Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Central State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мясцовасці Уілберфорс у штаце Агая, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта гістарнычна "чорны" ўніверсітэт, у якім большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Заснаваная заканадаўчым сходам штата ў 1887 годзе ў якасці двухгадовай праграмы для настаўнікаў і прамысловых работнікаў, вучэльня першапачаткова размяшчалася пры Уілберфорскім універсітэце, чатырохгадовай установе класічнай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установе. Першапачаткова вучэльня была вядома як Аб'яднаны нармальны і прамысловы дэпартамент (фактычна — каледж). У 1941 годзе каледж атрымаў права адкрыць першую чатырохгадовую навучальную праграму, у 1947 годзе атрымаў статус незалежнай установы адукацыі і ў 1951 годзе быў перайменаваны ў Цэнтральны дзяржаўны каледж. З далейшым развіццём ён атрымаў статус універсітэта ў 1965 годзе.
Remove ads
Структура
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі, прыродазнаўчых навук, тэхналогій і сельскай гаспадаркі
- Каледж гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
