Цела Божае (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Це́ла Бо́жае» (польск.: Boże Ciało) — польскі мастацкі фільм рэжысёра Яна Камасы, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[5].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[6].
Remove ads
Сюжэт
Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася[6].
Remove ads
У ролях
Вытворчасць
Большай часткай здымкі адбываліся ў вёсцы Яслісцы Падкарпацкага ваяводства. Сцэна на закінутай барцы знятая на Ружнаўскім возеры ў вёсцы Табашовай Малапольскага ваяводства[7].
Прэміі і ўзнагароды
- 9 узнагародаў Фестывалю польскага мастацкага кіно[8]
- 3 спецыяльныя згадкі на Рэйк’явікскім міжнародным кінафестывалі[9]
- Найлепшы акцёр (Барташ Беленя) на Чыкагскім міжнародным кінафестывалі[10]
- Найлепшы акцёр (Барташ Беленя) на Стакгольмскім міжнародным кінафестывалі[11].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads