Цынцынаційскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цынцынаційскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Цынцынаційскі ўніверсітэт (англ.: University of Cincinnati) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Цынцынаці ў штаце Агая, ЗША.

Хуткія факты Цынцынаційскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1819 годзе як Цынцынаційскі каледж, гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Цынцынаці, у якой штогод навучаецца больш за 40 тысяч студэнтаў, што робіць вучэльню другім па велічыні ўніверсітэтам у штаце Агая.

Універсітэт мае 14 каледжаў з праграмамі ў галіне архітэктуры, бізнесу, адукацыі, тэхнікі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, права, музыкі і медыцыны. Медыцынскі каледж уключае навучальны шпіталь і некалькі біямедыцынскіх даследчых лабараторый. Універітэт таксама быў першай ВНУ, якая ўкараніла мадэль кааператыўнага навучання.

Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 480 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што паставіла яго на 54-е месца ў краіне.

Remove ads

Структура

  • Каледж сумежных навук пра здароўе
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Музычны каледж-кансерваторыя
  • Каледж дызайну, архітэктуры, мастацтва і планавання
  • Каледж адукацыі, крымінальнай юстыцыі і сацыяльных паслуг
  • Каледж права
  • Каледж інжынерыі і прыкладных навук
  • Каледж медыцыны
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж фармацыі

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads