Хірургічныя інструменты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хірургічныя інструменты
Remove ads

Хірургічныя інструменты — інструменты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях. Падзяляюцца на агульныя і дапаможныя.

Thumb
Скальпелі

Да агульных адносяць хірургічныя інструменты для раз'яднання тканак, фіксацыі і злучэння іх: скальпелі (у тым ліку лазерныя, плазмавыя), нажніцы, электранажы, пілы (ліставыя, стужачныя, дыскавыя, драцяныя), іголкі (прамыя і выгнутыя, колючыя, рэзныя, атраўматычныя); для спынення крывацёку — заціскачкі і апараты, лігатурныя іголкі і іншае; для зандзіравання ран, раскрыцця касцявых поласцей.

Дапаможныя інструменты: пінцэты, расшыральнікі, брушныя і пячоначныя люстэркі, лапаткі-прымальнікі і іншыя. Хірургічныя інструменты з аптычным прыстасаваннем служаць для дыягностыкі і аператыўнага лячэння, узяцця матэрыялу на аналіз і іншага. Існуюць таксама спецыяльныя хірургічныя інструменты — нейрахірургічныя, мікрахірургічныя, сасудзістыя і іншыя.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads