Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску.
Remove ads
Гісторыя

Першае набажэнства здзейсніў свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ 23 чэрвеня 1995 года.
Шануюцца абразы «Уладзімірская Маці Божая» і «Маці Божая Усіх гаротных Радасць». Да царквы прыпісана капліца ў гонар абраза «Маці Божая Знайдзенне загінуўшых» на вул. Карастаянавай.
Архітэктура
Праект створаны ў архітэктурна-будаўнічых майстэрнях М. Дзятко і У. Даніленкі пад кіраўніцтвам І. Карастылёва.
Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Канструкцыйна выканана з цэглы і жалезабетонных элементаў. Дынаміка вертыкальна выцягнутых фасадаў узмоцнена высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і пазакамарным завяршэннем сценавых праслаў. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы круглы барабан з паўсферычным купалам і бакавыя крылы з арачнымі скляпеннямі. Над уваходам у храм размешчана мазаічнае пано «Прападобная Еўфрасіння ігумення Полацкая», над аркай галоўнага ўвахода — «Маці Божая Усіх гаротных Радасць» (мастак В.Барабанцаў)[1].
Remove ads
Зноскі
- Ефрасіннеўская царква Архівавана 20 кастрычніка 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads