Цеплата згарання
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цеплата́ згара́ння паліва, калары́йнасць, цеплатво́рная здо́льнасць — колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры поўным згаранні паліва.
Цеплата згарання залежыць ад хімічнага саставу паліва.
Адрозніваюць цеплату згарання ніжэйшую — без уліку цеплаты, якая затрачваецца на выпарэнне вады, што ўтрымліваецца ў паліве ці ўтвараецца пры яго згаранні, і вышэйшую — з улікам гэтай цеплаты.
Цеплата згарання, аднесеная да адзінкі масы (для цвёрдага паліва) ці аб'ёму (для газу) паліва, называецца ўдзельнай цеплатой згарання, вымяраецца метадамі каларыметрыі.
Адзінка цеплаты згарання ў СІ — джоўль, удзельнай цеплаты згарання — джоўль на кілаграм ці джоўль на кубічны метр.
Remove ads
Літаратура
- Цеплата́ згара́ння // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 104. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads