick, «Extra Material on James Hanley’s Boy», in the OneWorld Classics edition of Boy (2007), pp. 182-83.
  162. Dettmar, Kevin JH (2005), Modernism, in Kastan, David Scott (рэд.), The Oxford Encyclopedia of British Literature, Oxford University Press, Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013, Праверана 21 кастрычніка 2013.
  163. Birch, Dinah, рэд. (2011), modernism, The Oxford Companion to English Literature, Oxford Reference Online, Oxford University Press, Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013, Праверана 21 жніўня 2012.
  164. The Cambridge Companion to Irish Literature, ed. John Wilson Foster. Cambridge: Cambridge University Press, 2006.
  165. Janice Galloway «Rereading Lanark by Alasdair Gray». The Guardian. Saturday 12 October 2002
  166. Crook, Tim, International radio drama, UK: IRDP, Архівавана з арыгінала 5 кастрычніка 2016, Праверана 29 студзеня 2013.
  167. J. C. Trewin, «Critic on the Hearth.» Listener. London. 5 August 1954: 224.
  168. Smith, Stan (2004). «Introduction». In Stan Smith. The Cambridge Companion to W.H. Auden. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 1-14. ISBN 0-521-82962-3.
  169. Bloom, Harold, рэд. (1986), Geoffrey Hill, Modern Critical Views, Infobase.
  170. Charles Tomlinson, UK: Carcanet Press, Архівавана з арыгінала 23 сакавіка 2012, Праверана 15 лістапада 2012.
  171. The Nobel Prize in Literature 2001 - V. S. Naipaul. Nobel Foundation. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 6 верасня 2012.
  172. Man Booker official site: J.G. Farrell Архівавана 29 студзеня 2017.; Hilary Mantel Dame Hilary Mantel | the Man Booker Prizes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 22 сакавіка 2016.; J. M. Coetzee: J M Coetzee | the Man Booker Prizes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2016. Праверана 22 сакавіка 2016..
  173. Nobel-winner Alice Munro hailed as 'master' of short stories | CBC News. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
  174. Kaplan, C. (2013). 'Queens of Crime': The 'Golden Age' of Crime Fiction. In: Joannou, M. (eds) The History of British Women’s Writing, 1920—1945. The History of British Women’s Writing. Palgrave Macmillan, London. https://doi.org/10.1057/9781137292179_9
  175. Kabatchnik, Amnon (2008). Blood on the Stage: Milestone Plays of Crime, Mystery, and Detection: an Annotated Repertoire, 1900—1925. Scarecrow Press. p. 28. The novel The Scarlet Pimpernel was published soon after the play opened and was an immediate success.
  176. Once upon a time, there was a man who liked to make up stories ... The Independent. Архівавана з арыгінала 30 студзеня 2012. Праверана 14 кастрычніка 2017.

Бібліяграфія

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads