Царква (Кухцічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква — колішні праваслаўны храм у вёсцы Кухцічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзілася на могілках.
Гісторыя
Пабудавана ў канцы 19 ст. (да 1897) з дрэва. З 2012 г. не існуе.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога далучана двух’ярусная чацверыковая званіца-прытвор з галоўкай над шатром і прамавугольная апсіда пад самастойным двухсхільным дахам і бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам з каваным крыжам. Прамавугольны ўваходны партал адзначаны двухслуповым пад двухсхільнай навіссю ганкам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах (у апсідзе квадратнымі).
Remove ads
Інтэр’ер
Унутры апсіда вылучана 1-ярусным блакітным іканастасам з фігурным франтонам у завяршэнні.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads