Царква Святой Параскевы Пятніцы (Чарневічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святой Параскевы Пятніцы (Чарневічы)map
Remove ads

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Хуткія факты Царква Святой Параскевы Пятніцы, Краіна ...
Thumb
Царкоўная брама
Thumb
Капліца пры царкве Св. Параскевы.
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1887 годзе з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Шацёр 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, шацёр малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх і кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і зубчастымі фрызамі, крапаваны рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходы вылучаны кілепадобнымі парталамі.

Remove ads

Брама і капліца

Перад храмам пастаўлена мураваная брама-вартоўня накрытая шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. За храмам узведзена мураваная кубападобная капліца пад шатровым дахам.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads