Хмялінка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хмялі́нка — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Хмялінка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Плошча вадазбору 59,5 км². Рака бярэ пачатак у напрамку на поўдзень ад вёскі Боркі ва ўрочышчы Баскаўка[1], упадае ў Друць за 0,4 км на ўсход ад вёскі Чыгірынка, ніжэй Чыгірынскага вадасховішча. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Прытокі — ручаі, у т. л. Граб’е[1].

Каля ракі вёскі Нямкі, Падліпкі, Чыгірынка. Прыкладна за 1 км вышэй вёскі Нямкі на рацэ сажалка.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-96. Выданне 1981 г. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads