Цысана Бежанаўна Татышвілі
оперная спявачка і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цысана Бежанаўна Татышві́лі[3] (груз. ცისანა ტატიშვილი; 30 снежня 1937 ці 30 снежня 1939[1], Тбілісі — 23 верасня 2017[2][1], Тбілісі) — савецкая і грузінская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка Грузінскай ССР (1973). Народная артыстка СССР (1979).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Тбілісі. У 1963 годзе скончыла Тбіліскую кансерваторыю. У 1963—2001 гадах — салістка Тбіліскага тэатра оперы і балета. Прафесар вакальнага факультэта Тбіліскай дзяржаўнай кансерваторыі.
Памерла Цысана Татышвілі 23 верасня 2017 года[4] ў Тбілісі.
Творчасць
Спевы Цысаны Татышвілі адметныя шырокім дыяпазонам, гнуткім, тэхнічна дасканалым, аднолькава гучным голасам ва ўсіх рэгістрах[4]. Акрамя Тбіліскага тэатра оперы і балета выступала на сцэнах Вялікага тэатра ў Маскве і Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, гастралявала ў многіх гарадах Еўропы: Вільнюсе, Рызе, Кішынёве, Кіеве, Адэсе, Мінску, Сафіі, Будапешце, Варшаве, Берліне, Боне, Мюнхене, Кёльне, Базелі, Афінах, Лісабоне, Лондане, Празе, Вене і іншых[4].
Сярод выкананых оперных партый: Этэры («Абесалом і Этэры» З. Паліяшвілі), Ліза («Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Аіда, Эбалі, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Атэла» Д. Вердзі), Тоска («Тоска» Д. Пучыні), Артруда («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Саламея («Саламея» Р. Штрауса) і іншыя.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Народная артыстка Грузінскай ССР (1973)
- Народная артыстка СССР (1979)
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя З. П. Паліяшвілі (1979)
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шота Руставелі (1987)
- Ордэн Гонару (Грузія, 2010)
- Прэзідэнцкі ордэн Ззянне (Грузія, 2012)
- Прыз «Мастацтва — сама неўміручасць» (Міжнародная асацыяцыя мастацтваў «Мзечабукі» і таварыства Марыі Калас)
- Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі
У 2010 годзе ў гонар Цысаны Татышвілі перад будынкам Грузінска тэатра оперы і балета імя Паліяшвілі была адкрыта «Зорка»[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads