Цукровая прамысловасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цукровая прамысловасць — галіна харчовай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытворчасці белага цукру-пяску з цукровага бурака ці цукровага трыснягу. Таксама да цукровай прамысловасці адносяцца прадпрыемствы па вырабу цукру-рафінаду з цукру-пяску.

Атрыманне цукру з цукровага трыснягу было вядома з даўніх часоў. У прамысловых маштабах вытворчасць цукру пачалася ў 16 стагоддзі ў Індыі.
Remove ads
Асаблівасці вытворчасці

Цукровая вытворчасць адносіцца да бесперапынна-плыннай механізаванай вытворчасці з высокім узроўнем аўтаматызацыі асноўных працэсаў. Асаблівасцю тэрытарыяльнага размяшчэння цукровых заводаў з’яўляецца іх прывязка да пасяўных плошчаў цукровых буракоў, паколькі перавозка буракоў на значныя адлегласці эканамічна неэфектыўная. У шэрагу выпадкаў цукровыя заводы маюць уласныя пасяўныя плошчы, размешчаныя непасрэдна паблізу прадпрыемства. Адходы цукровай прамысловасці (жом, барда) могуць быць выкарыстаны як ўгнаенні, у некаторых выпадках — і як корм для жывёлы.
Remove ads
Цукровая прамысловасць Беларусі
У Беларусі цукровая прамысловасць з’явілася ў 19 стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны створаная новая цукровая прамысловасць у Беларусі. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — ў Гарадзеі, Жабінцы, Скідзелі і Слуцку.
![]() |
Цукровая прамысловасць на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads