Царква Раства Багародзіцы (Парэчча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Раства Багародзіцы — драўляная царква ў цэнтры вёскі Парэчча, Пінскага раёна.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1912 годзе. Гарэла і была адноўлена ў 2003—2005 гадах.
Архітэктура

У аснове планіровачнай арганізацыі храма цэнтральны трох’ярусны зруб, бакавыя прамавугольныя прыдзелы і прытвор, пяцігранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічную вертыкальна развітую аб’ёмную кампазіцыю храма фарміруюць трох’ярусная званіца з востраканечным шатром і трох’ярусны асноўны чацверыковы зруб, завершаны сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай. З чатырох бакоў да яго прымыкаюць нізкія алтары і пяцігранная апсіда, якія надаюць царкве крыжападобны план. Фасады гарызантальна ашаляваныя. У дэкоры карнізаў, ліштвы, вуглавых накладак выкарыстана разьба.
Remove ads
Інтэр’ер
Ва ўнутранай арганізацыі храма пануе прастора сяродкрыжжа, перакрытая высокім пірамідальным скляпеннем на парусах. Абраз сярэдзіны 19 ст. «Мікай Цудатворац».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads