Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (венг.: Közép-európai Egyetem, ням.: Zentraleuropäische Universität, англ.: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібамі ў Будапешце і Вене. Навучанне вядзецца на англійскай мове. Установа мае падвойную венгерскую і амерыканскую акрэдытацыю.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Методыка выкладання ўстановы апелюе да адукацыйных традыцый амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя даследаванні. Установа адрозніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўніверсітэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыццё выдаткаў на навучанне і пражыванне ў Будапешце дзякуючы стыпендыяльнай сістэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў установы.
Remove ads
Факультэты
- Дзяржаўнага кіравання
 - Эканомікі і бізнесу
 - Філасофіі
 - Гендэрных даследаванняў
 - Гісторыі
 - Кагнітывістыкі
 - Прыкладной матэматыкі
 - Навук аб навакольным асяроддзі
 - Паліталогіі
 - Права
 - Сацыялогіі і сацыяльнай антрапалогіі
 - Міжнародных адносін
 - Сярэднявечных навук
 - Нацыяналістычных навук
 - Школа сацыяльнай палітыкі
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
