Дэкаратыўная размалёўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэкаратыўная размалёўка — арнаментальныя або сюжэтныя кампазіцыі, зробленая фарбамі на розных частках архітэктурных збудаванняў (манументальна-дэкаратыўная размалёўка), рэчах побытавага ўжытку (мэбля, посуд і іншае), ювелірных вырабах, творах мастацкага і сувенірнага прызначэння і іншага; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.


3 глыбокай старажытнасці ў многіх народаў свету вядома размалёўка па кераміцы, дрэве, метале, лаках і інш. (гл. Жостаўская размалёўка, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Растоўская фініфць, Фядоскінская мініяцюра, Хахламская размалёўка).
Remove ads
Беларусь
На тэрыторыі Беларусі манументальна-дэкаратыўная размалёўка вядома з XI ст. (фрэскі на сценах храмаў), з XVI ст. адзін з найбольш пашыраных відаў манументальнага жывапісу. 3 XV ст. вядома размалёўка па шкле (гл. мастацкае шкло), з XVII ст. — батык. У XVIII ст. размалёўкай дэкарыравалі вырабы Свержанскай і Целяханскай фаянсавых мануфактур. Размалёўкай эмалямі па метале і фарфоры (фініфць) аздаблялі дэталі абкладаў кніг, крыжы, літургічны посуд і інш. Здаўна ў побыце беларусаў вядомы пісанкі. 3 канца XIX ст. размалёўка вылучылася ў самастойны від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў, ёю аздаблялі інтэр’еры жытла, дамашняга начынне, мэблю.

У першай палове XX ст. пашырылася размалёўка па дрэве, паперы, тканіне, шкле (гл. Агоўскія куфры, Агоўская размалёўка, Беларускі народны роспіс на шкле, Давыд-Гарадоцкія куфры, Лідскія куфры, Нарачанска-дзісенскія дываны). 3 другой паловы XX ст. размаляваныя рэчы дэкаратыўна-прыкладнога і сувенірна-мастацкага характару (насценныя пано, кухонныя наборы, куфэркі, цацкі і інш.) выпускаюць прадпрыемствы мастацкай прамысловасці, ствараюць народныя майстры. Манументальна-дэкаратыўная размалёўка пашырана ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў.
Remove ads
Літаратура
- Размалёўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Церашчатава В. В. Старажытнабе ларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986;
- Сахута Е. М., Говор В. А. Художественные ремесла и промыслы Белоруссии. Мн., 1988;
- Сахута Я. М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Remove ads
Спасылкі
 На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

