Цукровая прамысловасць Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цукровая прамысловасць Беларусі — галіна харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь па вырабе цукру, частка сусветнай цукровай прамысловасці.
Гісторыя
У Беларусі цукровая прамысловасць з’явілася ў XIX стагоддзі, але неўзабаве распалася, у асноўным па прычыне неканкурэнтаздольнасці. Пасля Другой сусветнай вайны ў Беларусі створаная новая цукровая прамысловасць.
Вытворчыя прадпрыемствы

У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы, у дужках паказана вытворчая магутнасць па перапрацоўцы буракоў на 1 студзеня 2017, тыс. тон/суткі[1]:
- Гарадзейскі цукровы камбінат (8,5)
- Жабінкаўскі цукровы завод (8,2)
- Скідальскі цукровы камбінат (8,2)
- Слуцкі цукрарафінадны камбінат (8,5)
Існуюць планы па будаўніцтве на ўсходзе Беларусі (верагодна, у Магілёўскай вобласці) пятага завода.
У 2006 беларускімі цукровымі заводамі створана арганізацыя па экспарце вырабленага ў Беларусі цукру — «Беларуская цукровая кампанія».
Remove ads
Вытворчасць цукру

Дыяграма паказвае змены ў вытворчасці цукру ў Беларусі у тыс. тон[2][3].

Вытворчасць з цукровых буракоў
Дыяграма паказвае змены ў вытворчасці цукру з цукровых буракоў у Беларусі у тыс. тон[2][3].

Вытворчасць з цукру-сырцу
Дыяграма паказвае змены ў вытворчасці цукру з цукру-сырцу ў Беларусі у тыс. тон[2].

Забяспечанасць цукрам
Дыяграма паказвае змену забеспячэння ўласных патрэб цукрам з усіх відаў сыравіны ў %[4].

Складскія магутнасці па захоўванні прадукцыі цукровай прамысловасці
Складскія магутнасці па захоўванні прадукцыі цукровай прамысловасці ў 2016, тыс. тон[5].
Экспарт цукру белага
Табліца паказвае дынаміку экспарту цукру белага з Беларусі[6].
2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | |
---|---|---|---|---|---|
У тыс. тон | 105,5 | 69,2 | 14,5 | 15,4 | 69,0 |
У млн. долараў | 69,0 | 44,8 | 9,3 | 8,0 | 41,4 |
Зноскі
- Ф. И. Привалов (Научно-практический центр НАН Беларуси по земледелию), В. П. Гнилозуб, Ю. М. Чечёткин (Опытная научная станция по сахарной свекле), Беларусь. Состояние и пути развития производства сахарной свеклы в Республике Беларусь (руск.)
- Складские мощности по хранению в 2016 г., тыс. тонн. С. 45 (руск.)
- Экспорт сахара белого из государств-членов ЕАЭС. С. 89 (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads