Храм Баалшаміна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Храм Баалшаміна
Remove ads

Храм Баалшаміна (араб. معبد بعل شمين) — старажытны храм у горадзе Пальміра (Сірыя), прысвечаны ханаанскаму бажаству Баалшаміну. Храм быў пабудаваны ў 131 годзе, у той час як алтар перад храмам датаваўся 115 годам[1]. З распаўсюджаннем хрысціянства ў V стагоддзі храм быў ператвораны ў царкву[2]. Адкрыты швейцарскімі археолагамі ў 1954—1956 гадах[2]. У час сірыйскай грамадзянскай вайны ў 2015 годзе разбураны «Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта» (ІДІЛ) пасля захопу ёй Пальміры.

Хуткія факты Храм Баалшаміна*, Temple of Baalshamin** ...
Remove ads

Архітэктурны стыль

Першапачаткова храм быў часткай вялікага комплексу з трох двароў і ўяўляў сабой спалучэнне ўсходняга і рымскага архітэктурных стыляў. Прапорцыі і капітэлі храма былі рымскія, а элементы над архітравам і бакавымі вокнамі прадстаўлялі ўсходнюю традыцыю з акантавым арнаментам карынфскага ордара, што сведчыць пра егіпецкі ўплыў[2]. У храме быў шасцікалонны пранаас са слядамі кансоляў і цэла. Бакавыя сцены былі ўпрыгожаны пілястрамі. Надпіс на грэчаскай і пальмірскай мовах на апоры калоны, якая падтрымлівала бюст ахвяравальніка храма Мале Агрыпы, сведчыла, што храм быў пабудаваны ў 131 годзе[3]. У надпісе таксама згадваўся візіт імператара Адрыяна ў Пальміру ў 129 годзе[3].

Remove ads

Разбурэнне

Асобныя часткі храма былі пашкоджаны выбухамі ў 2013 годзе[4]. Паўднёва-ўсходні вугал сцяны храма быў пашкоджаны рабаўнікамі, якія зрабілі дзве адтуліны, каб вынесці мэблю з гасцявога дома[4].

Летам 2015 года ІДІЛ разбурыла храм, заклаўшы вялікую колькасць узрыўчаткі. Паводле звестак арганізацыі Syrian Observatory for Human Rights, гэта адбылося ў ліпені[5]. Пра разбурэнне храма паведаміў кіраўнік Генеральнага дырэктарата старажытнасцей і музеяў Маамун Абдулкарым[5]. Падрыў храма адбыўся пасля паведамленняў пра заяву ІДІЛ, што арганізацыя не мае намеру зносіць аб'екты сусветнай спадчыны ў Пальміры, але будзе знішчаць усе «політэістычныя» помнікі[6].

Remove ads

Гл. таксама

  • Знішчэнне культурнай спадчыны арганізацыяй ІДІЛ

Зноскі

  1. Stoneman, Richard (1994). Palmyra and Its Empire: Zenobia's Revolt Against Rome. University of Michigan Press. p. 65. ISBN 0472083155.
  2. Diana Darke (2010). Syria. Bradt Travel Guides. p. 271. ISBN 1841623148.
  3. Javier Teixidor (2015). The Pagan God: Popular Religion in the Greco-Roman Near East. Princeton University Press. p. 132. ISBN 1400871395.
  4. Palmyra: Heritage Adrift(недаступная спасылка). American Schools of Oriental Research. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2015. Праверана 24 Aug 2015.
  5. Palmyra's Baalshamin temple 'blown up by IS'. BBC (24 жніўня 2015). Праверана 24 Aug 2015.
  6. Syria: Isis releases footage of Palmyra ruins intact and 'will not destroy them'. The Guardian. Праверана 29 May 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads