Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Беражна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у в. Беражна (Карэліцкі раён). Размешчана на могілках. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 2-й палове XIX ст. з цэглы і бутавага камяню.
Архітэктура
Трохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць узнятыя на высокі цокаль трох'ярусная (васьмярык на двух чацверыках) званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда з бакавымі рызніцамі. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, двухсхільны дах асноўнага аб'ёма — паўсферычным купалам на васьмігранным светлавым барабане і вуглавымі меншага памеру. Атынкаваныя пабеленыя фасады і грані званіцы расчлянёны строенымі і адзіночнымі броўкамі нішамі. У дэкоры выкарыстаны крыжыніцы, вуглавыя калонкі, буйнапрафіляваныя карнізы. У інтэр'еры адкрыты васьмігранны барабан, абапёрты праз ветразевыя скляпенні на чатыры слупы.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Беражна)
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Беражна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Беражна) на сайце Radzima.org
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Беражна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads