Царква Рызапалажэння (Маскоўскі Крэмль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Рызапалажэння (Маскоўскі Крэмль)map
Remove ads

Царква Рызапалажэння ў маскоўскім Крамлі — помнік архітэктуры, пабудаваны у 14841486 на месцы аднаіменнай царквы 1451.

Хуткія факты Царква Рызапалажэння, Краіна ...

Царква была пабудавана пскоўскімі архітэктарамі і да сярэдзіны XVII стагоддзя служыла як дамавая царква маскоўскіх мітрапалітаў, а затым патрыярхаў. У 1655 годзе пры патрыярху Нікане царква была перададзена велікакняжацкаму палацу, дзе была злучана пераходамі з палацам царыц і царэвен, а ў другой палове XVII стагоддзі над паўночнай і заходняй паперцямі былі збудаваны крытыя галерэі.

Назва царквы паходзіць ад візантыйскага свята, устаноўленага ў гонар прыбыцця адзення Багамацеры ў Канстанцінопаль, якое некалькі раз выратавала горад ад нашэсцяў.

Царква Рызапалажэння — аднакупальная, з паўднёвага боку ганак, з паўночнай і заходняй — паперці (да XVII стагоддзя адкрыты гульбішчы).

Thumb
Цудоўнае выратаванне Канстанцінопаля пры дапамозе рызы Багамацеры. Фрэска з царквы Рызапалажэння ў Маскоўскім крамлі, 1644

У стварэнні фрэсак на сценах і вузкіх слупоў усярэдзіне цэркваў прымалі ўдзелы Іван Барысаў, Сідар Паспееў і Сямён Абрамаў (1644). Фрэскі паказваюць Хрыста, прарокаў і цароў, а таксама сцэны з жыцця Багамацеры. Вялікі іканастас створаны Назарыем Істоміным у 1625 годзе.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads