Хенатэка зеленаватая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хенатэка зеленаватая
Remove ads

Хенатэка зеленаватая ці Хенатэка картузіянская (Chaenotheca chlorella) — від лішайнікаў рода Хенатэка сямейства Coniocybaceae.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Слаявіна лепрозная (парашкападобная), зярністая або бародаўчатая, зеленавата- або шызавата-шэрая. Апатэцыі на чорных ці карычнявата-чорных ножках (даўжынёй 0,8-1,0 мм і таўшчынёй 0,09 мм), пакрытых густым бледна-залацістым або зелянява-жоўтым налётам. Галоўкі чорныя, круглыя, з залаціста-зялёным налётам, дыяметрам 0,2 мм[1].

Пашырэнне

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Амерыка, Новая Зямля і Аўстралія. У Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Камянецкі, Пінскі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Расонскі і Лепельскі раёны), Гомельскай (Жыткавіцкі і Нараўлянскі р-ны), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Мінскай (Мядзельскі раён) Абласцях[1].

Ахоўваецца ў Беларусі, Літве і Польшчы[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads