Церахоўка (Слаўгарадскі раён)
вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Церахо́ўка[2] (трансліт.: Cierachoŭka, руск.: Тереховка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 20 км ад Слаўгарада. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Насельніцтва 105 чалавек у 55 дварах[1]. Побач з вёскай пачынаецца рака Пацэя.
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[3].
Remove ads
Назва
Назва паселішча паходзіць ад імя Церах. Паводле падання, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю з вёскай.
Гісторыя
У 1884 у Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1912 існавала аднакласная царкоўна-прыходская школа. У 1926 — 825 жыхароў. У 1961 у складзе Гайшынскага сельсавета[4].
Насельніцтва
Выбітныя асобы
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.С. 174
- Ламачэнка Іван Мікалаевіч Архівавана 26 жніўня 2018.
- Ломаченко Иван Николаевич (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads