Хэйлунцзян
правінцыя Кітаю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэйлунцзя́н — правінцыя на паўночным усходзе Кітая, у басейне ракі Амур (па-кітайску Хэйлунцзян). Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Расійскай Федэрацыяй.
Плошча 469 тыс. км². Насельніцтва 38,11 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Харбін.
Remove ads
Геаграфія
Большасць тэрыторыі ляжыць на раўнінах Сунляо і Саньцзянскай, на паўночным захадзе — горы Вялікі Хінган, на паўночным усходзе — Малы Хінган, на паўднёвым усходзе — Усходне-Маньчжурскія горы. Галоўныя рэкі — Амур, Сунгары. Клімат кантынентальны.
Эканоміка
У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Хэйлунцзян — буйная харчовая база краіны; займае вядучае месца па зборы цукровых буракоў, соі, лёну-даўгунцу, сланечніку; вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, гаалян, бульбу, ячмень, авёс. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, птушак.
Вядзецца здабыча нафты (радовішча Дацын), вугалю, гаручых сланцаў, жалезнай руды і каляровых металаў.
Прамысловасць: машынабудаванне (абсталяванне для электраэнергетыкі, металургіі, лакаматывы, сельска-гаспадарчыя машыны, судны, станкі, электратэхніка), чорная металургія, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, хімічная, харчовая, тэкстыльная, у т.л. льняная; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Асноўныя прамысловыя цэнтры: Харбін, Цыцыкар, Муданьцзян, Хэган, Цзямусы.
Remove ads
Зноскі
- 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads