Мікалай Геранім Сяняўскі

(1645—1683) ваявода валынскі, гетман польны каронны From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Геранім Сяняўскі
Remove ads

Мікалай Геранім Сяняўскі (1645 — 5 снежня 1683) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (16681674) і маршалак надворны каронны (16741680), ваявода валынскі (16801683), гетман польны каронны з 1683.

Хуткія факты Мікалай Геранім Сяняўскі, маршалак надворны каронны[d] ...

Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскай староствы. Граф «на Шклове і Мышы».

Remove ads

Біяграфія

З магнацкага роду Сяняўскіх герба «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх.

У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму.

За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся з езуіцкім калегіумам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі.

Ваяваў за Яна Казіміра з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 16731674 праводзіў самастойныя аперацыі на Падоллі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную там заразу памёр неўзабаве пасля перамогі.

З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі[6].

У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію.

Remove ads

Зноскі

1. Mikołaj Hieronim Sieniawski // NUKAT — 2002.

2. Mikołaj Hieronim Sieniawski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 153. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2

4. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 47. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X

5. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads