Цэцылія Марыя Сяняўская
жонка Мікалая Гераніма Сяняўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэцылія Марыя Сяняўская, народжаная Радзівіл (каля 1643 — 1682) — жонка гетмана польнага кароннага Мікалая Гераніма Сяняўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходжанне
Дачка Аляксандра Людвіка Радзівіла і яго трэцяй жонкі Лукрэцыі Марыі Строцы. Мела сем братоў і чатыры сястры.
Сям'я

У 1662 годзе ўзяла шлюб з Мікалаем Геранімам Сяняўскім.
Іх дзеці:
- Адам Мікалай Сяняўскі (каля 1666 — 18 лютага 1726), ваявода белзскі (1692—1710), гетман польны каронны (1702—1706), гетман вялікі каронны (1706—1726), кашталян кракаўскі (1710—1726), староста львоўскі, рагатынскі, любачоўскі, стрыйскі, пясечынскі
- Тэафіла Сяняўская (1677—1754), жонка князя Аляксандра Яна Ябланоўскага
- Іаана Сяняўская, жонка ваяводы белзскага Стэфана Патоцкага
Remove ads
У мастацтве
Вядома дзве выявы Цэцыліі Марыі. Адзін партрэт паходзіць з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, а другі цяпер захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі.
Зноскі
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads