Царква Святога Міхаіла Арханёла (Шчучын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Шчучын Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На вул. 17 верасня. Пабудавана ў 1863 г. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсіды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрыты шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі купаламі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы.
Remove ads
Інтэр’ер
У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў храме з часу яго асвячэння.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Шчучын) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads