Цытау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цытау (ням.: Zittau, в.-луж. ням.: Sitte, в.-луж.: Žitawa, чэшск.: Žitava, польск.: Żytawa — Жытава) — горад у зямлі Саксонія ў Германіі, размешчаны паблізу трайнога стыку меж Германіі, Польшчы і Чэхіі, каля ўпадзення ракі Мандау ў Нысу-Лужыцкую. Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Дрэздэн. Уваходзіць у склад раёна Гёрліц. Насельніцтва — 28 212 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Плошча — 25,42 км². Афіцыйны код — 14 2 86 470.
Горад падзелены на 9 гарадскіх раёнаў.
Remove ads
Геаграфія
Палажэнне
Горад Цытау знаходзіцца каля падножжа гор Цытау на вышыні 230—285 метраў над узроўнем мора. На паўночным захадзе ад горада знаходзіцца Верхнялужыцкае ўзвышша. Цытаўская нізіна на паўднёвым усходзе пераходзіць у даліну Лужыцкай Нысы, якая цягнецца далей у Чэхіі. Усходняя мяжа горада супадае з германска-польскай граніцай, па якой цячэ рака Лужыцкая Ныса.
Суседнія грамады
На поўдні Цытау мяжуе з грамадой Ойбін, на паўднёвым усходзе — з грамадой Альбэрсдорф і Бэрстдорф-Хёрніц. На паўночным захадзе — з грамадой Мітэльхервкіксдорф. На поўначы мяжуе з мястэчкам Острыц, на ўсходзе з польскім мястэчкам Багатыня.
Структура горада
Remove ads
Вядомыя асобы
- Міклаўш Андрыцкі, нацыянальны дзеяч лужыцкіх сербаў
- Крысціян Вайзэ, нямецкі пісьменнік і педагог
Гарады-пабрацімы
Зялёна Гура, Польшча (6 красавіка 2010)[4]
Ліберац, Чэхія
Філінген-Швенінген, Германія
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads