Царква Санта-Стэфана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Санта-Стэфанаmap
Remove ads

Царква Санта-Стэфана (італ.: Santo Stefano) — царква ў Венецыі, Італія, размешчаная ў раёне Сан-Марка. Знаходзіцца ў паўночнай частцы плошчы Санта-Стэфана.

Хуткія факты Царква Санта-Стэфана, Краіна ...
Thumb
Фасад царквы Санта-Стэфана
Thumb
Унутранае ўбранне царквы Санта-Стэфана

Першапачаткова была пабудавана ў XIII стагоддзі для манахаў-пустэльнікаў ордэна Святога Аўгусціна. Перабудоўвалася ў XIV і ў XV стагоддзях. Царква выканана ў гатычным стылі, мае тры апсіды. У 1544 годзе верхняя секцыя 60-мятровай званіцы абрынулася пасля ўдару маланкі, пашкодзіўшы суседнія будынкі. Званіца, адноўленая пазней, у наш час мае характэрны нахіл.

За першыя 250 гадоў сваёй гісторыі царква была шэсць разоў асвечана нанова з-за крыві, якая пралівалася ў яе сценах.

Remove ads

Творы мастацтва

У царкве шмат прац Цінтарэта, Барталамеа Віварыні іншых мастакоў. Грабніцы і фрагменты ўбрання выкананы П’етра Ламбарда, Туліа Ламбарда, Антоніа Канова. У царкву ўваходзяць праз разьбяны гатычны партал працы Барталамеа Бона.

Надмагільныя помнікі

Гл. таксама

  • Спіс цэркваў Венецыі
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads