Царква Святога Мікалая (Рэзэкнэ)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святога Мікалая (Рэзэкнэ)map
Remove ads

Царква Святога Мікалая (лат.: Rēzeknes Svētā Nikolaja vecticībnieku lūgšanu nams) — драўляная храм у Рэзэкнэ. Адносіцца да Рэзэкнэнскай стараверскай суполкі і знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада, на вуліцы Сініцына, 4, побач са стараверскімі могілкамі. Самая вялікая драўляная царква Латгаліі.

Хуткія факты Царква Святога Мікалая, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Мае тонкую квадратную ў плане вежу, да якой з паўночна-ўсходняга боку прымыкае прамавугольнае малітоўнае памяшканне. Будынак пабудаваны ў класічнай зрубнай канструкцыі з папярочным зрубам. Цяперашняя ашалёўка зроблена, відаць, у 1898 годзе, калі зруб быў узняты на мураваны цокаль.

Мае 3 званы. Яны былі адліты з медзі і срэбра ў 1905 годзе. Работы вяліся ў Таварыстве імя А. С. Лаўрова, Гатчына. Самы вялікі з іх важыць 4832 кг, а язык — 200 кг. Легенда сведчыць, што сярэбраны звон быў адліты з сярэбраных рублёў, ахвяраваных стараверамі. У наш час у памяшканні царквы адкрыты музей. Змяшчае звесткі пра штодзённае жыццё старавераў Латгаліі, іх побыт і культурнае асяроддзе. Музейная экспазіцыя таксама адлюстроўвае гісторыю і этнаграфію парафіі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads