Цецераў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цецераў (укр.: Тетерів) — рака ва Украіне, правы прыток Дняпра, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня 385 км. На рацэ горад Жытомір.
Пачынаецца ў Жытомірскай вобласці з крыніц паблізу сяла Носіўкі. Да Радамышля цячэ ў вузкай даліне з крутымі або ўмерана крутымі схіламі, месцамі — у скалістай цясніне. Ніжэй даліна расшыраецца да 5 км, пойма забалочаная, шырынёй да 2 км. Рэчышча слабазвілістае, да Радамышля парожыстае, ніжэй падзяляецца на рукавы і пратокі, мае астравы, старыцы, шырыня да 120 м.
Асноўныя прытокі: Гнылоп’яць, Гуйва, Здвыж (справа), Ірша (злева). Для рэгулявання сцёку і гаспадарчых патрэб на Цецераве створаны шэраг вадасховішчаў і сажалак.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads