Гэры Олдмен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэ́ры Ле́анард О́лдмен (англ.: Gary Leonard Oldman; нар. 21 сакавіка 1958, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр , кінарэжысёр і прадзюсар. Рыцар Брытанскай імперыі[4].
Remove ads
Біяграфія
Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «найлепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці»[5]. У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў[6]. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана[7]. На працягу творчай кар’еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка[8][9].
Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле[10]. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за найлепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый)[11] і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю[12]. Тройчы намінаваўся на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю: «Шпіён, выйдзі прэч!» (2012)[13], «Цёмныя часы» (2018)[14] і «Манк» (2021)[15]. Атрымаў «Оскара» за галоўную ролю Уінстана Чэрчыля ў брытанскай драме «Цёмныя часы»[14].
У чэрвені 2025 пасвечаны ў рыцары каралём Вялікабрытаніі Карлам III, з гэтага часу ён мае права на тытул «сэр»[4].
Remove ads
Фільмаграфія
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads