Хэрмод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэрмод (стар.-сканд.: Hermóðr, «Храбры») — персанаж скандынаўскай міфалогіі, адзін з асаў, пасланнік Одзіна, бог хуткасці. Фігуруе ў «Малодшай эдзе» Сноры Стурлусана. Сімвалізуе сабой мудрасць.
У гонар Хэрмода названы разоры на Плутоне (назва зацверджана МАС 25 верасня 2019 года).

Пасля Бальдр быў забіты, Одзін вырашыў вярнуць яго ў Асгард з царства мёртвых Хэльхэйм. Для гэтага ён даў Хэрмоду свайго каня Слейпніра і загадаў адправіцца да ўладаркі мёртвых Хэль і прапанаваць ёй выкуп за Бальдра. Хэль пагадзілася адпусціць яго, калі ўвесь свет, усе рэчы і істоты ў ім будуць аплакваць Бальдра, а таксама дазволіла Хэрмоду вярнуць у Асгард цудоўны пярсцёнак Одзіна, які той у парыве адчаю надзеў на палец мёртвага сына. Аднак умяшаўся Локі, ператварыўшыся ў волатку, якая адмовілася аплакваць Бальдра. І Бальдр застаўся ў свеце мёртвых. Перад ад’ездам Хэрмода Бальдр перадаў праз яго Одзіну пярсцёнак Драўпнір, які быў пахаваны разам з ім.
Аднойчы Хэрмод ледзь не загінуў па дарозе ў Мідгард, зямлю людзей. Занепакоены прадказаннямі пра сваю будучыню, Одзін паслаў яго ў далёкія краі да Фінскага мудраца Расцьёфу за парадай. З дапамогай чараўніцтва Хэрмод быў выратаваны і паспяшаўся вярнуцца ў Асгард, каб супакоіць бацьку. У грэцкай міфалогіі яму ў некаторай ступені адпавядае Веснік багоў Гермес, таксама які з’яўляецца богам хуткасці.
У пазнейшых міфах ёсць згадка пра тое, што бог Хэрмод валодаў нейкім магічным артэфактам, булавой, што звалася Гамбанцін, аднак уласцівасці гэтай зброі невядомыя. Таксама ў «Песні пра Хюндле» са «Старэйшай Эды» сказана, што Усёайцец уручыў Хэрмоду «шалом і моцную браню». Пазней гэты міфалагічны вобраз неаднаразова з’яўляўся ў творах англійскіх паэтаў (у якасці прыкладу можна прывесці вершы Оўэна Мэрэдыта і паэму «Смерць Бальдра» Мэцью Арнол.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads