Хеле Торнінг-Шміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хеле Торнінг-Шміт (дацк.: Helle Thorning-Schmidt; нар. 14 снежня 1966, Рэдоўрэ, Данія) — дацкі палітык, прэм’ер-міністр Даніі з 4 кастрычніка 2011. Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі.
Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт і Каледж Еўропы ў Бругэ. Кандыдат палітычных навук. Працавала ў сакратарыяце сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце, у Канфедэрацыі прафсаюзаў Даніі. З 1999 года — дэпутат Еўрапарламента ад СДП, дзе яна займалася пытаннямі сацыяльнай палітыкі, прамысловасці, гандлю, навукі і зносінамі з Латвіяй. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Фолькетынга і, у хуткім часе пасля гэтага, лідарам Сацыял-дэмакратаў. У верасні 2011 года СДП разам з партнёрамі па кааліцыі перамагла на парламенцкіх выбарах, і Торнінг-Шміт стала новым прэм’ер-міністрам[6].
Торнінг-Шміт — прыхільнік павелічэння падаткаў, развіцця аднаўляемых крыніц энергіі. Яна таксама выступае супраць пераходу Даніі з кроны на еўра.
Стала першай у гісторыі краіны жанчынай, якая ўзначаліла ўрад краіны.
Яе бацька выкладаў матэматыку і нацыянальную эканоміку ў Капенгагенскім універсітэце.
Remove ads
Зноскі
- Wallenfeldt J. Helle Thorning-Schmidt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Helle Thorning-Schmidt // Brockhaus Enzyklopädie
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- У Даніі прайшлі парламенцкія выбары, Еўрарадыё (16.09.2011)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads