Царква Святой Тройцы (Казішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Казішча Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 19 ст. ці ў 1927 г. з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаюцца 5-гранная апсіда над 4-схільным дахам храма ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца чацверыкавая шатровая званіца з макаўкай над прытворам. Галоўны ўваход аформлены 4-слуповым ганкам з трохвугольным франтонам. Вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі, гарызантальна ашаляваныя плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святой Тройцы (Казішча)
- Царква Святой Тройцы (Казішча) на сайце Radzima.org
- Царква Святой Тройцы (Казішча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святой Тройцы (Казішча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Святой Тройцы (Казішча) на сайце «Архіварта»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads