Парэчча (Пінскі раён)

вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Парэчча (Пінскі раён)map
Remove ads

Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. За 30 км ад Пінска на беразе Ясельды, за 13 км ад аўтамабільнай дарогі Івацэвічы — Пінск — Столін.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадана пад 1495 годам, калі пінская княгіня Марыя надала тут два дварышчы свайму баярыну Мацвею Грычыне. У спадчыну па Мацвеі ўладанні ў Парэччы атрымаў яго сын Барыс, потым уладальнікамі былі яго нашчадкі Войны-Грычыны. На пачатку XVII стагоддзя ўласнікамі былі Цярлецкія. Пазней Парэчча перайшло да Агінскіх, затым да Скірмунтаў.

У 1830-я гады Аляксандр Ізідар Скірмунт засноўвае прамысловыя вытворчасці. Потым маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, затым унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты пабудавалі сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, заклалі парк;

У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (лічыўся лепшым бурачнацукровым заводам Мінскай губерні), суконная фабрыка (1836—1916)[2], варсільная плантацыя і бровар. У 1907 годзе Скірмунтамі збудаваны захаваўся) касцёл Сэрца Ісуса (не захаваўся) і праваслаўны храм.

У складзе Польскай Рэспублікі з 1921 года, з’яўляецца цэнтрам гміны.

З 1939 года ў БССР. У час гітлераўскай акупацыі ў сакавіку 1944 года знішчана 20 двароў, забіта 20 жыхароў.

У 1915-1960-я гады праз Парэчча праходзіла вузкакалейная чыгунка Івацэвічы—Камень-Кашырскі, быў разваротны трохвугольнік.

У Парэцкай сярдэняй школе 9—10 класы вучылася беларуская паэтэса і перакладчыца Яўгенія Янішчыц (1948—1988). Рашэннем Пінскага райвыканкама школе было нададзена імя Яўгеніі Янішчыц. У 2025 годзе, у сувязі з закрыццём школы, экспанаты музея пры школе паэткі адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку і закансервавалі[3][4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1998 год — 690 чал., 298 гаспадарак.

Славутасці

Thumb
Памятны знак Раману Скірманту ў в. Парэчча

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads