Цыпа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыпа
Remove ads

Цыпа[1] (руск.: Ци́па)[2] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Бураціі. Левы прыток ракі Віцім (басейн Лены).

Хуткія факты Цыпа, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 692 км. Плошча вадазбору 42 200 км². Сярэдні расход вады 270 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк да 8,521 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Ікацкім нагор’і. Да возера Баўнт рака мае назву Верхняя Цыпа, ніжэй возера — Ніжняя Цыпа, у ніжнім цячэнні — Цыпа. Большая частка басейна ракі знаходзіцца ў межах Віцімскага пласкагор’я.

Прытокі: Цыпікан, Амалат, Актрагда, Уакіт, Кэвэткэ, Жалю, Кавокта, Жальбан, Талакіт, Кудур, Уліглі, Буча і інш. У басейне ракі 3227 азёр агульнай плошчай 478 км²[3].

У басейне Цыпы знаходзяцца радовішчы нефрыту[3].

Remove ads

Зноскі

  1. карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 476 с. 100 000 экз. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads