Царква Святой Ганны (Задваране)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у вёсцы Задваране Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. У некаторых крыніцах царкву адносяць да колішняга маёнтка Харашэвічы[1].
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1790 годзе[2] з цэглы. Па іншых звестках, храм пабудаваў памешчык Якім Мікалаевіч Булгарын у 1770-х гадах[1]. А. М. Кулагін у манаграфіі «Праваслаўныя храмы Беларусі» адносіць узвядзенне царквы да 1-й паловы XIX стагоддзя[1].
У 1877 годзе інжынер Леанард Кржыжаноўскі выканаў абмерныя чарцяжы царквы[3]. У 1880 годзе архітэктар Пётр Залатароў прадставіў праект перабудовы царквы і спраектаваў іканастас для яе[4].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, які ўступам пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавой нізкай рызніцай. Да фасада дабудавана трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная макаўкай; 2-і ярус вырашаны 4-калонным прысценным порцікам з трохвугольным франтонам. Макаўкай завершаны і двухсхільны дах над алтарнай часткай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Зноскі
- Свято-Аннинская церковь д. Хорошевичи Архівавана 28 лістапада 2021. (руск.)
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф.9 7. воп. 2. д. 26, с. 15
- Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 80
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads