Цырыл Кола
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цы́рыл Ко́ла (в.-луж.: Cyril Kola, 18 ліпеня 1927, Радвар, Лужыца, Германія) — лужыцкі пісьменнік, перакладчык, драматург, літаратурны крытык і публіцыст. Галоўны рэдактар сербалужыцкага культурна-палітычнага і літаратурнага часопіса «Rozhlad».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 ліпеня 1927 года ў горадзе Радвар ў сялянскай сям’і. З 1934 па 1942 год навучаўся ў народнай школе. З 1942 года працаваў маляром у Будзішыне. З 1946 года па 1948 год працаваў у Паўночнай Чэхіі ў Варнсдорфе. У 1948 годзе вярнуўся ў Будзішын, дзе Мерчын Новак-Нехарньскі прыняў рэдактарам навін у сербалужыцкую газету «Nowa Doba» (сёння — «Serbske Nowiny»). У 1964 годзе быў сакратаром Будзішынскага аддзялення культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». У 1965—1966 гадах быў драматургам Дзяржаўнага сербалужыцкга ансамбля народнай культуры. З 1967 года быў рэдакцыйным сакратаром газеты «Nowa Doba»). У 1968 годзе скончыў завочна студыю навін культуры ўніверсітэта імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. У 1968 годзе зняў дакументальны фільм «Twoja, naša Domowina». З 1970 года па 1991 год быў галоўным рэдактарам грамадска-палітычнага і літаратурнага сербалужыцкага часопіса «Rozhlad». У 1991 годзе выйшаў на пенсію і працаваў пазаштатным аўтарам. Публікаваў сваю публіцыстыку ў сербалужыцкай газеце «Serbske Nowiny».
Remove ads
Сачыненні
- Проза
- Róža (1963);
- Puće z daliny (1988).
- Драматургія
Напісаў драмы «Kwas budźe» (1962), «Wopyt pola přiwuznych» (1972) і «Chěžka na wsy na předań» (1979).
Перакладаў на верхнялужыцкую мову творы розных аўтараў.
Узнагароды
- Літаратурная прэмія імя Якуба Чышынскага (1962);
- Літаратурная прэмія «Домавіны» (1973 і 1977);
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» (1974).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads