Ценіца (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Це́ніца[1] — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Роўнае, у басейне ракі Обаль.

Хуткія факты Ценіца, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,162 км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 2,21 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м, сярэдняя — 3,74 м. Аб’ём вады 0,61 млн м³. Плошча вадазбору 18,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад лесам, на ўсходзе разараныя. Выцякае рака Ценіца.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads