Царква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святога Міхаіла Арханёла — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1784 г. у в. Яромічы Кобрынскага раёна. Помнік рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Архітэктура

Царква двухзрубная, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёма і апсіды, пакрытых агульным гонтавым дахам, які пры пераходзе ад асноўнага аб'ёма да алтарнай часткі ўтварае трохвугольныя навісі. З усходу і поўдня да алтара прылягаюць прырубы з аднасхільным пакрыццём. Сцяна галоўнага фасада завершаная шчытом. Дах каля франтона ўвянчаны васьміграннай вежачкай. У бабінцы размешчаныя хоры, якія падтрымліваюцца дзвюма слупамі.

Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
![]() |
Царква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы) на Вікісховішчы |
---|
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы) на сайце Radzima.org
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads