Цэнтральны аймак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Туве (таксама Цэнтральны аймак; манг.: Төв аймаг) — аймак у Манголіі.
Remove ads
Агульныя звесткі
Аймак быў утвораны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 74 042 км². Колькасць насельніцтва — 83 838 чалавек (2008 год). Шчыльнасць насельніцтва — 1,13 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні аймак дзеліцца на 27 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Зуунмад. Пасярод Цэнтральнага аймакаў знаходзяцца 3 анклава — сталіца Манголіі Улан-Батар і падначаленыя ёй тэрыторыі.
Геаграфія
Цэнтральны аймак размешчаны адпаведна ў цэнтральнай Манголіі. На поўначы ад яго ляжыць Селенгінскі аймак, на ўсходзе — Хэнтэйскі, на поўдні — Сярэднегабійскі, на паўднёвым захадзе — Увэр-Хангайскі, на захадзе — Булганскі. На паўночным усходзе ляжыць заходняя частка Хэнтэйскіх гор, адгор’і якіх ахопліваюць Улан-Батар. На захадзе і поўдні аймака распасціраюцца пагорыстыя стэпы. Найбуйнейшая рака аймака — Туул.
Remove ads
Клімат
Клімат рэзка кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня −25 град цэльсія, сярэдняя тэмпература ліпеня +20 град. У сярэднім за год выпадае 300 мм ападкаў.
Флора і фаўна
У аймаку растуць хвоі, вярбы, абляпіхі, розныя ягады і грыбы. Водзяцца ваўкі, лісы, зайцы, мядзведзі, манулы, алені, вавёркі, ласі, кабаны і тарбаганы.
Карысныя выкапні
Аймак багаты каменным вуглём, малібдэнам, алюмініям.
- Вугальная шахта «Налайха» — у 1995 годзе здабыча спынена.
- Вугальны разрэз «Баганур», здабыча вядзецца адкрытым спосабам, запасы вугалю складаюць 300 млн тон.
- Пасля 1980 года адбылося пашырэнне Шарынгальскага разрэзу з 1100000 тон да 2500000 і будаўніцтва Баганурскага вугальнага разрэзу магутнасцю 6 млн тон у год.
- Вугальны басейн «Тугруг нуур» (самон Баян) на адлегласці 130 км ад Улан-Батара, запасы прыблізна складаюць 3 млрд тон.
- Радовішча золата «Нара Талга» у 120 км ад Улан-Батара, запасы прыблізна складаюць 22 тоны.
- Радовішча волава і вальфраму «Баян дава» з’яўляецца невялікім, запасы ацэньваюцца ў 500 тон.
- Радовішча вальфрамавай руды «Цагаан дава», пацверджаныя запасы складаюць 3 121 тон.
- Радовішча бурага вугалю «Цайдам нуур». Запасы ацэньваюцца ў 6 млрд тон.
Remove ads
Нацыянальныя паркі
У Хэнтэйскіх гарах знаходзіцца нацыянальны парк Гархі-Тэрэлж, заснаваны ў 1993 годзе. Цікавы ўнікальнымі горнымі фармацыямі, разнастайным раслінным і жывёльным светам. У размешчаным на адлегласці 120 кіламетраў на паўднёвы захад ад Улан-Батара нацыянальным парку Хустайн-Нуруу з 1993 года праводзіцца паспяховая работа па аднаўленні папуляцыі каней Пржавальскага. На поўдзень ад сталіцы знаходзіцца створаны яшчэ ў сацыялістычнай Манголіі нацыянальны парк Богд-Хан-Уул. Тут размешчаны заснаваны ў 1733 годзе будыйскі манастыр Манджушры-хійд і свяшчэнная гара Богд-Хан-Ул.
Remove ads
Славутасці
- Гаджурт — дачны пасёлак, размешчаны на адлегласці 23 км ад цэнтра Улан-Батора.
- Дзіцячы міжнародны лагер «Найрамдал» (Дружба) на адлегласці ад 30 км ад Улан-Батора. Штогод тут адпачывае да 24 000 дзяцей з многіх краін.
- Комплекс «Статуя Чынгісхана» на адлегласці 53 км ад Улан-Батора (40 метраў).
- Манастыр Манзушыр на паўднёвым схіле святой гары Богда-Хан-Ул за 5 км ад цэнтра аймака Зуунмад. Манастыр быў разбураны ў 1932 годзе. Адноўлена адзін храм, у якім размешчаны музей.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads