Ход каралевы (міні-серыял)
міні-серыял 2020 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ход каралевы» (англ.: The Queen’s Gambit, «Ферзевы гамбіт») — амерыканскі серыял пра шлях дзяўчынкі-сіраты да шахматнай славы, прэм'ера якога адбылася 23 кастрычніка 2020 года. Стаў самым папулярным міні-серыялам у гісторыі стрымінгавай платформы Netflix, атрымаў станоўчую ацэнку крытыкаў, а таксама сабраў пазітыўныя водгукі ў шахматнай супольнасці[2].
Remove ads
Сюжэт
Серыял з’яўляецца адаптацыяй рамана Уолтэра Тэвіса 1983 года з той жа назвай.
Бэт Харман, галоўная гераіня серыяла, становіцца сіратой у 9 гадоў і трапляе ў прытулак. Там яна знаёміцца з прыбіральшчыкам, які вучыць яе гуляць у шахматы. Дзяўчынка захапляецца гульнёй, да якой у яе ёсць выключныя здольнасці. З ранняга ўзросту Бэт Харман сутыкаецца з праблемай злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі, якія дапамагаюць ёй штоноч уяўляць шахматную дошку і прыдумляць розныя шахматныя камбінацыі.
Пазней Бэт трапляе ў прыёмную сям’ю і пачынае браць удзел у прэстыжных шахматных турнірах. Мужчыны-канкурэнты і арганізатары турніраў спачатку сумняюцца ў яе здольнасцях, але Бэт Харман (у дарослым узросце яе грае Ані Тэйлар-Джой) разгромна перамагае сваіх апанентаў. Такім чынам дзяўчына становіцца ўсё больш вядомай у краіне.
Remove ads
У ролях
- Бэт Харман у дзяцінстве — Ісла Джонстан
- Бэт Харман у дарослым узросце — Ані Тэйлар-Джой
Кансультанты
Кансультантамі для шахматных сцэн сталі былы чэмпіён свету Гары Каспараў і вядомы амерыканскі трэнер па шахматах Брус Пандальфіні.
Ацэнкі
«Ход каралевы» паказвае шахматы як высокаэстэтычную гульню, серыял паспрыяў адраджэнню грамадскай цікавасці да шахматаў. Толькі за першы месяц пасля выхаду яго паглядзелі 62 мільёны карыстальнікаў Netflix.
Зноскі
- Series Cast // The Queen's Gambit (TV Mini-Series 2020) - Full Cast & Crew - IMDb
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads