Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Remove ads

«Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» — летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як «2-я рэдакцыя Літоўскай хронікі». Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у Вільні, а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў Гаштольдаў. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў ВКЛ з часоў легендарнага князя Палемона да часоў князя Гедзіміна.

Хуткія факты

На думку Ежы Ахманьскага, твор складзены асобай блізка звязанай з Паўлам Гальшанскім і Альбрэхтам Гаштаўтам паміж 1522—1527 гадамі[1].

Стварэнне хронікі было выклікана тым, што ўладныя колы ВКЛ больш не былі задаволеныя летапісам 1446 года як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з’яўлялася арганічным працягам гісторыі Кіеўскай Русі, і прадстаўнікі дынастыі Гедзімінавічаў выступалі носьбітамі ўсходнеславянскай традыцыі. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. XVI ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасаблення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацвярджэння гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.

У аснове летапісу ляжыць легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі мангола-татарскай навалы і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. На думку гісторыка Белазаровіча ў зводу назіраецца антыпольская скіраванасць: так, Ягайла называецца клятвапарушальнікам і забойцам[2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads