Хэль (міфалогія)
скандынаўская багіня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэль (стар.-сканд.: Hel) — уладарка свету памерлых, Хэльхэйма, дачка каварнага Локі і волаткі Ангрбоды, адна з трох хтанічных пачвар.

Выгляд
Паводле «Малодшай Эды» (якую склаў Сноры Стурлусан у ХІІІ ст), Хэль — волатка, вышэйшая за большасць ётунаў. Яе цела напалову цёмна-сіняе, амаль чорнае, а напалову — колеру мяса. Паводле іншых апісанняў, яе цела напалову сінявата-чорнае, напалову — сінявата-белае, таму яе называлі блакітна-белай Хэль. Таксама згадвалася, што зверху яна выглядае як жывая жанчына, а ногі — як у трупа, які гніе.
Remove ads
Хэльхэйм
Хэльхэйм, краіна Хэль, знаходзіўся пад адным за каранёў Ігдрасіля — сусветнага дрэва. Ля брамы царства Хэль цячэ рака Г’ёль, мост праз якую ахоўвае дзева Моргуд. Адначасова (у гарызантальнай праекцыі скандынаўскай мадэлі сусвету) царства Хэль размяшчаецца на поўначы («Малодшая Эда»: «…а дарога ў Хэль вядзе ўніз і на поўнач»). У «Старэйшай Эдзе» Хэль згадваецца болей скупа, сустракаецца выраз «сысці да Хэль» (значыць, памерці). Палац Хэль завецца Ледзяной Імжою. Найболей вядомы міф аб тым, як Хэрмод, сын Одзіна (вярхоўнага бога), накіраваўся да Хэль — прасіць аб вызваленні памерлага Бальдра — бога вясны. І нават сам Одзін не меў улады, каб прымусіць гаспадыню смерці вярнуць памерлага да жыцця.
Трон жахлівай Хэль зваўся Одрам Хваробы, а яе падданымі рабіліся ўсе, хто памёр ад старасці ці бясслаўна загінуў у бітве. Тыя ж, хто сумленна аддаў жыццё ў баі, накіроўваліся ў нябесную Вальхалу. Лічылася, што, калі пачнецца Канец Свету (Рагнарок), мёртвае войска Хэль рушыць на неба на караблі Нагльфар, зробленым з пазногцяў нябожчыкаў, і сутыкнецца там з эйнхэр’ямі — светлымі душамі ваяроў, што загінулі ў баях і жывуць у нябеснай Вальхале.
Пазней імя Хэль стала выкарыстоўвацца хрысціянамі дзеля азначэння Пекла.
Remove ads
Параўнанне з іншымі міфалогіямі
У беларускай міфалогіі таксама існуе матыў моста (гл. Калінаў мост), якія вядзе ў сусвет мёртвых. Ён перакінуты праз раку Смуродзіна (ад «смурод» — значыць, трупны пах).
Літаратура
- Эда. Песні пра багоў Архівавана 22 кастрычніка 2022. / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
- Эда Сноры Стурлусана Архівавана 3 кастрычніка 2021. / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Эда. Забытыя песні Архівавана 24 сакавіка 2025. / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads