Цэнтральная нервовая сістэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральная нервовая сістэма (ЦНС) — асноўная частка нервовай сістэмы жывёл і чалавека, якая складаецца з вялікай колькасці нервовых клетак (нейронаў) і іх атожылкаў; прадстаўлена ў беспазваночных сістэмай цесна звязаных паміж сабой нервовых вузлоў (гангліеў), у пазваночных жывёл і чалавека — спінным і галаўным мозгам.
Remove ads
Галоўная і спецыфічная функцыя ЦНС — ажыццяўленне простых і складаных высокадыферэнцыраванных адбівальных рэакцый, якія атрымалі назву рэфлексаў. У вышэйшых жывёл і чалавека ніжэйшыя і сярэднія аддзелы ЦНС — спінны мозг, даўгаваты мозг, сярэдні мозг, прамежкавы мозг і мозачак — рэгулююць дзейнасць асобных органаў і сістэм высокаразвітай арганізма, ажыццяўляюць сувязь і ўзаемадзеянне паміж імі, забяспечваюць адзінства арганізма і цэласнасць яго дзейнасці. Вышэйшы аддзел ЦНС — кара вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу і бліжэйшыя падкоркавых утварэнняў — у асноўным рэгулюе сувязь і ўзаемаадносіны арганізма як адзінага цэлага з навакольным асяроддзем.
Remove ads
Нервы
- Шыйныя нервы.
- Грудныя нервы.
- Паяснічныя нервы.
- Крыжавыя нервы.
- Хвастцовыя нервы.
Мозг
- Канцавы мозг.
- Прамежкавы мозг.
- Сярэдні мозг.
- Мост.
- Мазжачок.
- Прадаўгаваты мозг.
- Спінны мозг.
- Шыйнае патаўшчэнне.
- Папярочнае патаўшчэнне.
- «Конскі хвост».
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральная нервовая сістэма
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads