Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў
Remove ads

Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў — колішні праваслаўны храм у Полацку, узведзены, верагодна, у пачатку — першай палове XII ст [1]. Храмы-пахавальні на Ніжнім замку і ў Ефрасіннеўскім манастыры будавала адна арцель, але храм-пахавальня Ефрасіннеўскага манастыра быў пабудаваны першым[2].

Хуткія факты Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў, Краіна ...

Рэшткі храма-пахавальні былі выяўлены пры раскопках на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскага манастыра[1].

Remove ads

Архітэктура

Храм уяўляў сабой шасціслуповы, трохнефны крыжова-купальны будынак з адной апсідай і хорамі на захадзе. 3 паўднёвага, паўночнага і заходняга бакоў храм абкружала шырокая галерэя, аб'ёмы якой мелі выгляд прытвораў. Пад яе падлогай знойдзены старажытныя пахаванні ў цагляных скляпах, магчыма, полацкіх епіскапаў. Сцены будынка былі выкладзены з плінфы ў тэхніцы «са схаваным радам», у яго аздобе шырока выкарыстоўваліся роспісы, у пакрыцці падлогі — дэкаратыўныя керамічныя пліткі і мазаікі[1].

Фрэскавым жывапісам былі пакрыты сцены асноўнага храма і галерэй, ад якога захаваліся, па-сутнасці, толькі асобныя фрагменты. Па манеры пісьма яны падобныя да кіеўскай школы жывапісу[2].

Thumb
Плінфа канца XI — пачатку XII ст. з чарцяжом храма-пахавальні, выяўленая ў 2017 годзе

Аднаапсіднасць вылучае полацкія храмы-пахавальні сярод усіх помнікаў усходнеславянскага дойлідства, бо падобныя такія прыёмы будаўніцтва на Русі дагэтуль не сустракаліся. Новаўвядзенні, на думку П. А. Рапапорта, могуць тлумачыцца тым, што полацкія князі ў час вяртання са ссылкі ў Візантыю маглі прывезці з сабой новага дойліда, які развіў некаторыя мясцовыя традыцыі і ўключыў у іх новыя архітэктурныя прыёмы, напрыклад, шырока распаўсюджаную ў Візантыі муроўку сцен «са схаваным радам». Не выключана, што візантыйскі дойлід быў запрошаны ў Полацк да высылкі князей, г.зн. да 1130 г., што вельмі верагодна, калі ўлічыць даўнія сувязі Полацка з Візантыяй[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads