Хрыстафор Філалет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрыстафор Філалет, лац.: Christophor Philaleth, польск.: Chrystofor Filalet, Krzysztof Broński[4] (1564/1565—1624[5]) — пісьменнік-палеміст з Валыні, выхаванец астрожскай школы, філосаф. Вядомы як аўтар палемічнага твора «Апокрысіс» (1597), накіраванага супраць Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года й папскай улады.
Існуе гіпотэза, што пад псеўданімам Філалет (грэч. φιλαλήτος) пісаў Марцін Бранеўскі, перакручана Хрыстафор (Кшыштаф) Бронскі, польск.: Krzysztof Broński — вядомы польскі пісьменнік і храніст, паплечнік князя К. Астрожскага, сын Пракопа Бранеўскага, аднаго з дзеячаў Чэшскіх братоў у Вялікапольшчы («паляк-пратэстант пад маскай праваслаўнага русіна[6]»).
На працягу многіх гадоў жыцця аўтар «Апокрысіса» актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, выступаў на соймах. У 1599 годзе пры яго пасярэдніцтве адбыўся з’езд праваслаўных і пратэстантаў.
Remove ads
Апокрысіс

Поўная назва твору: ΑΠΟΚΡΙΣΙΣ, abo odpowiedź na xiążki o Synodzie Brzeskim imieniem ludzi starożytney religiey Greckiey, przez Christophora Philaletha w porywczą dana. Праца «Апокрысіс» выйшла 1597 годзе, спачатку на польскай мове ў Вільні ў арыянскай друкарні А. Радзецкага, а ў 1598 годзе — на старабеларускай.
Аўтар твору падкрэслівае, што унія прывяла не да згоды, а да далейшага абвастрэння супольных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай, да ганенняў супраць рускага (украінскага) і беларускага народаў. Што ж да свецкіх парадкаў Рэчы Паспалітай, палітыкі Жыгімонта III, магнатаў і шляхты, Філалет быў вельмі асцярожны. Адначасова ён нагадвае, што пры далейшых уцісках можа яшчэ шырэй, як за часам Севярына Налівайкі, разліцца народныя паўстанні.
Хрыстафор Філалет які вылучае ідэю абмежаванай манархіі і лічыць, што адносіны паміж манархам і народам павінны грунтавацца на законах і добраахвотным згодзе. Рашуча выступаючы супраць сацыяльнага і рэлігійнага прыгнёту ўкраінскага і беларускага народа польскімі магнатамі, Хрыстафор Філалет адстойвае сацыяльныя свабоды і, у прыватнасці, свабоду сумлення. На яго думку, улада манарха зусім не тычыцца душы, улада манарха не абсалютная, і адносна «цела» чалавека, г.зн. у зямных свецкіх грамадска-дзяржаўных справах, манарх не мае права чыніць волю, беззаконне над народам, адносіны паміж манархам і народам будуюцца на законах і добраахвотнай згоды. Вядома, сацыяльна-палітычныя погляды Хрыстафора Філалета ўтрымліваюць ідэю грамадскага дагавора і натуральных правоў, абмежавання ўлады манарха законам.
У сваім вершы «Книжка до минаючих мовит», змешчаным у палемічным трактаце, ён звяртаецца да чытача вуснамі самой кнігі, якая «Ответ к римляном православных содержаще», і дакарае праціўнікаў каталіцызму за маўчанне: «Иже егда прежде веру целу имяще // И неуничиженны отец преданиа, // Все бяху тогда желающе молчаниа»[5].
Іван Франко лічыў «Апокрысіс» значнай з’явай у даўняй украінскай літаратуры.
Remove ads
Выданні
- Б43 Белорусские мыслители XVI–XVII вв. Избранные труды. – Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2017. – 320 с. – (Наследие права)[7].
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119332507 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- Marcin Broniowski // Národní autority České republiky
- Marcin Broniowski // opac.vatlib.it
- Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 22—23. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
- Ігор Шевченко. Україна між Сходом і Заходом. Нарис 10. Архівавана 3 чэрвеня 2011.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads