Цэзарый Сцябноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэзарый Сцябноўскі (польск.: Cezary Stebnowski; 1708, Перамышль — 22 мая 1762, Полацк) — дзеяч грэка-каталіцкай царквы, архіепіскап смаленскі і северскі[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1708 годзе ў Перамышлі ў сям’і Андрэя і Барбары. Да 1732 года ўступіў у базыльянскі ордэн[1].
У 1733 годзе пачаў навучанне ў Калегіум Урбанум пры Кангрэгацыі пашырэння веры ў Рыме, дзе атрымаў тэалагічную адукацыю. У 1734 годзе быў пасвечаны ў святары[1].
З 1736 года знаходзіўся ў Рэчы Паспалітай, дзе ў 1736—1740 гадах працаваў візітатарам базыльянскіх манастыроў і сакратаром пратаархімандрыта ордэна Васіля Палатылы[1]. У 1738—1740 гадах займаўся місіянерскай дзейнасцю.
З 1740 года — генеральны пракуратар базыльянскага ордэна ў Рыме; верагодна, у гэты час атрымаў ступень доктара тэалогіі[1]. У 1745 годзе вярнуўся ў Рэч Паспалітую і ўзначаліў Жыровіцкі манастыр і школу пры ім, быў кунсультарам (райцам) Літоўскай правінцыі базыльянаў[1]. Пазней стаў архімандрытам Ануфрыеўскага і Пустынскага манастыроў пад Мсціславам[1].
З 1754 года — архіепіскап смаленскі і северскі, пасвечаны 16 верасня 1756 года мітрапалітам Фларыянам Грабніцкім. Актыўна пашыраў уплыў уніяцкай царквы ва ўсходніх абласцях Вялікага Княства Літоўскага[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads