Фларыян Грабніцкі
(1664—1762) кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фларыян Грабніцкі (1664?, Полацкае ваяводства — 18 ліпеня 1762) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле іншых звестак — Віленскую акадэмію), доктар тэалогіі. Член ордэна базыльян (1709), епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719—62), мітрапаліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваў місіянерскую дзейнасць і прымусовыя метады. Удзельнік Замойскага сабора грэкакаталіцкай царквы (1720). Ахвяраваў сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads