Царква Святой Тройцы (Старыя Пескі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святой Тройцы (Старыя Пескі)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Царква Святой Тройцы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1827 годзе з дрэва. У 1968 годзе адноўлена.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Адназрубны прамавугольны ў плане аб'ём пераходзіць у трохгранную апсіду, вальмавае пакрыццё якой з'яўляецца працягам двухсхільнага даху асноўнага аб'ёму. Над галоўным фасадам у дах урэзана 1-ярусная чацверыковая званіца з васьмігранным шатром, завершаным макаўкай. У цэнтры дах праразае двух'ярусны васьмярык з гранёным цыбулепадобным купалам. У 1968 г. перад уваходам у храм пабудаваны двухслуповы ганак пад двухсхільным пакрыццём, завершаным макаўкай. Пабеленыя вертыкальныя брусы-сцяжкі, простыя ліштвы прамавугольных і стральчатых аконных праёмаў надаюць будынку графічны геаметрызаваны характар, што падкрэслівае і вертыкальная шалёўка фасадаў. У агульны аб'ём царквы ўпісаны невялікі прытвор з бакавымі каморамі і галерэяй хораў над імі.

Remove ads

Інтэр'ер

Прастора апсіды вылучана драўляным двух'ярусным іканастасам, які створаны ў 1878 г. ў рэтраспектыўных формах класіцызму і барока; мае разныя царскія вароты з абразамі-тонда 18 ст., перанесенымі з царквы ў в. Альшэва. Абразы 17 — 18 ст. «Каранаванне Маці Божай», «Мікалай Цудатворац», «Віленскіе мучанікі Антоній, Іаан, Яўстафій», «Маці Божая», «Святы архідыякан Сцефан», «Троіца новазапаветная», «Святы архістратыг Міхаіл», «Ражджаство Хрыстова», «Ісус з дзяржавай», «Уздвіжэнне Крыжа Гасподняга», «Маці Божая Адзігітрыя», трыпціх «Маленне аб чашы», «Прападобны Серафім Сароўскі» (пачатак 20 ст.).

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads