Целаахоўнік кілера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Целаахоўнік кілера (англ.: The Hitman's Bodyguard) — амерыканскі камедыйны баявік рэжысёра Патрыка Х’юза з Гэры Олдманам у ролі беларускага дыктатара і ваеннага злачынцы Уладзіслава Дукавіча.

Хуткія факты Целаахоўнік кілера, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Паводле сюжэту, спецагент Майкл Брус (Раян Рэйналдс) вымушаны аб’яднацца з кілерам Дарыюсам Кінкейдам (Сэмюэль Л. Джэксан), каб уратаваць кілера ад забойства беларускімі наймітамі і даць яму магчымасць сведчыць у судзе супраць дыктатара.

Факты

У беларускім пракаце Дукавіч ператварыўся з беларускага дыктатара ў баснійскага. Гэта было зроблена з ініцыятывы не Беларусі, а расійскага дыстрыб’ютара — Megogo Distribution. Таксама беларускі дыктатар стаў баснійскім у расійскім і ўкраінскім пракаце.

Крытыка

Большасць крытыкаў дае фільму сярэднія адзнакі. Паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся толькі 35 % крытыкаў, якія далі сярэднюю адзнаку ў 4,9 з 10[4] (таксама 49 балаў ад крытыкаў са 100 магчымых фільм мае на Metacritic[5]). Паводле брытанскай Times, фільм проста паўтарае формулу баевікоў 1980-х гадоў кшталту «Лятальнай зброі» ці «48 гадзінаў»; амерыканскі Wall Street Journal  (англ.) кажа пра «размыты тон» фільму, але брытанскі The Sun апісвае фільм — «тупы як баран, пякельна гучны, не настолькі добры, як ён сам лічыць, але ўсё роўна добры». 70 % шараговым гледачам, паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся.

У расійскіх СМІ на момант публікацыі выйшаў толькі адзін агляд фільму — «Российская газета», афіцыйнае СМІ ўраду Расіі, ацаніла фільм у 3,5 з 5 балаў, ня згадваючы пра нацыянальнасць Дукавіча.

Зноскі

  1. Film Releases. Variety Insight. Праверана October 25, 2016.
  2. The Hitman's Bodyguard. British Board of Film Classification. Праверана July 26, 2017.
  3. The Hitman's Bodyguard (2017). Box Office Mojo. Праверана August 20, 2017.
  4. The Hitman's Bodyguard (2017). Rotten Tomatoes. Праверана August 18, 2017.
  5. The Hitman's Bodyguard reviews. Metacritic. Праверана August 18, 2017.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads